Звычайны зімародак: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Харчаванне: дапаўненне
→‎Размнажэнне: дапаўненне
Радок 52:
 
Зімародкі [[манагамія|манагамныя]], хоць сярод самцоў сустракаюцца такія, якія заводзяць некалькі сем'яў. Каб стаць парай, самец падае самцы злоўленую рыбку. Калі самка прыме дар, то прапанова прынята. Пара ствараецца толькі на цёплы час года. Узімку зімародкі разлятаюцца паасобку, але вясной вяртаюцца да старога гнязда, дзе і ўз'ядноўваюцца пара.
 
У шлюбны перыяд зімародкі могуць спарвацца ў паветры, кружачыся адзін вакол аднаго. Падчас такіх шлюбных танцаў самец корміць сваю выбранніцу. А пасля спарвання самец бярэцца за выкопванне гнязда.
 
Гнездавы перыяд расцягнуты. [[Гняздо|Гнёзды]] ў глыбокіх [[Нара|норах]]. Іх зімародкі капаюць у стромкіх берагавых адхонах, у непасрэднай блізкасці ад вадаёма. Адтуліна ўтоена галінамі дрэў або [[куст|хмызнякоў]], каранямі, каб да нары не мог падабрацца ні адзін з патэнцыйных драпежнікаў. Адлегласць паміж гнёздамі — ад 0,3 да 1 км і больш. Нара гарызантальная, даўжынёй 0,3-1 м. Рыццём нары пара занятая больш за тыдзень. Калі на шляху сустракаецца перашкода, то зімародкі кідаюць гэтую нару і прыступаюць да рыцця новай. Нара завяршаецца гнездавой камерай-пашырэннем. Подсцілу ў гняздзе няма. Але калі гняздо старое, то на падлозе утвораецца пласт лускі, рыбіных костачак і іншых харчовых рэшткаў. У гэтым пласце развіваюцца лічынкі мух.
Радок 57 ⟶ 59:
Поўныя свежыя кладкі з 5—8 белых (у цэлым ад 4 да 11) з бляскам [[Яйка|яек]] памерамі 21,8 x 18,4 мм трапляюцца з сярэдзіны мая да канца першай дэкады [[Чэрвень|чэрвеня]]. Наседжваюць абедзве птушкі 19—21 [[суткі]].
 
Птушаняты зімародка вылупляюцца без апярэння і сляпымі. Растуць хутка. Вылупленне адбываецца не адначасова. Сілкуюцца птушаняты лічынкамі казурак, якіх бацькі папярэдне раздзелваюць. Каб вывесці птушанят птушкам трэба добра папрацаваць. Штодня ім трэба прынесці 60-70 рыбін. Акрамя таго, калі гіне адзін з партнёраў, то другі можа вырасціць нашчадства сам. А бывае і такое, што дапамагчы даглядаць птушанят могуць іншыя зімародкі, якія не маюць нашчадкаў.

Праз тры тыдні пасля з'яўлення на свет птушаняты могуць вылятаць з нары. Яны пафарбаваны менш ярка, чым дарослыя і крыху меншыя ў памерах. Пару дзён птушаняты лётаюць з бацькамі, якія працягваюць іх карміць. У добрыя гады зімародкі паспяваюць зрабіць другую кладку (канец чэрвеня — пачатак ліпеня) і вывесці яшчэ адзін вывадак нашчадкаў. Другая кладка робіцца пасля вылету птушанят, але часам і раней. У сярэдзіне жніўня другі вывадак гатовы да палёту.
 
=== Харчаванне ===