Палярызацыя вакууму: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
пераклад ru:Поляризация вакуума
 
др афармленне
Радок 1:
{{Значэнні|Палярызацыя}}
'''Палярызацыя вакууму''' - — сукупнасць [[Віртуальнасць|віртуальных]] працэсаў [[Нараджэнне пар|нараджэння і анігіляцыі пар часціц]] у [[вакуум]]е, абумоўленых квантавымі [[флуктуацыя]]мі. Гэтыя працэсы фарміруюць ніжні (вакуумны) стан сістэм узаемадзеючых [[Квантавая тэорыя поля|квантавых палёў]].
 
== Механізм палярызацыі вакууму ==
[[Файл:Vacuum_polarization.svg|thumb|[[Дыяграмы Фейнмана|Дыяграма Фейнмана]] для працэсу палярызацыі вакууму (аднапетлявое прыбліжэнне). Віртуальная пятля]]
У адрозненне ад абстрактнага (матэматычнага) вакууму, фіксаванага прыборамі, які ўяўляецца абсалютнай пустатой, рэальны (фізічны) вакуум з'яўляецца пустым толькі «у сярэднім». Аднак, як бы добра мы ні спустошылі і ні экранавалі пэўную вобласць прасторы, у ёй, у сілу [[Прынцып нявызначанасці Гейзенберга|прынцыпу нявызначанасці]] могуць існаваць [[віртуальная часціца|віртуальныя часціцы]]. У тым ліку, магчыма нават нараджэнне зараджаных часціц у пары са сваёй [[антычасціца|антычасціцай]] -й — гэта так званая, віртуальная пятля на [[Дыяграмы Фейнмана | дыяграме Фейнмана]]. Пятля можа існаваць вельмі кароткі час, у граніцах [[Прынцып нявызначанасці Гейзенберга|квантавай нявызначанасці]]
: <math>\delta t \approx \hbar/\delta E,</math>
каб не парушаць [[закон захавання энергіі]]. Але калі на вакуум уздзейнічае вонкавае поле, то за кошт яго энергіі магчыма нараджэнне рэальных часціц. Узаемадзеянне часціц з вакуумам прыводзіць да змены масы і зарада часціц<ref name="slovar">«Физика от А до Я» / Сост. В.  А.  Чуянов, 4-ое изд., испр., М., ОАО Издательство «Педагогика-Пресс», ООО Издательский дом «Современная педагогика», 2003, ISBN 5-7155-0790-1 (ОАО Издательство «Педагогика-Пресс»), ISBN 5-94054-026-0 (ООО Издательский дом «Современная педагогика»), УДК 087.5:53, ББК 22.3я2, Ф 50, ст. «Вакуум физический», с. 49-51.</ref>.
 
== У квантавай электрадынаміцы ==
 
Палярызацыя вакууму ў [[квантавая электрадынаміка|квантавай электрадынаміцы]] заключаецца ва ўтварэнні [[Віртуальная часціца|віртуальных]] [[Нараджэнне пар|электронна-пазітронна]] (а таксама [[мюон]]-антымюонных і [[таон]]-антытаонных) пар з вакууму пад уплывам [[Электрамагнітнае поле|электрамагнітнага поля]]. Палярызацыя вакууму прыводзіць да [[Радыяцыя|радыяцыйных]] паправак у законах квантавай электрадынамікі і да ўзаемадзеяння нейтральных часціц з электрамагнітным полем<ref name="okun">Окунь Л. Б. «Физика элементарных частиц», изд. 3-е, М., «Едиториал УРСС», 2005, ISBN 5-354-01085-3, ББК 22.382 22.315 22.3о, гл. 2 «Гравитация. Электродинамика», «Поляризация вакуума», с. 26-27.</ref><ref>«Физика микромира», Маленькая энциклопедия. гл. ред. Д.  В.  Ширков, М., «Советская энциклопедия», 1980, 528 с., илл., 530.1(03), Ф50, ст. «Поляризация вакуума», авт. ст. Д.  В.  Ширков, стр. 496.</ref>.
 
== У квантавай хромадынаміцы ==
Радок 18:
== У гравітацыі ==
 
На звышмалых адлегласцях (<math>10^{-33}</math> см) узнікае сувязь квантавых эфектаў з [[Гравітацыя|гравітацыйнымі]]. Звышцяжкія [[Віртуальная часціца|віртуальныя часціцы]] ствараюць вакол сябе прыкметнае [[гравітацыйнае поле]], якое пачынае скажаць [[геаметрыя прасторы|геаметрыю прасторы]]. [[Маса|Масы]] такіх часціц <math>m \approx \sqrt {\frac{\hbar c}{g}}</math>, прыкладна <math>10^{19}</math> [[ГэВ]]/[[Эквівалентнасць масы і энергіі|''c''<sup>2</sup>²]] ([[планкаўская маса]]), даўжыня хвалі <math>\lambda\approx\frac{\hbar}{mc}</math>, прыкладна <math>10^{-33}</math> см ([[планкаўская даўжыня]])<ref name="slovar" />. Мяркуецца, што працэсы гравітацыйнай палярызацыі вакууму адыгрываюць важную ролю ў [[Касмалогія|касмалогіі]]<ref>''[[Якаў Барысавіч Зяльдовіч|Я.  Б.  Зельдович]]'' «Теория вакуума, быть может, решает загадку космологии», Успехи физических наук, т. 133, вып. 3, 1981, март, с. 479—503</ref>.
 
З другога боку, цалкам магчыма, што на такіх адлегласцях традыцыйныя ўяўленні аб [[Прастора-час|прасторы і часе]] (і, у тым ліку, аб палярызацыі вакууму) становяцца зусім непрыдатнымі, і звыклы квантавапалявы падыход перастае быць адэкватным, саступаючы месца тэорыям [[квантавая гравітацыя|квантавай гравітацыі]], заснаваным на выяўленні незвычайных геаметрычных і тапалагічных уласцівасцей квантаванай прасторы-часу, такім, як [[М-тэорыя]], [[петлявая квантавая гравітацыя]] і ''прычынная дынамічная [[трыянгуляцыя, значэнні|трыянгуляцыя]]''.