Розніца паміж версіямі "Спарасіс кучаравы"

вікіфікацыя
др
(вікіфікацыя)
| mycobank = 228848
}}
'''Спарасіс кучаравы''', або '''грыбная капуста''' (''Sparassis crispa'') — ядомы [[Грыбы|грыб]] сямейства спарасісавых.
 
[[Пладовае цела грыба|Пладовае цела]] дыяметрам 10-3510—35 см, масай да 10 кг, круглаватае, моцнагалінастае, мясістае, падобнае да галоўкі цвятной капусты (адсюль другая назва), у сухім стане рогападобнае, белаватае, крэмава-жоўтае, пазней бурае; шматлікія галінкі лісцепадобныя, хваліста-кучаравыя з зубчастым краем, пакрытыя гіменіем. Тканка белая, валакністая, смакам і пахам нагадвае грэцкі арэх. Ножка кароткая, тоўстая, знаходзіцца ў зямлі. [[Споры]] памерам 5-75—7,5 х 3-53—5 [[Мікраметр|мкм]], эліпсаідальныя, гладкія, з кропляй алею, жаўтаватыя.
 
Від з дыз'юнктыўным арэалам. Пашырэнне: [[Заходняя Еўропа]], [[Прыбалтыка]], [[Украіна]], [[Каўказ]], [[Заходняя Сібір]], [[Алтай]], [[Далёкі Усход]], [[Паўночная Амерыка;]]. наНа тэрыторыі [[Беларусь|Беларусі]] рэдкі від.
 
Расце ў хвойных, пераважна сасновых лясах, каля асновы ствалоў, радзей на свежых пнях, выклікае жоўта-бурую гніль каранёў і асновы ствалоў [[Хвоя|хвоі]]. Трапляюцца адзінкавыя пладовыя целы. Пладаносіць у жніўні-лістападзе.
 
== Літаратура ==
* Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5
 
{{Чырвоная кніга Беларусі|расліна||II}}