Інгэ I Старэйшы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Біяграфія: вікіфікацыя
Радок 4:
 
== Біяграфія ==
Інгэ быў сынам [[Стэнкіль|Стэнкіля]], заснавальніка дынастыі [[Стэнкілі|Стэнкіляў]]. Кіраваў пасля свайго брата [[Хальстэн]]ам. Інгэ быў дбайным хрысціянінам, праводзіў актыўную хрысціянізацыю Швецыі, з-за чаго ў выніку паўстання пазбавіўся ўлады, і конунгам Швецыі стаў яго [[швагер]] {{нп3|[[Блот-Свен|Блот-Свен|en|Blot-Sweyn}}]]. Самому Інгэ засталася толькі вобласць [[Вестэргётланд]]. Пазней Інгэ быў прадпрыняты паход на [[Упсала|Упсалу]], у выніку якога рэзідэнцыя Блот-Свена была акружана і спалена, сам Блот-Свен быў забіты, як і яго сын Эрык. Пасля аднаўлення ўлады Інгэ праводзіў актыўную знешнюю палітыку, ваяваў з нарвежскім каралём [[Магнус III Босы|Магнусам Босым]]. Пасля заключэння міру ў Кунгахеле Інгэ аддаў яму ў жонкі сваю дачку {{нп3|Маргарыта Фрэдкула|Маргарыту|en|Margaret Fredkulla}}, за што тая атрымала мянушку «Творца міру» (''Fredkulla''). Яго іншая дачка [[Хрысціна Інгесдотэр]] — першая жонка [[Мсціслаў Уладзіміравіч Вялікі|Мсціслава I Уладзіміравіча Вялікага]], князя наўгародскага, потым (ужо пасля яе смерці) вялікага князя кіеўскага.
 
Інгэ памёр ад старасці, на троне яго змянілі пляменнікі [[Філіп, кароль Швецыі|Філіп]] і [[Інгэ II Малодшы]].