Раман Леанідавіч Заслонаў: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
пачатак артыкула
(Няма розніцы)

Версія ад 23:57, 29 снежня 2014

Раман Леанідавіч Заслонаў (27 жніўня 1962, Мінск) — беларускі мастак-жывапісец. Нарадзіўся ў сям'і мастака Леаніда і пісьменніцы Ізы Заслонавай. Дзед па матчынай лініі — легендарны беларускі партызан, герой Вялікай Айчыннай вайны, Канстанцін Заслонаў.

Раман Леанідавіч Заслонаў
Фатаграфія
Мінск, 26 ліпеня 2013 года.
Дата нараджэння 27 жніўня 1962(1962-08-27) (61 год)
Месца нараджэння Мінск, БССР
Грамадзянства Сцяг СССР СССРСцяг Беларусі БеларусьСцяг Францыі
Род дзейнасці мастак
Жанр тэматычная карціна
Вучоба Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут
Уплыў Васіль Сумараў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Першыя мастацкія навыкі атрымаў у мінскай Дзіцячай мастацкай школе №1 у вядомага беларускага мастака і выкладчыка Васіля Сумарава. У 1985 скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, у 1990 — творчыя майстэрні Акадэміі мастацтваў СССР у Мінску пад кіраўніцтвам акадэміка М. А. Савіцкага. Удзельнічае ў мастацкіх выставах з 1980 года. В 1990 стаў членам Беларускага саюза мастакоў. Працуе ў станковым жывапісу ў жанрах гістарычнай карціны, пейзажа, партрэта. Яго працы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Траццякоўскай галерэі ў Маскве, фондах Міністэрства культуры Расіі, музейна-выставачным цэнтры «РОСІЗА» (г. Масква), а таксама ў шматлікіх прыватных калекцыях розных стран.

Спасылкі