Ларыса Давыдаўна Фінкельштэйн: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→Біяграфія: дапаўненне |
→Біяграфія: дапаўненне |
||
Радок 40:
* Мастацкая крытыка
* [[Габрэі]] — мастакі і персанажы ў беларускім мастацтве. Упершыню ў Беларусі пачала цыкл выстаў, прысвечаных мастакам-габрэям у мастацтве Беларусі і яўрэйскай тэматыцы ў творчасці беларускіх аўтараў.
Пачатак прафесійнай дзейнасці (1973 год) супаў з адкрыццём першай выставачнай залы сучаснага мастацтва ў рэспубліцы — «Палаца мастацтваў» — Дырэкцыі выстаў Саюза мастакоў БССР. Працавала там да ліквідацыі Дырэкцыі выстаў у 1991 годзе. У гэтым жа годзе стварыла сваю Аўтарскую некамерцыйную канцэптуальную галерэю «Брама».
У 1992—2002 — выкладчык аўтарскага спецкурса па мастацтвазнаўству ў Ліцэі БДУ.
У 1999—2001 — дацэнт кафедры мастацтвазнаўства Інстытута сучасных ведаў імя А. М. Шырокава.
У 2003—2006 — Вядучы мастацтвазнаўца праекта «Інтэрнэт-Інтранэт тэхналогій» [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі|Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі]].
З 2006 года — дацэнт кафедры культуралогіі [[Факультэт міжнародных адносін БДУ|факультэта міжнародных адносін БДУ]].
З'яўлялася старшынёй беларускага журы Сусветнага конкурсу «Дзеці свету малююць [[Іерусалім]]» (Мінск, 2000), журы Рэспубліканскага конкурсу дыпломных работ мастацкіх ВНУ Беларусі «Арт-сесія» (Віцебск, 1999), членам пастаяннай Рэспубліканскай камісіі па прысуджэнні і пацвярджэнню звання «Народны калектыў» . Пастаянны рэцэнзент дыпломных работ выпускнікоў мастацкіх факультэтаў і ВНУ ([[Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў|Беларускай Дзяржаўнай Акадэміі Мастацтваў]], [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў|Беларускага Дзяржаўнага Універсітэта Культуры і Мастацтва]], [[Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка|Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя М. Танка]], Інстытута сучасных ведаў імя А. М. Шырокава). Упершыню ўвяла ў лексікон мастацтвазнаўства паняцце «філасофская кераміка». Аўтар ідэі I Беларускага рэспубліканскага пленэра «аб'ёмнага тэкстылю» (2012), Рэспубліканскай мастацкай выставы «Разумны метал» (2014).
{{зноскі}}
|