Розніца паміж версіямі "Дзяржаўная Траццякоўская галерэя"

→‎Гісторыя: дапаўненне
(→‎Гісторыя: афармленне)
(→‎Гісторыя: дапаўненне)
 
Галерэя знаходзілася ў доме, які сям'я Траццяковых набыла яшчэ ў [[1851]] годзе. Па меры росту збору да жылой часткі асабняка паступова прыбудоўваліся новыя памяшканні, неабходныя для захоўвання і дэманстрацыі твораў мастацтваў. Падобныя прыбудовы былі зробленыя ў 1873, 1882, 1885, 1892 і нарэшце ў 1902—1904 гадах, калі з'явіўся знакаміты фасад, распрацаваны ў [[1900]]—[[1903]] гадах архітэктарам {{нп3|Васіль Мікалаевіч Башкіраў|В. М. Башкіравым|ru|Башкиров, Василий Николаевич}} па малюнках мастака [[Віктар Міхайлавіч Васняцоў|В. М. Васняцова]]. Кіраўніцтва будаўніцтвам ажыццяўляў архітэктар {{нп3|Аляксандр Міхайлавіч Калмыкоў|А. М. Калмыкоў|ru|Калмыков, Александр Михайлович}}.
 
[[Файл:Проект фасада Третьяковской галереи (2).jpg|thumb|left|250px|Праект фасада Траццякоўскай галерэі [[Віктар Міхайлавіч Васняцоў|В. М. Васняцова]], 1900 г.]]
 
16 студзеня [[1913]] года карціна [[Ілья Яфімавіч Рэпін|Ільі Рэпіна]] «{{нп3|Іван Грозны і сын яго Іван 16 лістапада 1581 года||ru|Иван Грозный и сын его Иван 16 ноября 1581 года}}», якая знаходзілася ў Траццякоўскай галерэі пацярпела ад нажа вандала. Мастаку прыйшлося аднаўляць фактычна зноўку твары намаляваных. Захавальнік Траццякоўскай галерэі {{нп3|Георгій Майсеевіч Хруслаў|Е. М. Хруслаў|ru|Хруслов, Георгий Моисеевич}}, даведаўшыся аб пашкоджанні карціны, кінуўся пад цягнік.
 
У пачатку 1913 маскоўская гарадская дума абірае [[Ігар Эммануилович Грабар|Ігара Грабара]] папячыцелем Траццякоўскай галерэі.
 
[[3 чэрвеня]] [[1918]] года Траццякоўская галерэя была аб'яўлена «дзяржаўнай уласнасцю Расійскай Федэратыўнай Савецкай Рэспублікі» і атрымала назву Дзяржаўная Траццякоўская галерэя. Дырэктарам музея быў зноў прызначаны Ігар Грабар. Пры яго актыўным удзеле ў тым жа годзе быў створаны Дзяржаўны музейны фонд, які аж да [[1927]] года заставаўся адной з найважнейшых крыніц папаўнення калекцыі музея.
 
== Літаратура ==