Рабіндранат Тагор: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне
Няма тлумачэння праўкі
Радок 4:
Пісаў на [[бенгальская мова|бенгальскай мове]]. Адна з найболей уплывовых постацяў бенгальскай літаратуры [[19 стагоддзе|19]] і [[20 стагоддзе|20]] стагоддзяў. Лаўрэат [[Нобелеўская прэмія па літаратуры|Нобелеўскай прэміі па літаратуры]] ([[1913]]). Аўтар дзяржаўных гімнаў Індыі і [[Бангладэш]].
 
Вучыўся ў Англіі (1878—80). Друкаваўся з 1875. У першых зборніках вершаў «Вячэрнія песні» (1882), «Ранішнія песні» (1883), драме «Помста прыроды» (1884) выявіліся пантэістычныя і жыццесцвярджальныя матывы. Распрацаваў канцэпцыю «бажаства жыцця» («джыбон-дэбота») пра адзінства чалавека і прыроды (паэтычныя цыклы «Маношы», 1890; «Залатая лодка», 1893; «Імгненні», 1900; зборнік «Птанджалі», 1910). Раманы «Гора» (1907—10), «Дом і мір» (1915—16), цыкл вершаў «Палёт жураўлёў» (1914—16) прасякнуты ідэямі сацыяльнага і нацыянальнага вызвалення краіны. Уражанні ад паездак у краіны Азіі, Еўропы і Амерыкі сабраны ў «Дзённіку падарожжа на Захад» (1929), «Пісьмах аб Расіі» (1931) і інш. Сацыяльная праблематыка ў лірычным зборніку «Усходні напеў» (1925), алегарычных драмах «Вызвалены паток» (1922) і «Чырвоныя алеандры» (1924). Раман «Чатыры часткі» (1934), аповесці «Дзве сястры» (1933) і «Кветнік» (1934), паэтычныя зборнікі «Завяршэнне» (1932), «Апошняя актава» (1935). «Нованароджаны» (1940) і інш. зборнікі апавяданняў і публіцыстыкі скіраваны супраць расавай дыскрымінацыі, рэлігійнай нецярпімасці, каставай сістэмы і бяспраўя жанчыны, прасякнуты нацыянальна-вызвольнымі ідэямі.
Творчасць Тагора вядома ў Беларусі з пачатку XX ст. Рэцэнзію на яго зборнік «Гітанджалі» напісаў [[Максім Адамавіч Багдановіч|Максім Багдановіч]], на беларускую мову яго перакладалі [[Якуб Колас]], [[Сяргей Іванавіч Грахоўскі|Сяргей Грахоўскі]], [[Янка Сіпакоў]], [[Алесь Разанаў]], [[Язэп Семяжон]]. У заходне-беларускага філосафа [[Ігнат Уладзіміравіч Канчэўскі|Ігната Канчэўскага (Абдзіраловіча)]] ёсць верш «Па матывах Рабіндраната Тагора». Верш-прывітанне на прыезд індыйскага паэта ў СССР напісаў [[Язэп Пушча]]. Нарыс яму прысвяціў [[Міхась Лынькоў]]. Бюст Тагора працы [[Заір Ісакавіч Азгур|Заіра Азгура]] (1956) знаходзіцца ў Палацы Мастацтваў у Мінску.
 
Творчасць Рабіндраната Тагора адыграла выключную ролю ў станаўленні бенгальскай літаратурнай мовы. Ён узбагаціў паэзію новымі формамі і вершаванымі памерамі, заклаў асновы жанру апавядання і развіў жанр сацыяльна-псіхалагічнага рамана, паклаў пачатак палітычнай лірыцы. Эстэтычныя погляды Рабіндраната Тагора адлюстраваны і ў мастацтве, (аўтар некалькіх тысяч песень, 2000 малюнкаў і карцін). Песня «Душа народа» — гімн Індыі, «Мая залатая Бенгалія» — гімн Рэспублікі Бангладэш. Значную ўвагу аддаваў пытанням тэорыі і практыкі народнай асветы (адкрыў школу, заснаваў універсітэт).
 
ТворчасцьУ ТагораБеларусі вядоматворчасць ўТагора Беларусівядома з пачатку XX ст. Рэцэнзію на яго зборнік «Гітанджалі» напісаў [[Максім Адамавіч Багдановіч|Максім Багдановіч]], на беларускую мову яго перакладалі [[Якуб Колас]], [[Сяргей Іванавіч Грахоўскі|Сяргей Грахоўскі]], [[Янка Сіпакоў]], [[Алесь Разанаў]], [[Язэп Семяжон]]. У заходне-беларускага філосафа [[Ігнат Уладзіміравіч Канчэўскі|Ігната Канчэўскага (Абдзіраловіча)]] ёсць верш «Па матывах Рабіндраната Тагора». Верш-прывітанне на прыезд індыйскага паэта ў СССР напісаў [[Язэп Пушча]]. Нарыс яму прысвяціў [[Міхась Лынькоў]]. Бюст Тагора працы [[Заір Ісакавіч Азгур|Заіра Азгура]] (1956) знаходзіцца ў Палацы Мастацтваў у Мінску.
 
== Літаратура ==
* ''Вайткевіч В.'' Тагор // {{кніга|загаловак=Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо|адказны=Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=2002|том=15|старонак=552|isbn= 985-11-0251-2 (Т. 15)|тыраж=10 000}}
 
{{Нобелеўская прэмія/літаратура}}