Розніца паміж версіямі "Раман Леанідавіч Заслонаў"

др
→‎Біяграфія: афармленне
др (афармленне)
др (→‎Біяграфія: афармленне)
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сям'і мастака Леаніда Гальперына і пісьменніцы ІзыІрыны Заслонавай. Дзед па матчынай лініі — легендарны беларускі партызан, герой [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]], [[Канстанцін Сяргеевіч Заслонаў|Канстанцін Заслонаў]].
 
Першыя мастацкія навыкі атрымаў у мінскай Дзіцячай мастацкай школе №1 у вядомага беларускага мастака і выкладчыка [[Васіль Фёдаравіч Сумараў|Васіля Сумарава]]. У 1985 скончыў [[Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут]], у 1990 — творчыя майстэрні Акадэміі мастацтваў СССР у Мінску пад кіраўніцтвам акадэміка [[Міхаіл Андрэевіч Савіцкі|М. А. Савіцкага]]. Удзельнічае ў мастацкіх выставах з 1980 года. В 1990 стаў членам [[Беларускі саюз мастакоў|Беларускага саюза мастакоў]]. Працуе ў станковым жывапісу ў жанрах гістарычнай карціны, [[пейзаж]]а, [[партрэт]]а. Яго працы знаходзяцца ў [[Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь|Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі]], [[Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск|Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску]], [[Траццякоўская галерэя|Траццякоўскай галерэі]] ў Маскве, фондах Міністэрства культуры Расіі, музейна-выставачным цэнтры «РОСІЗА» (г. Масква), а таксама ў шматлікіх прыватных калекцыях розных стран.