Генеральны план Ост: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 51:
: c) Беларуская праблема.
 
: Па дадзеных плана прымусова будзе выселена да 75% беларусаў. Таксама, па плане Галоўнага ўпраўлення імперскай бяспекі, 25% беларускага насельніцтва павінны падлягаць германізацыі. Гэтыя нормы ніяк не супадаюць з пунктам гледжання, пададзеным Райхскамісарам па кансалідацыі нямецкага народа. Відавочна, унутры ведамства Райхскамісара па кансалідацыі нямецкага народа зноў маецца два меркаванні па пытанні расавай каштоўнасці беларусаў: у той час, як у штабным ўпраўленні Райхскамісара па кансалідацыі нямецкага народа, напэўна, мацнеюць жорсткія пазіцыі, Падпадзяленне па планаванні рассялення і землекарыстання мае відавочна не настолькі суворыя погляды. Пры гэтым складваецца сітуацыя, што сёння мы пакуль яшчэ не можам скласці цалкам яснай карціны расавай кампазіцыі беларускага насельніцтва, бо расавая інвентарызацыя яшчэ не праведзеная, а ранейшая дакументацыя настолькі ўбогая, што мы не можам выносіць аніякіх, нават папярэдніх, меркаванняў. Безумоўна, у беларускім народзе маецца даволі моцны ўсходне-балтыйскі расавы ўплыў, бо, бадай, цалкам Беларусь, Літва і захад Расіі, здаецца, з'яўляюцца раёнамі наймацнейшай прысутнасці ўсходне-балтыйскай расы. Нельга таксама забываць, што сярод беларусаў захоўваюцца даволі чыстыя нардычныя тыпы. Так, я бачыў беларусаў, якія, будзь яны немцамі, у якасці сваёй радзімы маглі б паказаць на Шлезвіг-Гальштэйн, альбо Ніжнюю Саксонію. Варта як мага хутчэй гэтыя расава каштоўныя роды сярод беларусаў рэасіміляваць ў нямецкую нацыю ([[:en:Umvolkung|"абнародзіць"]]) і паспрабаваць германізаваць, перш чым у іх паўстане, і, такім чынам, ускладніць абнароджванне, беларуская нацыянальная самасвядомасць. Трэба пры гэтым ўлічваць, што пра засяленне беларускіх зямель немцамі ў бліжэйшыя гады не можа ісці й гаворка. Планамернае засяленне Беларусі можа адбывацца хутчэй пасля германізацыі спачатку размешчаных на захад ад iх прастор. Расава непажаданае беларускае насельніцтва будзе таму яшчэ гадамі знаходзіцца ў беларускай прасторы. Разам з тым, пры ўзнікненні тэрміновай неабходнасці, беларусы нардычна-вестфальскага тыпу, якія па расавых і палітычных падставах падыходзяць для германізацыі, як мага хутчэй будуць неадкладна адшуканыя і дастаўленыя як працоўныя рэсурсы ў Райх. У Райху яны павінны будуць называцца «прыдатнымі для далейшай германізацыі», гэтак жа як прыдатныя для германізацыі палякі, і да іх трэба ставіцца адпаведна. Іх можна заняць у сельскай гаспадарцы як сельгаспрацоўных, або таксама ў прамысловасці, або ў рамесніцкай вытворчасці, і, неўзабаве, яны змогуць быць, бо да іх будуць ставіцца як да немцаў і наўрад ці яны маюць уласныя нацыянальныя пачуцці, як мінімум у наступным пакаленні анямечаныя. Агульнавядома, што ў дадзены момант мы маем значны дэфіцыт вышэйзгаданых прафесій. Але, расавапалітычна хутчэй больш адказна прывозіць у якасці працоўнай сілы расава блізкiя да нас іншаземныя народы, бо зараз там занятыя расава аддаленыя ад нас еўрапейцы з поўдня, альбо паўднёвага усходу. Ужо сёння мы маем тысячы незаконнанароджаных дзяцей ад падобных цалкам непажаданых іншаземных рас. Непажаданая кроў ўсё мацней пранікае ў цела нашага народа, пасродкам ўсё большага ліку замежных працоўных, у абсягах, якія нельга было сабе ніколі ўявіць. Гіганцкія пагрозы, навіслыя т.ч. над целам нашага народа, на жаль сёння па большай частцы не ўсьведамляюцца ў поўным памеры, асабліва ў эканамічных колах. Цалкам не ўлічваецца, што большая частка лепшай крыві нашага народа застаецца на палях бітваў і, т.ч., знікае з народнага цела, з другога боку расава недабраякасныя часткі нашага народа ўжо падышлі да падвышаных паказчыкаў размнажэння, расавыя рысы, якiя дагэтуль былi неўласцівыя нам, сёння ўсё яшчэ ідуць ўглыб нашага народа. Так, праз паўднёвых італьянцаў і прадстаўнікоў балканскіх народаў, апроч заходняй і дынарскай крыві, у нямецкі народ пранікае таксама далёкаўсходняя, пярэднеазіяцкая і негроідная кроў. Выдатным дасягненнем Міністэрства ўсходніх тэрыторый, калі ў яго гэта атрымаецца, было б спыненне гэтага наплыву непажаданых іншаземцаў, іх дэпартацыя, і замена іх прадстаўнікамі расава нам блізкіх ўсходніх народаў. Мы мусiм прыйсці да расавакіраванага выкарыстання працоўнай сілы іншаземцаў. Мы маем каласальны чалавечы рэзервуар для нас на ўсходзе. Мы можам знайсці там сабе роды, якія мы можам завезці для прымянення ў Райх без расавай боязі. Зразумела, што зараз, у ваенны час, мы не зможам распачаць вялікае даследаванне родаў. Тады спачатку трэба выйграць вайну. Але, варта звярнуць увагу эканамічнага сектара, што ў будучыні сённяшнія метады выкарыстання працоўнай сілы больш не будуць працаваць. Расавапалітычнае становішча сёння такое, што хоць мы выгналі з межаў Рэйху 500 000 габрэяў, замест іх была прынята амаль дзесяціразовая колькасць расаванепажаданых замежнікаў. Найбольш згубным, што калі-небудзь можа пагражаць нямецкаму народу, была б перамога пан'еўрапейскай расавай ідэі, якая можа мець вынікам толькі вялікаявялікае еўрапейскае расавае балота. Калі мы не адважымся завезці расава каштоўных беларусаў у Райх, варта па меншай меры паспрабаваць пасяліць іх асобна ад астатняга беларускага насельніцтва на беларускай прасторы і там адыходзіць ад беларускага духу. Відавочна, што гэта вельмі цяжкі працэс, а таксама перш за ўсё працяглы. Тым не менш, усё сведчыць на карысць таго, каб размясціць расава каштоўныя беларускія роды ў Райху.
 
: Наступным пытаннем з'яўляецца тое, куды потым мусяць быць пераселеныя беларусы, якiя па расавых падставах не падлягаюць разгляду для германізацыі. Генеральны план прадугледжвае для іх таксама Заходнюю Сібір. Варта зыходзіць з таго, што беларусы — самы бяскрыўдны і таму найменш небяспечны для нас з усіх народаў Усходняе прасторы. Таксама, тых беларусаў, якім мы не можам дазволіць застацца на тэрыторыі рассялення нашага народа па расавых меркаваннях, мы можам у большай ступені, чым любы іншы народ Усходняй прасторы, выкарыстоўваць у сваіх інтарэсах. Глебы Беларусі бедныя. Прапанова ім лепшых глебаў азначае прымірэнне іх з многім, што можа нацкаваць іх супраць нас. Тут варта таксама дадаць, што ў рускіх, i асабліва ў беларускім насельніцтве, маецца схільнасць да міграцыі, таму перасяленне не будзе ўспрынята настолькі трагічна, як у балтыйскіх дзяржавах. Неабходна разгледзець таксама ідэю перамяшчэння беларусаў на Урал, або ў раён Паўночнага Каўказа, якія па-ранейшаму часткова належаць да еўрапейскага рэзервуара рассялення. У любым выпадку, варта па пытанні перасялення падыходзіць да беларусаў асцярожна, каб яшчэ пазбегнуць таго, што пасля іх перасялення магчымае ўваходжанне ў расейскі народ. З іншага боку, з уваходжаннем у народ сібіракоў, альбо ва ўкраінскі народ, у выпадку калі для іх частковага рассялення разглядаць ўсходнія раёны райхскамісарыята Украіна, можна мабыць змірыцца.