Вадарэзы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 21:
| eol = 2822115
}}
'''Вадарэзы''' (''Rhynchops'') — [[род, біялогія|род]] птушак атрада [[сеўцападобныя]]. Адзін род сямейства '''Rhynchopidae''', уключае тры віды.
 
Даўжыня цела да 45 см. Афарбоўка чорная з белым. Крылы вельмі доўгія і вострыя, хвост з прагінам. [[Дзюба]] вялікая, сціснутая з бакоў, ніжняя сківіца даўжэйшая за верхнюю. Кормяцца дробнай рыбай і воднымі насякомымі, лётаючы ў прыцемках ці ўначы нізка над вадой і пагрузіўшы канец паддзюб'я ў ваду. Жывуць на марскіх узбярэжжах, у вусцях буйных рэк субтрапічных і трапічных зон Афрыкі, Азіі і Амерыкі. Гняздуюць невялікімі групамі на пясчаных водмелях і астравах пасля наступлення сухога сезону і спаду вады ў рэках. Яйкі (2-4) адкладаюць у рытвінку ў пяску. Птушаняты адразу пасля з'яўлення на свет могуць бегаць і плаваць, але іх яшчэ доўга кормяць бацькі.