Рабіндранат Тагор: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 2:
'''Рабіндранат Тагор''' ([[Бенгальская мова|бенг.]]: <big>রবীন্দ্রনাথ ঠাকুর</big>, [[Міжнародны фанетычны алфавіт|ІРА]]: [ɾobin̪d̪ɾonat̪ʰ ʈʰakuɾ], {{lang-en|Rabindranath Tagore}}; {{ДН|7|5|1861}}, [[Калькута]], [[Брытанская Індыя]] — {{ДС|7|8|1941}}) — індыйскі [[паэт]], [[пісьменнік]], [[кампазітар]], мастак, грамадскі і рэлігійны дзеяч.
 
Пісаў на [[бенгальская мова|бенгальскай мове]]. Адна з найболей уплывовых постацяў бенгальскай літаратуры [[19 стагоддзе|19]] і [[20 стагоддзе|20]] стагоддзяў. Лаўрэат [[Нобелеўская прэмія па літаратуры|Нобелеўскай прэміі па літаратуры]] ([[1913]]). Аўтар дзяржаўных [[гімн Індыі|гімнаў Індыі]] і [[шімнгімн Бангладэш|Бангладэш]].
 
Вучыўся ў Англіі (1878—80). Друкаваўся з 1875. У першых зборніках вершаў «Вячэрнія песні» (1882), «Ранішнія песні» (1883), драме «Помста прыроды» (1884) выявіліся пантэістычныя і жыццесцвярджальныя матывы. Распрацаваў канцэпцыю «бажаства жыцця» («джыбон-дэбота») пра адзінства чалавека і прыроды (паэтычныя цыклы «Маношы», 1890; «Залатая лодка», 1893; «Імгненні», 1900; зборнік «Гітанджалі», 1910). Раманы «Гора» (1907—10), «Дом і мір» (1915—16), цыкл вершаў «Палёт жураўлёў» (1914—16) прасякнуты ідэямі сацыяльнага і нацыянальнага вызвалення краіны. Уражанні ад паездак у краіны Азіі, Еўропы і Амерыкі сабраны ў «Дзённіку падарожжа на Захад» (1929), «Пісьмах аб Расіі» (1931) і інш. Сацыяльная праблематыка ў лірычным зборніку «Усходні напеў» (1925), алегарычных драмах «Вызвалены паток» (1922) і «Чырвоныя алеандры» (1924). Раман «Чатыры часткі» (1934), аповесці «Дзве сястры» (1933) і «Кветнік» (1934), паэтычныя зборнікі «Завяршэнне» (1932), «Апошняя актава» (1935). «Нованароджаны» (1940) і інш. зборнікі апавяданняў і публіцыстыкі скіраваны супраць расавай дыскрымінацыі, рэлігійнай нецярпімасці, каставай сістэмы і бяспраўя жанчыны, прасякнуты нацыянальна-вызвольнымі ідэямі.