Аляксандр Іванавіч Болсун: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 7:
|Дата нараджэння = 04.11.1935
|Месца нараджэння = [[гарадскі пасёлак|г.п.]] {{Месца нараджэння|Чачэрск|у Чачэрску}}, [[Гомельская вобласць]], [[Беларуская ССР]], [[СССР]]
|Грамадзянства = {{Сцягафікацыя|СССР}}<br />{{Сцягафікацыя|Беларусь|1991}}
|Навуковая сфера = [[Фізік]]
|Месца працы = *[[Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія]]
Радок 32:
== Біяграфія ==
Аляксандр Іванавіч Болсун нарадзіўся у [[гарадскі пасёлак|гарадскім пасёлку]] [[Чачэрск]]. Пасля заканчэння ў [[1954]] годзе Чачэрскай рускай сярэдняй школы паступіў на фізіка-матэматычны факультэт [[Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Аркадзя Куляшова|Магілёўскага педынстытута]], які скончыў з адзнакай у [[1959]] годзе, пасля чаго працаваў на кафедры фізікі и метэаралогіі [[Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія|Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі]]. У [[1962]] – [[1964]] [[аспірант]], у [[1965]] – [[1967]] малодшы навуковы супрацоўнік лабараторыі тэарэтычнай фізікі [[Інстытут фізікі АН БССР|Інстытута фізікі АН БССР]], дзе яго навуковым кіраўніком быў [[Фёдар Іванавіч Фёдараў|Ф.І. Фёдараў]]. У [[1967]] годзе Болсун абараніў кандыдатскую дысертацыю. У [[1967]] – [[1972]] загадчык навукова-галіновай рэдакцыі фізікі, матэматыкі, хіміі і астраноміі выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя» («БелСЭ»). У [[1972]] – [[1993]] на выкладчыцкай працы ў [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі|Мінскім радыётэхнічнам інстытуце]] і [[Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка|Мінскім педынстытуце]] (старэйшы выкладчык, [[дацэнт]], загадчык кафедры). У [[1993]] – [[2003]] загадчык навукова-галінновай рэдакцыі фізіка-матэматычных і тэхнічных навук выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя» («БелЭн»). У [[2004]] – [[2012]] [[дацэнт]] кафедры прыродазнаўчых дысцыплін Мінскага Дзяржаўнага Вышэйшага Радыётэхнічнага Каледжа. У [[1967]] – [[1975]] член редакцыйнага савета «БелСЭ», у [[1993]] – [[2004]] член навукова-редакцыйнага савета «БелЭн». У [[1970]] годзе узнагароджаны юбілейным медалем «За доблесную працу. У адзначэнне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна», у [[2008]] годзе атрымаў стыпендыю [[Прэзідэнт Беларусі|Прэзідэнта Республікі Беларусь]].
 
==Навуковая дзейнасць==
Асноўныя накірункі навуковай і навукова-метадычнай работы: фізіка электрамагнітных і слабых узаемадзеянняў элементарных часціц; метадычныя праблемы выкладання фізікі ў ВНУ і сярэдняй школе, распрацоўка вучэбных праграм і інтэрактыўных метадаў кантролю ведаў па курсе фізікі вышэйшай школы. Болсун займаўся таксама пытаннямі нармалізацыі беларускай фізіка-матэматычнай тэрміналогіі і уніфікацыяй вызначэнняў (дэфініцый) фізічных велічынь; ім складзены слоўнікі (поўныя рэестры назваў энцыклапедычных артыкулаў) на фізіцы, матэматыцы, астраноміі і геадэзіі для «БелСЭ», па фізіцы і астраноміі для «БелЭн». Значнае месца ў яго рабоце займала навуковае рэдагаванне энцыклапедычнай, даведачнай і вучэбна-метадычнай літаратуры па фізіка-матэматычных і тэхнічных навуках. Ён прымаў непасрэдны ўдзел у стварэнні энцыклапедычных даведнікаў: «Беларусь» (1994), «Бытовая радиоэлектронная техника» (1995), «Чернобыль» (1996), «Национальная академия наук Беларуси. Персональный состав» (1998), энцыклапедыі «Автомобильные дороги Беларуси» (2002).
 
==Публікацыі==
Болсун з’яўляецца аўтарам 50 навуковых і навукова-метадычных прац, у тым ліку вучэбных і даведачных дапаможнікаў, а таксама больш за 150 энцыклапедычных артыкулаў у «БелСЭ» і «БелЭн» па розных раздзелах фізікі, сярод каторых:
#Болсун, А.І. Слоўнік фізічных і астранамічных тэрмінаў [для сярэдняй школы] / Болсун А.І., Рапановіч Я.Н. – Мінск: Народная асвета, 1979. – 182 с.
#Болсун, А.И. Краткий словарь физических терминов: [около 2000 понятий] / А.И. Болсун. – Минск: Вышэйшая школа, 1979. – 414 с; 2-е изд. – Харьков: Вища школа, 1986. – 200 с.
#Болсун, А.И. Сборник задач по статистической физике: [учеб. пособие для студентов радиотехн. специальностей вузов] / Варикаш В. М., Болсун А. И., Аксенов В. В. – Минск: Вышэйшая школа, 1979. – 220 с.; 2-е изд. – Москва: Едиториал УРСС, 2004. – 224 с.
#Болсун, А.И. Единицы физических величин в школе: книга для учителя / А. И. Болсун, С. Л. Вольштейн. – Минск: Народная асвета, 1983. – 95 с.
#Болсун, А.И. Словарь физических и астрономических терминов: [около 1500 терминов: для среднего и старшего школьного возраста] / А. И. Болсун, Е. Н. Рапанович. – Минск: Народная асвета, 1986. – 222 с.
#Болсун, А.И. Методы математической физики: учеб. пособие для студентов пед. ин-тов по физ.-мат. спец. / А.И. Болсун, В.К. Гронский, А.А. Бейда. – Минск: Вышэйшая школа, 1988. – 199 с.
#А.І. Болсун. Руска-беларускі фізічны слоўнік : асноўныя тэрміны: [каля 5000 тэрмінаў]. – Минск: БелЭн,1993. – 173 с.
#Болсун, А.И. Физика: справочник школьника / А.И. Болсун, П.С. Габец. – Минск: БелЭн, 1998.
#П.А. Апанасевіч, А.І. Болсун. Фізіка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16. – Мінск: БелЭн, 2003. – С. 371 – 372.
#Болсун, А.И. Физика в экзаменационных задачах: справочник для учителей, репетиторов и абитуриентов / А.И. Болсун, Б.К. Галякевич. – 5-е изд. – Минск: БелЭн, 2004. – 446 с.
#Болсун, А.И. Физика в экзаменационных вопросах и ответах: справочник для учителей, репетиторов и абитуриентов / А.И. Болсун, Б.К. Галякевич. – 6-е изд. – Москва: Айрис-пресс, 2007. – 416 с.
 
Болсун з’яўляецца аўтарам шэрагу навукова-папулярных артыкулаў у газетах і часопісах: «Цуды без цудаў» // Чырвоная змена, № 9, 1961; Хвостатые вестницы из других миров // Знамя юности, № 41, 1961; «Аб чым расказаў фатон» // Маладосць, № 10, 1963 (разам з У.М. Траццяковым); «Солнце в одеждах радужных» // Знамя юности, №15, 1963; «Радыёхвалі расказваюць пра Сусвет» // Бярозка, № 9, 1964; «Дзе быў Змяіны востраў» // Маладосць, № 3, 1969 (пра супрацоўнікаў Аб”яднанага інстытута ядзерных даследаванняў у Дубне); «Зося і Бронік у краіне атамаў» // Бярозка, №10, 1976 і інш., а таксама аўтабіяграфічных успамінаў у газеце «Чачэрскі веснік»: «Чечерск послевоенный» (08.02.2013), «Школа и учителя» (15.02.2013), «Футбол, физика и лирика» (09.03.2013).
 
==Літаратура==
*Болсун Аляксандр Іванавіч: Біяграфічная даведка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3. – Мінск: БелЭн, 1996. – С. 209.
*Болсун Аляксандр Іванавіч: Біяграфічная даведка // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Чачэрскага раёна. – Мінск: БЕЛТА, 2000. – С. 521.
*От футбола к тайнам физики // М.М. Болсун. Чечерский след в науке. – Гомель: БелГУТ, 2014. С. 14 – 22.
*Саламевіч, Я. Ад продкаў пачатак // Наша слова, № 45, 1995.
*Юшкевіч, Э. Ствараецца Беларуская Савецкая Энцыклапедыя // Маладосць, № 1, 1969. С. 111 – 117.
*Болсун А.И.: Указатель имен // Наука Беларуси в ХХ столетии. – Минск: Белорусская наука, 2001. С. 262, 265.
 
==Спасылкі==
* [http://www.nlb.by/portal/page/portal/index/resources/expandedsearch?lang=ru&classId=B33E739B22884D82AACAC24EBFB1DA89&paramId=AUTHOR&paramValue=%D0%91%D0%BE%D0%BB%D1%81%D1%83%D0%BD%2C%20%D0%90.%20%D0%98. Болсун А. І.] у Электронным каталогу на сайце Нацыянальнай бібліятэкі РБ.
* [http://www.biblus.ru/Default.aspx?auth=6m0a0 Болсун А. І.] у бібліяграфічным каталогу Biblus.