Барыс Уладзіміравіч Аракчэеў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Спасылкі: катэгорыя
др →‎Творчасць: афармленне
Радок 33:
Дыпломная праца Барыса Аракчэева «Этапы вялікага шляху», напісаная на «выдатна», была адабрана для экспазіцыі ў [[Масква | Маскве]] на Усесаюзнай выставе, надрукавана ў шматлікіх маскоўскіх выданнях і цяпер знаходзіцца ва ўласнасці і пастаяннай экспазіцыі [[Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь|Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі]]. Сярод твораў Аракчэева — пейзажы, нацюрморты, серыя [[партрэт]]аў сучаснікаў і знакамітых людзей. З'яўляўся адным з чатырох стваральнікаў дыярамы «Мінскі кацёл» 1969-1972 у [[Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны | Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны]]. Член [[Беларускі саюз мастакоў|Беларускага Саюза мастакоў]] з 1964 года.
 
З 1964 па 1971 Барыс Аракчэеў выкладаў жывапіс і кампазіцыю ў Мінскім мастацкім вучылішчы iмя Глебава. З 1971 па 1996 - у Беларускай Акадэміі мастацтваў, дзе атрымаў званне дацэнта кафедры. З'яўляўся настаўнікам многіх вядомых беларускіх мастакоў, сярод якіх [[Уладзімір Кожух]], [[Аляксей Васілевіч Кузьміч|Аляксей Кузьміч]], [[Вячаслаў Рускевіч]], [[Фелікс Янушкевіч]], [[Васіль Іларыёнавіч Ясюк]] і іншыя. З 1968 па 1977 Барыс Аракчэеў уваходзiў у праўленне [[Саюза мастакоў БССР]].
 
Творы Аракчэева знаходзяцца ў многіх музеях Рэспублікі Беларусь: 18 работ у [[Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь | Нацыянальным мастацкім музеі]], столькі ж у Фондзе Саюза Мастакоў Беларусі, яшчэ 17 работ у [[Магілёўскі абласны мастацкі музей імя Паўла Масленікава|Магілёўскім мастацкім музеі ]], а таксама працамі Аракчэева валодаюць Музей сучаснага выяўленчага мастацтва ў [[Мінск]]у, [[Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны|Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны]], Літаратурны музей [[Максім Багдановіч|Максіма Багдановіча]], Музеі гісторыі горада [[Мінск]]у, мастацкія галерэi [[Гомель| Гомеля]], [[Горад Светлагорск|Светлагорска]], [[Полацк]]а, [[Крупкі|Крупак]], [[Баранавічы|Баранавічаў]], і прыватныя калекцыянеры замежных краін.