Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(Няма розніцы)

Версія ад 11:39, 23 снежня 2014

Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь (Мінгандлю Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае ажыццяўляць парадкаванне гандлю. Міністр гандлю прызначаецца і здымаецца з пасады прэзідэнтам. З 9 студзеня 2009 года пасаду міністра займае Валянцін Чаканаў[1].

Склад

Задачы

  • парадкаванне гандлю, грамадскага харчавання, побытавага абслугоўвання і абароны правоў спажыўцоў;
  • агляд спажывецкага рынку і галіны побытавага абслугоўвання;
  • узгадненне стварэння тавараправоднай сеткі і нямытнага парадкавання;
  • стварэнне ўмоў для росту вываза тавараў і паслуг;
  • парадкаванне найму ў галіне гандлю, грамадскага харчавання і побытавага абслугоўвання;
  • узгадненне правядзення кірмашоў.

Паўнамоцтвы

  • запыт ва ўстановах звестак аб гандлі;
  • прыём справаздачаў кіраўнікоў дзяржаўных устаноў аб гандлі;
  • накладанне пакаранняў на прадпрыемствы за парушэнне заканадаўства аб гандлі, грамадскім харчаванні, побытавым абслугоўванні, правах спажыўцоў і рэкламе;
  • узгадненне з Міністэрствам замежных спраў стварэння тавараправоднай сеткі за мяжою;
  • апавяшчэнне ўстаноў ліцэнзавання пра парушэнне заканадаўства аб гандлі, грамадскім харчаванні, побытавым абслугоўванні, правах спажыўцоў і рэкламе, падача ў суды позваў аб абароне правоў спажыцоў;
  • ухваленне ведамасных пастановаў;
  • падача прапановаў аб касаванні пастановаў іншых дзяржаўных устаноў, што пярэчаць заканадаўству аб гандлі, грамадскім харчаванні, побытавым абслугоўванні, правах спажыўцоў і рэкламе;
  • стварэнне друкаваных выданняў;
  • стварэнне ведамасных узнагародаў;
  • стварэнне, пераўтварэнне і касаванне падпарадкаваных устаноў[3].

Зноскі

  1. Міністр гандлю Рэспублікі Беларусь Чаканаў Валянцін Сяргеевіч. Беларускае тэлеграфнае агенцтва. Праверана 6 верасня 2010.
  2. Памылка ў зносках: Няслушны тэг <ref>; для зносак Апарат няма тэксту
  3. Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 ліпеня 2006 г. № 961 (руск.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 6 верасня 2010.

Спасылкі