Багуслаў Радзівіл: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Спасылкі: clean up, replaced: Катэгорыя:Вялікія канюшыя літоўскія → Катэгорыя:Канюшыя вялікія літоўскія, Катэгорыя:Вялікія хар using AWB
Няма тлумачэння праўкі
Радок 30:
{{Падвойная выява|злева|Bahusłaŭ Radzivił. Багуслаў Радзівіл (XIX).jpg|137|Hanna Maryja Radzivił. Ганна Марыя Радзівіл (XIX).jpg|139|Б. Радзівіл і яго жонка Ганна Марыя. Мініяцюры, [[XIX стагоддзе|XIX ст.]]}}
Валодаў вялікай латыфундыяй, пасля смерці бацькі стаў уладальнікам Слуцкага і Капыльскага княстваў, многіх маёнткаў, у выніку шлюбу са сваёй стрыечнай пляменніцай Ганнай Марыяй, дачкой Я. Радзівіла, атрымаў Кейданы, Дубінкі, Біржы, [[Заблудаў]], [[Койданава]], [[Вёска Беліца|Беліцу]] і інш., трымаў Мазырскае, Бранскае, Барскае староствы. У [[Слуцк]]у сабраў архіў, бібліятэку (гл. [[Бібліятэка Багуслава Радзівіла]]), дзе зберагаліся каштоўныя рукапісы, у т.л. [[Радзівілаўскі летапіс]] (завяшчаў яе ў 1668 у [[Каралявец]]). Падтрымліваў кальвінісцкія зборы і школы. Збіраў творы мастацтва. Складаў рэлігійныя гімны. Аўтар замалёвак з панарамамі беларускіх гарадоў, эскізаў і праектных чарцяжоў збудаванняў (зберагаюцца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі). На службе ў Багуслава Радзівіла былі многія вучоныя, дзеячы культуры, у т.л. [[Ю. Нарановіч-Наронскі]], [[С. Незабітоўскі]].
 
Б. Радзівіл адкрыў у [[Горад Слуцк|Слуцку]] прадпрыемства па вырабе гармат. Майстры па адліўцы гармат былі запрошаны з [[Германія|Германіі]].
 
Пасля смерці Багуслава Радзівіла яго ўладанні перайшлі да дачкі [[Людвіка Караліна Радзівіл|Людвікі Караліны]] (гл. «[[Нойбургскія маёнткі]]»).
 
== Цікавыя факты ==
Князь быў героем многіх амурных гісторый і адзюльтэраў, напрыклад, з французскай прыгажуняй герцагіняй Беатрыс дэ Кюзанс; будаваў вялікія матрыманіяльныя планы з замежнымі арыстакраткамі і прынцэсамі, у тым ліку і з паноўных дамоў: Шарлотай дэ Ла Форс, Маргарытай дэ Раган, Марыяй Сцюарт (дачка Карла І), Марыяй Насаў, Ганнай Даротай Гольштэйн-Гатарпскай, Марыяй Эльжбетай Саксонскай, Элеанорай Кацярынай Пфальц-Цвейбрукенскай (сястрой шведскага караля [[Карл X Густаў|Карла Х Густава]]) і інш.
 
Але ў 1660-х г. Багуслаў закахаўся ў сваю юную кузіну Ганну Марыю Радзівіл (1640—67), адзіную дачку князя [[Януш Радзівіл, 1612—1655|Януша ІІ Радзівіла]], знакамітага літоўскага гетмана, ініцыятара Кейданскай уніі са Швецыяй. Нягледзячы на тое, што яе бацька быў пратэстант, Ганна Марыя была выхаваная сваёй маці Кацярынай з роду Патоцкіх як каталічка.
Б. Радзівіл адкрыў у [[Горад Слуцк|Слуцку]] прадпрыемства па вырабе гармат. Майстры па адліўцы гармат былі запрошаны з [[Германія|Германіі]].
 
Гэта, а таксама вельмі блізкае кроўнае сваяцтва стала сур'ёзнай перашкодай у іх складаным каханні. Для шлюбу патрабавалася папская дыспенсія (дазвол), атрыманне якой было не самай лёгкай справай для перакананага кальвініста Багуслава, асабліва калі дзясяткі кавалераў настойліва, а часам абсалютна нетактоўна забягалі аб руцэ казачна багатай нявесты. Усё гэта адбывалася на фоне шматлікіх палітычных інтрыг, у якія так ці інакш быў уцягнуты князь Багуслаў, які бараніў інтарэсы пратэстанцкай лініі Радзівілаў. Аднак закаханыя ўсё ж дамагліся свайго і пабраліся шлюбам 24 лістапада 1665 на сціплай цырымоніі ў Лібаве. Праз два гады падчас родаў Ганна Марыя памерла, пакінуўшы самотнага князя разам з іх адзінай дачкой [[Людвіка Караліна Радзівіл|Людвікай Каралінай]].
 
== Бібліяграфія ==