Чорны перадзел: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 10 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q785909 (translate me)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Чорны перадзел''', ''Партыя сацыялістаў-федэралістаў'' — рэвалюцыйная народніцкая арганізацыя ў Расійскай імперыі ў [[1879]]—[[1882]] гг. Узнікла ў выніку распаду {{Не перакладзена 3|Зямля і воля|«Зямлі і волі»|ru|Земля и воля}}. Стваральнікі і кіраўнікі: {{Не перакладзена 3|Георгій Валянцінавіч Пляханаў|Г.В. Пляханаў|ru|Плеханов, Георгий Валентинович}}, [[М.Р.Папоў]], [[Вера Іванаўна Засуліч|В. І. Засуліч]], {{Не перакладзена 3|Восіп Васільевіч Аптэкман|В.В.Аптэкман|ru|Аптекман, Осип Васильевич}}, [[Якаў Васільевіч Стафановіч|Я. В. Стафановіч]], {{Не перакладзена 3|Леў Рыгоравіч Дэйч|Л.Р.Дэйч|ru|Дейч, Лев Григорьевич}}, {{Не перакладзена 3|Павел Барысавіч Аксельрод|П.Б.Аксельрод|ru|Аксельрод, Павел Борисович}}, {{Не перакладзена 3|Анатоль Пятровіч Буланаў|А.П.Буланаў|ru|Буланов, Анатолий Петрович}}, {{Не перакладзена 3|Васіль Мікалаевіч Ігнатаў|В.М.Ігнатаў|ru| Игнатов, Василий Николаевич }} і інш.
 
«Чорны перадзел» адмаўляў прынцып цэнтралізму і складаўся з незалежных гурткоў у [[Санкт-Пецярбург]]у, [[Масква|Маскве]], [[Харкаў|Харкаве]], [[Мінск]]у, [[Казань|Казані]], [[Адэса|Адэсе]], [[Кіева|Кіеў]], [[ПермьПерм|Пермі]] і інш. Ролю цэнтра адыгрывала найбольш моцная Пецярбургская арганізацыя (яе членам быў [[Анатоль Восіпавіч Бонч-Асмалоўскі |А. В. Бонч-Асмалоўскі]]). Ідэйную платформу напачатку вызначалі праграма і тактыка «Зямлі і волі», яе дэвіз — «усё для народа, усё сіламі народа». Задачы арганізацыі: падрыхтоўка народнай рэвалюцыі шляхам прапаганды сацыялістычных ідэй і разгортвання эканамічнай барацьбы, каб змяніць дзяржаўны лад Расіі, перадаць зямлю сялянам на аснове ўраўняльнага падзелу («чорнага перадзелу»), фабрыкі і заводы — рабочым; пераход да сацыялізму («поўнага калектывізму»). «Чорны перадзел» адмлўна ставіўся да палітычнай барацьбы, у пачатку [[1880]] г. прызнаў мэтазгоднасць палітычнага тэрору як сродку барацьбы супраць самадзяржаўя, аднак не лічыў яго першачарговай задачай. Прапагандаваў федэратыўны прынцп палітычнай арганізацыі народа, выступаў за аўтаномію нацыянальных раёнаў, у т.л. Беларусі. Галоўнай рухальнай сілай рэвалюцыі лічыў сялянства, але працаваў пераважна сярод рабочых, студэнтаў, навучэнцаў і вайскоўцаў. Друкаваныя выданні: газета «Черный передел» і «Зерно». Крызіс народніцкай ідэалогіі, паліцэйскія праследаванні прывялі «Чорны перадзел» да распаду. Частка яго членаў (Пляханаў, Засуліч, Дэйч і інш.) перайшлі на пазіцыі [[марксізм]]у.
 
На Беларусі групы чорнаперадзельцаў склаліся ў [[Мінск]]у ([[Л.М.Насовіч]], [[К.В.]] і [[Р.В.Парфіяновічы]], [[С.Ляўкоў]], [[І.Гецаў]], [[С.Грынфест]]) і [[Гродна|Гродне]] ([[М.Янчэўскі]], [[Я.Грынкевіч]], [[Ісак Аронавіч Гурвіч |І. А. Гурвіч]] і інш.). Яны вялі прапаганду сярод насельніцтва, памагалі вызваляць палітычных вязняў, забяспечвалі дакументамі і перапраўлялі праз граніцу рэвалюцыянераў. У мінскай друкарні «Чорнага перадзела» ў [[1881]] г. надрукаваны № 3 — 5 газеты «Черный передел», № 3 — 6 газеты «Зерно» і 5 пракламацый. У [[1882]] г. мясцовыя групы «Чорнага перадзелу» распаліся.