Радаслаў Астроўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя, стылявыя змены, афармленне
Радок 1:
{{ЦёзкіЦёзкі2|Астроўскі}}
{{Дзяржаўны дзеяч
| беларускае імя = Радаслаў Казіміравіч Астроўскі
Радок 59:
| Commons =
}}
'''Радаслаў Казіміравіч Астроўскі''' ({{ДН|6|11|1887|25|10}}, [[Вёска Заполле, Клецкі раён|фальв. Заполле]] Слуцкага пав. [[Мінская губерня|Мінскай губ.губерні]] — {{ДС|17|10|1976}}, [[ЗША]]; Псеўданімы: ''Эра''; ''Kalush V.'') — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, арганізатар Слуцкай беларускай гімназіі (1917), удзельнік слуцкага паўстання (1920), дырэктар Віленскай беларускай гімназіі (1924—1936), у 1943 годзе абраны прэзідэнтам Беларускай Цэнтральнай Рады.
 
== Біяграфія ==
За ўдзел у рэвалюцыі [[1905]]—[[1907]] гг. выключаны са [[Слуцкая гімназія|Слуцкай гімназіі]]. У [[1908]] годзе паступіў на матэматычны факультэт [[Пецярбургскі ўніверсітэт|Пецярбургскага ўніверсітэта]]. Як удзельнік рэвалюцыйных хваляванняў ў лют. [[1911]] арыштаваны. Быў зняволены ў турмах Пецярбурга і Пскова. Пасля вызвалення жыў у бацькоў на Пружаншчыне пад наглядам паліцыі. Аднавіўся ва ўніверсітэце ў сак. [[1912]], у студзені [[1913]] перавёўся ў Юр'еўскі (Тартускі) універсітэт і скончыў там фізіка-матэматычны факультэт (1913). Працаваў настаўнікам у Чанстахове ([[Польшча]]) і [[Мінск]]у; у 1915-171915—1917 гг. выкладаў у [[Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка|Мінскім настаўніцкім інстытуце]]. Палітычны дзеяч у Слуцку і [[Менск]]у (1917—1918). Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. — камісар Часовага ўрада па Слуцкім павеце; арганізатар і дырэктар Слуцкай беларускай гімназіі (вер.верасень 1917). Выступаў супраць [[Кастрычніцкая рэвалюцыя|Кастрычніцкай рэвалюцыі]]. Дэлегат 1-га Усебеларускага з'езда (Мінск, снеж.снежань 1917). Выступаў у прэсе за ідэю незалежнасці Беларусі.
 
3 прыходам бальшавікоў Астроўскі ў снежні 1918 г. падаўся на [[Украіна|Украіну]], далучыўся да расійскай Добраахвотнай арміі ген.генерала А. Дзянікіна. У снежні 1920 г. вярнуўся на Случчыну. Удзельнік [[Слуцкае паўстанне|Слуцкага паўстання]] [[1920]]. Увосень 1920 г. падчас палескага паходу генерала [[С. Булак-Балаховіч]]а, разам з [[П. Аляксюк|П. Алексюком]], бацькам ды сынам Адамовічамі, увайшоў у склад Беларускага палітычнага камітэтукамітэта, з'яўляўся «міністрам асветы» ў цывільным урадзе Булак-Балаховіча.
 
З [[1921]] угода ў [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]]. Дырэктар [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]] (1924-361924—1936, з перапынкам).
 
У другой палове 1920-х г. рэзка змяніў свой палітычны курс. У лютым [[1924]] г. стаў адным з закладчыкаў праўрадавага [[Польска-беларускае таварыства|Польска-беларускага таварыства]], а пасля яго распаду — супрацоўнік [[КП(б)Б]] і [[КПЗБ]], куратар падпольнага камсамолу ў гімназіі; член кіраўніцтва [[БСРГ|Беларускай сялянска-работніцкай грамады]], старшыня [[ТБШ|Таварыства беларускай школы]], Беларускага дабрачыннага таварыства і дырэктар Беларускага кааператыўнага банку ў [[Вільня|Вільні]], цераз які праходзілі з [[СССР]] грошы, прызначаныя на падтрымку дзейнасці БСРГ (1925—1926); член КПЗБ (1926). У студзені [[1927]] г. арыштаваны і абвінавачаны па працэсе Грамады, у астрозе мяняе свае палітычныя погляды і робіцца арганізатарам і прапагандыстам супрацоўніцтва з санацыяй (1928—1936). На судовым працэсе супраць Грамады апраўданы. Настроіў супраць сябе многіх дзеячаў заходнебеларускага нацыянальнага руху, якія ў маі [[1934]] — снежні [[1935]] г. правялі над ім грамадскі суд. Пад псеўданімам '''Эра''' друкаваўся ў беларускіх кнігах-календарах, газеце «Родны край» ([[1933]]-36—1936). У 1936 годзе вымушаны пакінуць Вільню і пераехаць у [[Лодзь]].
 
З пачаткам вайны актыўна супрацоўнічаў з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі. Увосень [[1941]] г. прыехаў у [[Мінск]], працаваў у цывільнай адміністрацыі; пасля быў бургамістрам у [[Смаленск]]у, [[Бранск]]у, [[Магілёў|Магілёве]]. Са снежня [[1943]] года прэзідэнт [[БЦР|Беларускай Цэнтральнай Рады]], стварэнне якой было дазволена немцамі, якія пачалі цярпець паразы на ўсходнім фронце, і спадзяваліся набыць сімпатыі беларусаў, каб потым мабілізаваць іх супраць [[РСЧА|Чырвонай Арміі]]; адзін з галоўных арганізатараў у чэрв.чэрвені [[1944]] г. 2-га Усебеларускага кангрэса. Пасля вайны — палітычны дзеяч на эміграцыі, жыў у [[Германія|Заходняй Германіі]], з [[1956]] г. у [[ЗША]]. Кіраўнік і ідэолаг «бэцээраўскай» плыні беларускай эміграцыі.
 
== Літаратура ==
* {{Крыніцы/Маракоў|РЛ|1|0|РЛ1-3|РЛ1-3}}
** ''Соловьев А. К.'' Белорусская Центральная Рада: создание, деятельность, крах. — Мн., 1995.
** BS;
** ЭГБ, т. 1.