Фабіян Мацвеевіч Ярэміч: Розніца паміж версіямі

беларускі грамадска-палітычны дзеяч (1891—1958)
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: {{вызнч|1=Фабіян Мацвеевіч ЯРЭМІЧ}} (20 студзеня 1891, вёска Дуляўцы сучаснаг...
(Няма розніцы)

Версія ад 22:58, 6 жніўня 2008

Шаблон:Вызнч (20 студзеня 1891, вёска Дуляўцы сучаснага Ваўкавыскага раёна - 29 чэрвеня 1958) - беларускі грамадска-палітычны дзеяч.

Паходзіў з беларускай сялянскай каталіцкай сям'і. Скончыў электратэхнічную школу ў Пецярбургу. Працаваў у Вільні тэхнікам. За сацыял-дэмакратычную работу сярод тэлеграфістаў зняволены ў турме (1912). Старшыня Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні. Дэлегат Першага Усебеларускага з'езда (снежань 1917). Сябра прэзідыума Беларускай рады Віленшчыны і Гродзеншчыны. Сябра Рады БНР (1918). У 1919 - 1922 - начальнік тэлефоннай станцыі ў Вільні. Дэпутат сейма Польшчы 3-х скліканняў (1922 - 1935), старшыня Беларускага пасольскага клуба ў 1925 - 1930. Адзін з арганізатараў і лідэраў Беларускага сялянскага саюза (1925), Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры (1926). Выдаваў газету "Сялянская ніва" (1925 - 1930). У 1926 у складзе польскай парламенцкай дэлегацыі разам з Пятром Мятлой наведаў БССР. У час Другой сусветнай вайны працаваў у органах акупацыйнай адміністрацыі ў Мінску і Барысаве. Удзельнік Другога Усебеларускага кангрэса (1944). У 1945 - 1956 рэпрэсаваны і зняволены савецкімі ўладамі ў канцлагеры. Выйшаўшы на волю, жыў у Вільні.