Беларуская іканапісная школа (XVI — XVIII стагоддзі): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 96:
Тэхніка напісання вобразаў беларускімі майстрамі мае свае адметныя рысы, якія фармаваліся паступова. У якасці асновы выкарыстоўваліся дошкі, часта хваёвыя, ліпавыя або дубовыя таўшчынёй ад 2 да 3 см. Для забеспячэння іх надзейнага злучэння паміж сабой, засцярогі ад дэфармавання, часам змены тэмпературы і вільготнасці, выкарыстоўваліся шпонкі — невялікія драўляныя ўстаўкі, якія ўрэзаліся з зваротнага боку абраза папярок дошак<ref name="ТБІ">[http://melnichencko-alla.narod.ru/ikonopis.html ТРАДИЦИОННАЯ БЕЛОРУССКАЯ ИКОНОПИСЬ 14 — 18 ВЕКОВ] {{ref-ru}}</ref>. Ад [[Русь|старажытнарускіх]] часоў ідзе традыцыя аздабляць абразы багата ўпрыгожанымі акладамі, асаблівага росквіту яна дасягнула ў XV—XVIII стагоддзях<ref name="ТБІ"/>. Зробленыя з палатна, металу, дрэва, аклады часта з'яўляліся самастойнымі творамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва<ref name="ТБІ"/>.
 
Адметнай асаблівасцю беларускіх вобразаў 14-16 стагоддзяў з'яўляецца шырокае выкарыстаннеўжыванне ва ўпрыгожванні дэкаратыўна-пластычных сродкаў і прыёмаў [[Разьба па ляўкасу|разьбы]] і нават лепкі па ляўкаснаму грунту, размалёўванне фону, пакрыццё жывапіснай паверхні ахоўным лакам з яечнага бялку або смалы<ref name="ТБІ"/><ref>[http://hramdecor.ru/technology/zoloto_v4.php Рельефный орнамент по золоту.] {{ref-ru}}</ref>, выкарыстанне накладных элементаў, разьбяных [[ліштвы|ліштв]]аў, [[кіёт]]аў, [[фератрон]]аў (невялікі разьбяныя алтырыкі), чаканеных [[шаты|шат]] - усё гэта сведчыць пра пранікненне ў беларускі іканапіс тэхнічных прыёмаў і густаў народнага бытавога мастацтва<ref>{{крыніцы/ГБМ|1}}</ref>.
 
Беларускія іконы адрозніваюцца своеасаблівым пераасэнсаваннем візантыйскай іконаграфічнай стылістыкі, старажытнарускіх і балканскіх, рэнесансных і барочных ідэяў. Для іх характэрна адлюстраванне натуральных чалавечых настрояў (плач, радасць, смутак), жыццёвых сітуацый (нараджэнне дзіцяці, пахаванне), мясцовых пейзажаў, архітэктуры, інтэр'еру, адзення, тыпажоў сялян, шляхты, князёў. Па іконах можна вывучаць этнаграфічныя прыкметы вясковага і гарадскога ўкладу жыцця<ref name="">[http://info-stio.com/istoriya-kultury-belarusi.html История культуры Беларуси] {{ref-ru}}</ref>.
 
Апроч стылістычных асаблівасцяў іканапісу Беларусь дадала ў хрысціянскую традыцыю і ўласныя іканапісныя выявы: [[Маці Божая Берасцейская|Маці Божай Берасцейскай]], [[Маці Божая Жыровіцкая|Жыровіцкай]], [[Маці Божая Будслаўская|Будслаўскай]], [[Маці Божая Вострабрамская|Вострабрамскай]] і іншыя.
 
== Школы беларускага іканапісу ==