Розніца паміж версіямі "Лібералізм"

6 642 байты дададзена ,  6 гадоў таму
др
Дадаў этымалогію
др (памылкі)
др (Дадаў этымалогію)
* устанаўленне свабоднай [[Рыначная эканоміка|рыначнай эканомікі]];
* забяспечванне адказнасці ўрада і празрыстасці дзяржаўнай улады.
Функцыя дзяржаўнай улады пры гэтым зводзіцца да мінімуму, неабходнага для забеспячэння гэтых прынцыпаў. Сучасны лібералізм таксама аддае перавагу адкрытаму грамадству, заснаваным на [[Плюралізм|плюралізме]] і [[Дэмакратыя|дэмакратычным]] кіраванні дзяржавай, пры ўмове няўхільнага захавання правоў меншасцяў і асобных грамадзян.
 
Некаторыя сучасныя плыні лібералізму больш памяркоўныя да [[Дзяржаўнае рэгуляванне|дзяржаўнага рэгулявання]] свабодных рынкаў дзеля забеспячэння роўнасці магчымасцяў дамагчыся поспеху, ўсеагульнай [[Адукацыя|адукацыі]] і памяншэння розніцы ў даходах насельніцтва. Прыхільнікі такіх поглядаў мяркуюць, што палітычная сістэма павінна ўтрымліваць элементы [[Сацыяльная дзяржава|сацыяльнай дзяржавы]], уключаючы [[Дзяржаўная дапамога|дзяржаўную дапамогу]] па [[Беспрацоўе|беспрацоўі]], прытулкі для [[Бяздомныя|бяздомных]] і бясплатную [[Ахова здароўя|ахову здароўя]]. Усё гэта не супярэчыць ідэям лібералізму.
 
Згодна з лібералізмам, дзяржаўная ўлада існуе толькі для выгоды грамадзян, і палітычнае кіраўніцтва краінай можа ажыццяўляцца толькі на аснове грамадскага кансенсусу. У цяперашні час найбольш адпаведнай ліберальным прынцыпам палітычнай сістэмай з'яўляецца [[лібэральная дэмакратыя]].
 
== Агляд ==
 
=== Этымалогія і гістарычнае выкарыстанне ===
Слова «ліберальны» паходзіць ад [[Лацінская мова|лац.]] ''liber'' («свабодны»). [[Ціт Лівій]] у "Гісторыі Рыма ад заснавання горада» апісвае барацьбу за свабоду паміж класамі [[Плебеі|плебеяў]] і [[Патрыцыі|патрыцыяў]]. [[Марк Аўрэлій]] у сваіх «Развагах» піша пра прадстаўленне «аб дзяржаве, з законам, роўным для ўсіх, дзе прызнаюцца роўнасць і роўнае права на гаворку; таксама аб адзінаўладдзі, што ўсяго больш пачытае свабоду падданых». У эпоху італьянскага Адраджэння гэтая барацьба аднавілася паміж прыхільнікамі свабодных гарадоў-дзяржаў і [[Папа рымскі|папы рымскага]]. [[Нікола Макіявелі]] ў сваіх «Развагах аб першай дэкадзе Ціта Лівія» выказаў прынцыпы [[Рэспубліка|рэспубліканскага]] праўлення. [[Джон Лок]] у Англіі і мысляры французскага [[Эпоха Асветніцтва|Асветніцтва]] сфармулявалі барацьбу за свабоду ў тэрмінах [[Правы чалавека|правоў чалавека]].
 
[[Вайна за незалежнасць ЗША|Амерыканская Вайна за незалежнасць]] прывяла да ўзнікнення першай [[Нацыя|нацыі]], што распрацавала [[Канстытуцыя|канстытуцыю]] на аснове ідэі ліберальнай дзяржавы, у асаблівасці ідэі, што ўрад кіруе дзяржавай са згоды кіраваных. Французская [[буржуазія]] таксама паспрабавала стварыць ўрад на аснове ліберальных прынцыпаў падчас [[Вялікая французская рэвалюцыя|Вялікай французскай рэвалюцыі]]. Аўтары [[Іспанія|іспанскай]] канстытуцыі 1812 г., што знаходзіліся ў апазіцыі ў адносінах да іспанскага [[Абсалютызм|абсалютызму]], верагодна, першымі ўвялі ва ўжытак слова «ліберал» для абазначэння прыхільнікаў палітычнага руху. Пачынаючы з канца [[XVIII стагоддзе|XVIII стагоддзя]], лібералізм стаў адной з вядучых ідэалогій практычна ва ўсіх развітых краінах.
 
Многія пачатковыя спробы рэалізацыі ліберальных ідэй мелі толькі частковы поспех і часам нават прыводзілі да супрацьлеглых вынікаў ([[Дыктатура|дыктатур]]). Лозунгі свабоды і роўнасці падхоплівалі [[Авантура|авантурысты]]. Паміж прыхільнікамі розных інтэрпрэтацый ліберальных прынцыпаў ўзнікалі вострыя канфлікты. Войны, рэвалюцыі, эканамічныя крызісы і ўрадавыя скандалы правакавалі масавае расчараванне ў ідэалах. У сілу гэтых прычын, у розныя перыяды ў слова «лібералізм» ўкладваўся розны сэнс. З цягам часу прыйшло больш сістэмнае разуменне асноў гэтай ідэалогіі, якія сталі падмуркам для адной з самых распаўсюджаных на дадзены момант палітычных сістэм у свеце - [[Ліберальная дэмакратыя|ліберальнай дэмакратыі]].
== Сучасныя дактрыны лібералізму ==
* неалібералізм
6

правак