Гусь свойская: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Файл:CorporationParkGoose.JPG|thumb|Свойская гусь]]
'''Гусь сво́йская''' - — [[Прыручэнне|свойская]] форма {{bt-bellat|Шэрая гусь{{!}}шэрай гусі|Anser anser}}, з якой яна ўтварае агульны від. Як правіла, свойскія гусі няздольныя да [[палёт птушак|палёту]].
 
Паходзіць пераважна ад дзікай {{bt-bellat|Шэрая гусь{{!}}шэрай гусі|Anser anser}}, пашыранай у [[Еўразія|Еўразіі]], а таксама ад яе блізкіх сваякоў — {{bt-bellat|гусь лебядзіная{{!}}лебядзінай гусі|Anser cygnoides}} [[Усходняя Азія|Усходняй Азіі]] і {{bt-bellat|гусь індыйская{{!}}індыйскай гусі|Anser indicus}}. Прынята лічыць, што развядзенне гусі пачалося каля 5 тыс. гадоў таму ў [[Старажытны Егіпет|Старажытным Егіпце]], але больш абгрунтаванае меркаванне, што гусь прыручаная ў выніку цэлай серыі спробаў на працягу больш доўгага часу ў розных краінах.
Радок 10:
У [[Беларусь|Беларусі]] гадуюць пераважна гусь рэйнскай пароды, у [[XIX стагоддзе|XIX]] — пачатку [[XX стагоддзе|XX]] ст. былі папулярнымі літоўскія пароды: «чародныя» (''pulkinės'') і «курыныя» (''vištinės'').
 
У Беларусі з даўніх часоў гусі былі абавязковай часткай «дзякла», штогадовай натуральнай даніны [[феадал]]у. [[Устава на валокі]] ([[1557]]) вызначыла яе традыцыйную норму, якая пратрымалася некалькі стагоддзяў: 1 гусь з аднае [[валока|валокі]] (21,36 га). Трохполле, якое прадпісвалася валочнай сістэмай, стварала спрыяльныя ўмовы для гадоўлі гусей, бо трэцяя частка зямлі выдзялялася пад папар. Гусь елі на святы, асабліва восенню, калі гусі былі найбольш адкормленыя. Найлепшае, не надта тлустае, мяса гусь мае ва ўзросце 10 — 12 тыдняў. Дарослыя гусі маюць тлустае (каля 30 % [[тлушч]]у), цяжкастраўнае мяса.
У [[Заходняя Еўропа|Заходняй Еўропе]] з ранняга [[сярэднявечча]] (у Беларусі з [[XVI стагоддзе|XVI ст.]]) было прынята рэзаць гусей на [[дзень Святога Марціна]] і адзначаць яго рознымі стравамі з гусі, асабліва печанай (ці смажанай) гуссю — адным з відаў пячыстага. Класічнымі гарнірамі да пячыстага з гусі лічыліся [[капуста]] (квашаная, чырвоная з яблыкамі), кіслыя [[яблыкі]] і [[ячная каша]]. Кашай таксама фаршыравалі гусь. На Святога Марціна гатавалі і гусіныя вантробы з «чорным» або са [[слівы|слівавым]] соусам. З гусі вытоплівалі [[тлушч]] (шмалец), які асабліва цаніўся ў [[яўрэйская кухня|яўрэйскай кухні]], рабілі вэнджаных [[паўгускі|паўгусак]], якімі асабліва славілася [[ВКЛ]]. З паўгусак гатавалі [[крупнік]], [[верашчака|верашчаку]].
Радок 24:
== Літаратура ==
* {{Крыніцы/НашаЕжа|Белы|Гусь свойская}}
* Энцыклапедыя сельскага гаспадара. - — Мн.: БелЭн, 1993.
 
== Спасылкі ==