Аб’яднаныя Арабскія Эміраты: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Прырода: дапаўненне
Радок 96:
 
У [[2004]] г. прэзідэнт ААЭ [[Зайд ібн Султан ан-Нахаян]] памёр. Пераемнікам стаў яго сын [[Халіфа ібн Зайд ан-Нахаян]]<ref name="BBCTL"/>.
 
== Палітыка ==
[[File:Khalifa Bin Zayed Al Nahyan.jpg|thumb|Колішні наследны прынц [[Халіфа ібн Зайд ан-Нахаян]] у [[1997]] г.]]
=== Савет Саюза ===
У кіраванні Аб'яднанымі Арабскімі Эміратамі важную ролю грае Вярхоўны Савет, ці Савет Саюза, які ўключае ў сябе лідара кожнага з эміратаў. Савет выбірае прэзідэнта і віцэ-прэзідэнта кожныя 5 гадоў. Нягледзячы на тое, што афіцыйна прэзідэнтам можа стаць шэйх любога эмірата, на практыцы дзейнічае наступнае размеркаванне: прэзідэнтам становіцца прадстаўнік эмірата Абу-Дабі з клана ан-Нахаян, а прэм'ер-міністрам — чалавек з клана ан-Мактум эмірата Дубай. Савет таксама абірае Вярхоўны Суд, а законы прымаюць прадстаўнікі ўсіх эміратаў у колькасці 40 чалавек<ref name="BGN"/>.
 
Шэйх [[Зайд ібн Султан ан-Нахаян]] памёр [[2 лістапада]] [[2004]] г. Яго сын стаў кіраўніком эмірата Абу-Дабі. У адпаведнасці з Канстытуцыяй Вярхоўны Савет прагаласаваў, каб [[Халіфа ібн Зайд ан-Нахаян]] заняў пасаду прэзідэнта федэрацыі на наступны дзень<ref name="BGN"/>.
 
У ААЭ адсутнічаюць палітычныя партыі. Першыя выбары ў парламент адбыліся ў [[2006]] г., калі эміраты павінны былі выбраць аднаго з двух чалавек, якім было бы дазволена галасаваць<ref name="BGN"/>. У верасні [[2011]] г. выбары адбыліся па такой жа самай схеме<ref>[http://www.khaleejtimes.com/DisplayArticle08.asp?xfile=data/theuae/2011/September/theuae_September583.xml&section=theuae FNC Elections: UAE makes history] Khaleej Times 25.9.2011</ref>.
 
=== Судовая улада ===
Прававая сістэма ААЭ грунтуецца на [[Каран]]е. Акрамя таго, у юрыдычных тэкстах адлюстроўваецца ўплыў французскага права. Напрыклад, [[Шарыят]] спалучаецца з такімі праблемамі грамадскага заканадаўства, як разводы і пытанні правоў атрымання спадчыны<ref>[http://www.nyulawglobal.org/Globalex/United_Arab_Emirates.htm#legalsystem LUnited Arab Emirate Legal System] New York University School of Law, 2011</ref>.
 
ААЭ маюць суровыя законы ў дачыненні да парушальнікаў Шарыяту і спажыўцоў [[Наркотыкі|наркотыкаў]]: так, турысты былі прысуджаныя да некалькіх гадоў пазбаўлення волі за тое, што яны не толькі насілі адкрытую вопратку, але і дэманстравалі сляды ўжывання наркотыкаў на целе<ref>[http://news.bbc.co.uk/2/hi/uk_news/7234786.stm Tourists warned of UAE drug laws] BBC News 2008</ref>.
 
=== Сем эміратаў і іх цяперашнія лідары ===
[[File:UAE en-map.png|thumb|Адміністрацыйна-тэрытарыяльная карта ААЭ.]]
Федэрацыя складаецца з сямі эміратаў. Іх цяперашнія лідары<ref name="BBCCP">[http://news.bbc.co.uk/2/hi/middle_east/country_profiles/737620.stm United Arab Emirates country profile] BBC News</ref>:
* [[File:Flag of Abu Dhabi.svg|22 px]] — Шэйх [[Халіфа ібн Зайд ан-Нахаян]] ({{lang-ar|الشيخ خليفة بن زايد آل نهيان}}), кіруе з [[2004]] г.;
* [[File:Flag of Ajman.svg|22 px]] — Шэйх [[Хумайд IV ібн Рашыд ан-Нуаймі]] ({{lang-ar|الشيخ حميد بن راشد النعيمي}}), кіруе з [[1981]] г.;
* [[File:Flag of Dubai.svg|22 px]] — Шэйх [[Махамед ібн Рашыд аль-Мактум]] ({{lang-ar|الشيخ محمد بن راشد آل مكتوم}}), кіруе з [[2006]] г.;
* [[File:Flag of Fujairah.svg|22 px]] — Шэйх [[Хамад бін Мухамад аш-Шаркі]] ({{lang-ar|الشيخ حمد بن محمد الشرقي}}), кіруе з [[1974]] г.;
* [[File:Flag of Sharjah.svg|22 px]] — Шэйх [[Сауд бін Сакр аль-Касімі]] ({{lang-ar|الشيخ صقر بن محمد القاسمي}}), кіруе з [[2010]] г.;
* [[File:Flag of Sharjah.svg|22 px]] — Шэйх [[Султан III бін Мухамад аль-Касімі]] ({{lang-ar|الدكتور/الشيخ سلطان بن محمد القاسمي}}), кіруе з [[1987]] г.;
* [[File:Flag of Umm al-Qaiwain.svg|22 px]] — Шэйх [[Сауд бін Рашыд аль-Муала]] ({{lang-ar|الشيخ راشد بن أحمد المُعلا}}), кіруе з [[2009]] г.
 
=== Узброеныя сілы ===
У пачатку [[XXI ст.]] ААЭ былі добра ўзброены. У [[2008]] г. яны былі трэцім у свеце імпарцёрам узбраення (пасля [[Кітай|Кітая]] і [[Індыя|Індыі]]). У прыватнасці, за перыяд [[2004]]—[[2008]] гг. былі набыты 80 [[F-16E]] і 50 [[Mirage 2000|Mirage 2000-9]]. Армузскі праліў з'яўляецца стратэгічным пунктам як для абароны краіны ад узброеных нападаў, гэтак і для транспарціроўкі нафты<ref>{{cite web
| title = UAE 'boosting military imports'
| url = http://english.aljazeera.net/news/middleeast/2009/04/200942795028699537.html
| date = 29 красавіка 2009 г.
| publisher = Al Jazeera English
| language = [[англійская мова]]
}}</ref>.
 
== Прырода ==