Аб’яднаныя Арабскія Эміраты: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Гісторыя: дапаўненне
Радок 80:
== Прырода ==
Большую частку тэрыторыі ААЭ займаюць [[саланчакі]] і пясчаныя пустыні ([[Руб-эль-Халі]]), на захадзе размешчаныя пясчаныя і камяністыя пустыні, на ўсходзе і паўночным усходзе — [[горы Хаджар]] (вышэйшая кропка — [[гара Адан]], 1127 м). Самая высокая кропка краіны — гара Джабаль Йібір (1527 м). На ўсход ад заліва Эль-Удайд распасціраюцца пясчаныя дзюны, якія рухаюцца, уздоўж узбярэжжа распаўсюджаныя плоскія бясплодныя саланчакі. Берагі пераважна нізкія, узбярэжжа парэзана невялікімі бухтамі, апраўлена астраўкамі і каралавымі рыфамі, якія выступаюць над паверхняй мелкаводдзя. Асноўнымі [[карысныя выкапні|карыснымі выкапнямі]] з'яўляюцца нафта і прыродны газ. Запасы нафты ацэньваюцца ў 12 330 млн т. (каля 10 % сусветных запасаў). Асноўныя нафтавыя радовішчы ў Абу-Дабі — Асаб, Беб, Бу Хасан, Аль-Закум, у Дубаі — Фалу, Фацех, Паўднёва-Заходні Фацех, Маргхам, у Шарджэ — Мубарак. Запасы прыроднага газу складаюць 5794 млрд. м³. Па запасах прыроднага газу ААЭ займаюць 4-е месца ў свеце пасля [[Расія|Расіі]], [[Іран]]а і [[Катар]]а. Ёсць таксама залежы уранавай, хромавай і нікелевай руд і [[баксіт]]аў. Клімат сухі, пераходны ад [[Трапічны клімат|трапічнага]] да [[Субтропікі|субтрапічнага]]. Тэмпература паветра з лістапада па май вагаецца ад 18 да 25° С, з чэрвеня па жнівень — ад 30 да 35° С (максімум да 50° С), сярэднемесячныя тэмпературы вагаюцца ад 20° да 35° С. Лета, за выключэннем горных раёнаў, вельмі гарачае, зімой надвор'е становіцца больш халодным. [[ападкі|Ападкаў]] выпадае каля 100 мм, у гарах 300—400 мм у год (максімум зімой). Зрэдку бываюць моцныя ліўні, якія прычыняюць вялікую шкоду, размываючы дарогі. Пастаянных рэк няма, часовыя патокі цякуць па далінах, большую частку года яны ўяўляюць сабой сухія рэчышчы — вазі. Крыніцы прэснай вады ўздоўж раўніннага ўзбярэжжа [[Персідскі заліў|Персідскага заліва]] вельмі нешматлікія. Земляробства на захад ад Абу-Дабі адсутнічае. Інтэнсіўны водазабор з падземных крыніц прывёў да значнага зніжэння ўзроўню грунтавых вод і іх засалення.
 
== Гісторыя ==
{{main|Гісторыя Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў}}
 
== Дзяржаўны лад і палітыка ==