Філёнга: Розніца паміж версіямі

дэкаратыўны элемент сцяны
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'Філёнга (ад нямецкага füllung, літаральна напаўненне), 1) квадратнае або прамавугольнае поле...'
(Няма розніцы)

Версія ад 19:03, 22 снежня 2014

Філёнга (ад нямецкага füllung, літаральна напаўненне),

1) квадратнае або прамавугольнае поле сцяны, пілястры, столі, скляпення і інш., абведзенае рамкай. Філёнгі звычайна рабілі з таго самага матэрыялу, што і сцяну, часам з іншага. Дэкарыравалі скульптурным ці жывапісным арнаментам, геральдычнымі выявамі, фактурнай ці колернай тынкоўкай.

2) Тонкая дошка або фанера, якая ўстаўляецца ў дзвярную раму і абрамляецца накладным прафіляваным бруском. Такія дзверы называюцца філянговымі.

Літаратура

Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік, Мінск 1993, стар. 563.