Атон Ігнатавіч Горват: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
clean up, replaced: сьц → сц, вайсков → ваенн (2), е у → е ў, Ковенск → Каўнаск (3), Менск → Мінск (2), у валоданні → ва ўладанні, фундуш using AWB
Радок 11:
 
<!-- ІНФАРМАЦЫЯ АБ ТЫТУЛАХ -->
| тытул =[[ПрадвадзiцеліПрадвадзіцелі (маршалкі) дваранства Мінскай губерні|Мінскі губернскі маршалак]]
| парадак =
| перыядпачатак =[[1847]]
Радок 39:
}}
 
'''Атон Ігнатавіч Горват''' ({{lang-pl|Otton Horwatt}}, {{lang-ru|Оттон Игнатьевич Горват}}), {{ДН|||1809}} {{ДС|||1894}}, — грамадскі дзеяч, буйны землеўласнік на Беларусі, [[ПрадвадзiцеліПрадвадзіцелі (маршалкі) дваранства Мінскай губерні|мінскі губернскі маршалак]] (1847—1853).
== Паходжанне і сям'я ==
Радок 48:
Бацька Ігнат Тадэвушавіч Горват змог дабіцца значных кар'ерных поспехаў у [[Мазырскі павет|Мазырскім павеце]] [[Вялікае Княства Літоўскае|ВКЛ]] — служыў на высокіх земскіх пасадах мазырскага гродскага суддзі (1782—1795) і паралельна мазырскага [[Камісіі парадкавыя цывільна-вайсковыя|цывільна-вайсковага камісара]] (1790—1793), а пазней (пасля падзелаў [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]]) у [[Рэчыцкі павет|Рэчыцкім павеце]] [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] — служыў па выбару дваран на пасадзе вывадовага дэпутата ад Рэчыцкага павета ў мінскім [[Дваранскі дэпутацкі сход|дваранскім дэпутацкім сходзе]] (1798—1802) і старшыні рэчыцкага павятовага гранічнага (межавага) суда (1814—1817). Аднак, галоўнае, што Ігнат Горват за сваё жыццё да родавага маёнтка Ліпаў (Ліпава) здолеў набыць (асабліва ў [[1810]]—[[1820]]-ыя) і захаваць за сабой значныя зямельныя валоданні ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні ([[Горад Нароўля|Нароўля]], [[Вёска Барбароў|Барбароў]], [[Вёска Галоўчыцы, Нараўлянскі раён|Галоўчыцы]], Ліцвіновічы і інш.), дзе ў [[1826]] агульна налічвалася 2 958 [[рэвізская душа|рэвізскіх душ]], чым вывеў свой род са стану малазаможнай шляхты ў багацеяў. Гэта стала першай прыступкай для ўзвышэння роду Ігната Горвата, а нашчадкі пана не толькі не выпусцілі багацце з рук, а значна яго павялічылі, чым цвёрда ўвайшлі ў склад рэгіянальнай [[эліта|эліты]] [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] і краіны.
 
Атон Ігнатавіч Горват быў двойчы жанаты — з Людвікай Львоўнай Оштарп (8 чэрвеня 1807—?), дачкой [[ПрадвадзiцеліПрадвадзіцелі (маршалкі) дваранства Мінскай губерні|мінскага губернскага маршалка]] (1823—1847) [[Леў Францавіч Оштарп|Льва Францавіча Оштарпа]] (1785—1851) ад яго жонкі Гелены Кунцэвіч; і з Міхалінай Адамаўнай Вайніловіч (1848—1941), сястрой вядомага [[Эдвард Вайніловіч|Эдварда Вайніловіча]], віцэ-старшыні (з [[1907]] і старшыні) [[Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі|Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі]], фундатара [[касцёл Святога Сымона і Святой Алены|касцёла Святога Сымона і Святой Алены]] ў Мінску, дэпутата (1906—1909) [[Дзяржаўны савет, Расійская імперыя|Дзяржаўнага Савета]] [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] ад [[Мінская губерня|Мінскай губерні]]. Міхаліна была дачкой Адама Антонавіча Вайніловіча (1806—1874) ад яго жонкі Ганны Эдвардаўны Ваньковіч. Ад абодвух шлюбаў Атон Горват дзяцей не меў.
 
== Маладосць ==
Радок 59:
Атон Горват, як іншыя яго тры браты (Аляксандр, Станіслаў і Даніэль), не прымаў удзелу ў [[Паўстанне 1830—1831 гадоў|Лістападаўскім паўстанні 1830—1831]]. Аднак Атон і Даніэль Горваты вызначаліся вялікім патрыятызмам і з ахвотай пайшлі б у шэрагі паўстанцаў. У сям'і Ігната Горвата толькі [[Аляксандр Ігнатавіч Горват]] (каля 1796—1888) лічыўся вялікім эгаістам і найменшым патрыётам. Але [[Рэчыцкі павет]] знаходзіўся вельмі далёка ад асноўных цэнтраў паўстання і там яно разгарнулася слаба. Вядома толькі, што ў [[1831]] блізкі сваяк Горватаў і кіраўнік паўстання ў [[Мазырскі павет|Мазырскім павеце]] [[Фелікс Антонавіч Кеневіч]] (1802—1863), брат якога [[Геранім Антонавіч Кеневіч]] (1796/7—1884) быў жанаты з Кацярынай Ігнатаўнай Горват (1807—1891), са сваім паўстанцкім атрадам толькі рэкрутаваў сялян у [[Горад Нароўля|Нароўлі]] і [[Вёска Барбароў|Барбарове]], маёнтках адпаведна Аляксандра і Даніэля Горватаў<ref name="ReferenceA"/>. Гэта выратавала Горватаў ад смерці ці эміграцыі і дазволіла застацца ў краі і ацалець будучай мясцовай эліце.
 
У верасні [[1835]] у [[Мінск]]у адбыліся чарговыя дваранскія выбары па [[Мінская губерня|Мінскай губерні]], на якіх павятовымі дваранамі на пасаду [[Мазырскія павятовыя маршалкі|мазырскага павятовага маршалка]] завочна быў выбраны [[Казімір Юзафавіч Яленскі]] (1778/1780—1860), а службіт канцылярыі рэчыцкага павятовага маршалка Атон Горват — першым «кандыдатам» (намеснікам) на тую пасаду. Атон Горват валодаў маёнткам у Мазырскім павеце, таму мог выбірацца на дваранскія пасады ў Мазырскім павеце. Аднак Яленскі на пасаду маршалка доўга не заступаў, а абавязкі маршалка ў той час выконваў мазырскі павятовы суддзя Ян Лянкевіч. Сваім лістом ад 23 студзеня 1836 Казімір Яленскі паведаміў [[ПрадвадзiцеліПрадвадзіцелі (маршалкі) дваранства Мінскай губерні|мінскаму губернскаму маршалку]] (1823—1847) [[Леў Францавіч Оштарп|Льву Францавічу Оштарпу]] (1785—1851), што, на жаль, не можа прыняць пасаду мазырскага маршалка па прычыне старасці і паслабленага здароўя, з-за чаго пераехаў са свайго спадчыннага маёнтка Камаровічы ў Мазырскім павеце ў свой родавы маёнтак Глінцішкі каля [[Горад Вільнюс|Вільні]], і не можа аддаляцца ад Вільні, бо толькі віленскія лекары могуць зрабіць яму належную дапамогу. Яленскі падаў прашэнне [[Губернатары Мінскай губерні|мінскаму губернатару]] (1835—1838) [[Сяргей Іванавіч Давыдаў|Сяргею Іванавічу Давыдаву]] аб вызваленні ад абавязкаў павятовага маршалка і дадаў лекарскае сведчанне аб слабасці свайго здароўя.
 
[[Выява:Mazyr,_Zamkavaja Zamkavaja._Мазыр Мазыр,_Замкавая_ Замкавая (1865).jpg|left|thumb|Барочны касцёл і кляштар бернардзінцаў у [[Горад Мазыр|Мазыры]], ХІХ ст.]]
20 лютага 1836 мінскі губернскі маршалак Леў Оштарп сваім зваротам да мінскага губернатара паведаміў, што, калі звальняецца ад абавязкаў Яленскі, на пасаду павінен быць прызначаны першы кандыдат на пасаду — Атон Горват, які паводле ўказу Сената Расійскай імперыі ад 8 лістапада 1835 атрымаў чын [[калежскі рэгістратар|калежскага рэгістратара]] са старшынствам (з адлікам з 31 снежня 1831), таму з гэтай увагі можа быць зацверджаны на пасаду. 8 чэрвеня 1836 мінскі губернатар афіцыйным зваротам паведаміў мінскаму губернскаму маршалку, што [[Літоўскае генерал-губернатарства|віленскі ваенны генерал-губернатар]] (1831—1840) князь [[Мікалай Андрэевіч Далгарукаў]] (1792—1847) даў згоду на звальненне Яленскага ад пасады мазырскага маршалка, а кандыдата Атона Горвата не зацвердзіў на пасадзе мазырскага павятовага маршалка, бо Горват не злучае ў сабе патрабуемых імператарскім указам ад 12 кастрычніка 1835 умоў. Указам расійскага імператара [[Мікалай I, імператар расійскі|Мікалая І]] ад 12 кастрычніка 1835 у [[Віленская губерня|Віленскай]], [[Гродзенская губерня|Гродзенскай]], [[Мінская губерня|Мінскай]], [[Валынская губерня|Валынскай]], [[Падольская губерня|Падольскай]] губернях і [[Беластоцкая вобласць|Беластоцкай вобласці]] права быць выбраным на дваранскую пасаду ў час дваранскіх выбараў надавалася толькі тым маянткоўцам, якія не менш 10 год знаходзіліся на дзяржаўнай (ваеннай ці грамадзянскай) службе ў Расійскай імперыі. Дазвалялася быць выбраным таксама тым дваранам, якія на кароннай ваеннай ці грамадзянскай службе не былі, але праслужылі два тэрміны (г.зн. два трохгоддзі) на дваранскай службе па выбарам. На вакантныя дваранскія пасады прызначаліся асобы па распараджэнні міністра ўнутраных спраў Расійскай імперыі. Неабходнасць такога кроку так тлумачылася ўрадам: «большая частка пасад даручаецца дваранствам асобам, якія не былі на дзяржаўнай службе. Такім чынам, прывілей, справядліва дараваны вялікарасійскаму дваранству за вернасць і высакароднае ахвяраванне жыццём, ператвараецца тут толькі ў магчымасць карыстацца гэтым прывілеем без усялякіх заслуг і для запаўнення месцаў унутранай службы людзьмі часта нядобранадзейнымі». Гэты ўказ моцна скарачаў колькасць дваран, што маглі ўдзельнічаць у выбарах як у якасці кандыдатаў на пасады. Аднак на практыцы выкананне ўказу сустракалася з цяжкасцямі — не хапала асоб, якія б адпавядалі патрабаванням указу. У [[1842]] указ быў удакладнены: дазвалялася быць выбраным на дваранскія пасад і тым дваранам, які праслужылі 10 год у агульнай колькасці на кароннай службе і службе па выбарам дваранства.
 
Віленскі ваенны генерал-губернатар запатрабаваў для разгляду фармулярны спіс аб службе адстаўнога паручніка [[Аляксандр Тадэвушавіч Замайскі|Аляксандра Тадэвушавіча Замайскага]], выбранага ў верасні [[1835]] на дваранскіх выбарах у Мінску другім кандыдатам (пасля Горвата) на пасаду мазырскага павятовага маршалка. 14 ліпеня 1836 мазырскі павятовы суддзя Ян Лянкевіч прыслаў Оштарпу фармулярны спіс аб службе Замайскага, а 22 ліпеня 1836 накіраваў адозву, у якой мовілася, што дваране Мазырскага павета, сабраныя ў [[Горад Мазыр|Мазыры]] для выбрання іншага кандыдата на пасаду свайго маршалка, знайшлі, што Атон Горват можа быць выбраным павятовым маршалкам згодна з пунткам 3 таго ж імператарскага ўказу ад 12 кастрычніка 1835: хоць Горват і не праслужыў 10 год на ваеннайвайсковай службе, падчас «вайны з мяцежнікамі» (мелася на ўвазе [[Паўстанне 1830—1831 гадоў|Лістападаўскае паўстанне 1830—1831]]) займаў пры рэчыцкім павятовым маршалку штацкую пасаду і быў увесь час верным расійскаму ўраду. З тым мазырскі павятовы суддзя Лянкевіч перадаў просьбу дваран Мазырскага павета наконт зацвярджэння Горвата маршалкам, якую мінскі губернскі маршалак Леў Оштарп перадаў 30 ліпеня 1836 мінскаму губернатару. 9 жніўня 1836 мінскі губернатар афіцыйна паведаміў мінскаму губернскаму маршалку, што ўжо прадставіў генерал-губернатару да зацвярджэння на пасаду мазырскага павятовага маршалка другога кандыдата — Аляксандра Тадэвушавіча Замайскага, хоць выказаўся, што Оштарп сам можа напрамкі звярнуцца да [[Літоўскае генерал-губернатарства|віленскага ваеннага генерал-губернатара]] Далгарукава. Аднак Оштарпу не хапіла часу звярнуцца, бо ўжо 31 ліпеня 1836 віленскі ваенны генерал-губернатар афіцыйна зацвердзіў Замайскага на пасадзе мазырскага маршалка, хоць яшчэ 21 мая 1836 віленскі ваенны генерал-губернатар выдаў указ, што імператарскім указам ад 12 кастрычніка 1835 часова дапускаюцца некаторыя выняткі ў правілах для заняцця пасады. Так Горвату не здарылася ў той час стаць мазырскім павятовым маршалкам. Толькі 2 студзеня 1837 адстаўны паручнік Аляксандр Замайскі прыбыў са [[Горад Слуцк|Слуцка]], дзе праходзіў лячэнне ў тамтэйшых лекараў, у [[Горад Мазыр|Мазыр]] і выканаў прысягу, тым афіцыйна заступіўшы на пасаду мазырскага павятовага маршалка.
 
18 ліпеня 1838 Атон Горват па ўласным прашэнні звольніўся ад службы ў канцылярыі [[рэчыцкія павятовыя маршалкі|рэчыцкага павятовага маршалка]] графа [[Міхал Рафалавіч Ракіцкі|Міхала Рафалавіча Ракіцкага]]. Аднак 17 кастрычніка 1838 паўторна заступіў на службу і быў прызначаны Мінскім губернскім праўленнем. 24 снежня 1840 атрымаў чын [[губернскі сакратар|губернскага сакратара]], а 7 студзеня 1841 зноў звольніўся ад службы па ўласным прашэнні.
Радок 81:
== Служба на пасадзе мінскага губернскага маршалка (1847—1853) ==
=== Першае выбранне губернскім маршалкам ===
23 верасня 1847 Атон Горват быў выбраны дваранамі [[Мазырскі павет|Мазырскага павета]] на дваранскіх выбарах у [[Мінск]]у на пасаду [[Мазырскія павятовыя маршалкі|мазырскага павятовага маршалка]] (прадвадзіцеля дваранства) на 3 гады і зацвержданы на гэтай пасадзе [[Губернатары Мінскай губерні|мінскім губернатарам]] (1844—1850) [[Аляксей Васільевіч Сямёнаў|Аляксеем Васільевічам Сямёнавым]] (1799—1864). Паводле балаціроўкі [[калежскі сакратар]] Атон Горват атрымаў усе 24 абіральныя балы (галасы), а яго канкурэнты [[калежскі рэгістратар]] [[Антон Яленскі|Антон Паўлавіч Яленскі]] (1818—1874) — 22 абіральныя балы і 2 неабіральныя, адстаўны паручнік [[Казімір Тадэвушавіч Замайскі]] — 19 абіральных і 5 неабіральных балаў (галасоў). Пасаду мазырскага павятовага маршалка Горват не займаў, бо быў выбраны дваранамі губерні на тых жа дваранскіх выбарах 27 верасня 1847 на пасаду мінскага губернскага маршалка (губернскага прадвадзіцеля) на трохгоддзе (1847—1850) і зацверджаны 30 верасня 1847 на гэтай пасадзе губернатарам. На вакансію [[Мазырскія павятовыя маршалкі|мазырскага павятовага маршалка]] быў зацверджаны не Яленскі (не меў адпаведнай выслугі гадоў), а другі кандыдат на гэту пасаду (паводле выбару дваранства ад 23 верасня 1847) [[Казімір Тадэвушавіч Замайскі]], які 24 красавіка 1848 (з-за разладжанага здароўя паводле ўласнага прашэння ад 3 студзеня 1848) быў звольнены з гэтай пасады. На адкрытую вакансію ніхто не быў прызначаны — абавязкі мазырскага павятовага маршалка выконваў у [[1847]]—[[1850]] мазырскі павятовы суддзя Лаўрэнцій Яўхімавіч Богуш. Немалую ролю ў выбранні Атона Горвата на пасаду мінскага губернскага маршалка адыграў яго шлюб з дачкой папярэдняга ўплывовага і доўгачасовага [[ПрадвадзiцеліПрадвадзіцелі (маршалкі) дваранства Мінскай губерні|губернскага маршалка]] [[Леў Францавіч Оштарп|Льва Францавіча Оштарпа]]. За часы кіравання Оштарпам губернскім дваранствам Горват заўсёды трымаўся побач са сваім цесцем.
 
=== Зносіны з дваранамі ===
Радок 89:
Тыя «аўторкі» Горватаў, а таксама «чацвяргі» у доме мінскага павятовага маршалка [[Ігнат Стэфанавіч Багдашэўскі|Ігната Стэфанавіча Багдашэўскага]] і яго жонкі ў Мінску, былі мілымі ўспамінамі маладосці выхаванцаў мінскай губернскай гімназіі. Многія з іх прымалі ўдзел у тых забавах. Гімназійнае кіраўніцтва не вельмі было задаволена гэтаму, але адмаўляць дваранству не магло і высылала ў першы (горватаўскі) ці другі дом (багдашэўскі) найлепшых з ліку вучняў танцораў, сярод якіх былі Міхал Корсак, Апалінарый Свентаржэцкі, Вейсенгоф і іншыя [http://www.radzima.org/ru/object/1234.html].
 
Вядома, што мастак [[Ян Дамель]], які маляваў у Мінску партрэты дваран, чыноўнікаў, святарства і вайскоўцаўваенных Мінскай губерні, зрабіў і алейныя выявы губернскага маршалка Атона Горвата і яго жонкі Людвікі, а таксама і яго брата [[Даніэль Ігнатавіч Горват|Даніэля Горвата]] (і яго жонкі Яўгеніі (Іфігеніі) Антонаўны Ратынскай)<ref>''Карповіч, Т. А.'' Культурнае жыццё Мінска… С. 46.</ref>.
 
=== Будаўніцтва сямейнай капліцы ===
23 кастрычніка 1848 Атон Горват звярнуўся ў мінскае губернскае праўленне з прашэннем на імя расійскага імператара [[Мікалай I, імператар расійскі|Мікалая І]]. У прашэнні ён паведамляў, што ў яго спадчынным маёнтку Карані [[Рэчыцкі павет|Рэчыцкага павета]] пахаваны целы яго памерлых бацькоў, для якіх, жадаючы зрабіць незабыўную памяць, хоча пабудаваць у сваім маёнтку каталіцкую капліцу з падвалам для размяшчэння іх цел; і каб было дазволена ў капліцы рабіць набажэнствы за памерлых. Маючы на ўвазе, што будаўніцтва такой капліцы на падставе артыкула 216 Т. ХIIXII Будаўнічай уставы залежыць ад дазволу грамадзянскіх улад, Атон Горват прасіў, каб губернскае праўленне пасля збірання належных даведак хадайнічала перад вярхоўнай уладай аб дазволе маршалку пабудаваць капліцу са скляпеннем ва ўласным маёнтку. Прашэнне Атона Горвата напісаў канцылярыст яго маршалкоўскай канцылярыі, а падаў у праўленне, для вырашэння пытання расійскімі ўладамі, горватаўскі пленіпатэнт Ян Вінцэнтавіч Мерла. Мінскае губернскае праўленне пачало працэс збірання патрэбных даведак. 18 лістапада 1848 мінская рымска-каталіцкая кансісторыя (на запыт мінскага губернскага праўлення ад 30 кастрычніка 1848) афіцыйна пісьмова паведаміла, што не бачыць перашкод для будаўніцтва Атонам Горватам капліцы; а 2 снежня 1848 рэчыцкі земскі спраўнік (на запыт мінскага губернскага праўлення ад 30 кастрычніка 1848) афіцыйна пісьмова паведаміў, што з яго боку мясцовых перашкод на будаўніцтва капліцы таксама не маецца. 24 снежня 1848 мінская праваслаўная духоўная кансісторыя афіцыйна пісьмова паведаміла мінскаму духоўнаму праўленню (на запыты апошняга ад 30 кастрычніка і 4 снежня 1848, ці няма з боку праваслаўнага духавенства перашкод для будаўніцтва каталіцкай капліцы ў маёнтку Карані), што пакуль ад каранёўскага [[Благачынны|благачыннага]] Адама Фірсевіча ў кансісторыю не прышлі звесткі па справе аб будаўніцтве капліцы.
Толькі 30 красавіка 1849 мінская праваслаўная духоўная кансісторыя паведаміла губернскаму праўленню, што паводле звестак, дастаўленых благачынным Фірсевічам, бачна, што ў маёнтку Карані каталіцкіх вернікаў няма, акрамя самога пана, яго жонкі, пляменніка, панскага аканома і канторніка; што целы бацькоў губернскага маршалка сапраўды пахаваны ў Каранях, а найбліжэйшы касцёл знаходзіцца ў 50 вёрстах у горадзе [[Горад Мазыр|Мазыр]]; што «ў Каранях зведзеных асоб у лацінства не маецца; капліцу ж з падваламі пан Горват жадае пабудаваць каменную, даўжынёй 18 і шырынёй 10 аршын; адлегласцю ад праваслаўнай каранёўскай царквы ў 189 ½ сажэняў». Дадавалася, што Горват у сваім звароце ад 9 красавіка 1849 да [[Праваслаўе|праваслаўнага]] [[Мінская і Слуцкая епархія|мінскага і барысаўскага епіскапа]] (1848—1868) Міхаіла (Галубовіча) патлумачыў, што ў яго бацькоўскіх маёнтках у Рэчыцкім павеце створаны ім (Горватам) пры праваслаўных цэрквах прыходскія вучэльні для навучання сялянскіх дзяцей, а менавіта ў Ліпаве (дзе і пабудаваны ім для навучання будынак), Каранях і Еўтушкевічах (пры царкоўных прычтах). Горват адзначыў у звароце, што гэтыя вучэльні сапраўды могуць быць карысны пры навучанні сялянскіх дзяцей «рэлігіі, царкоўнаму чытанню, спевам, арыфметыцы і чыстапісанню, ад чаго ідзе плённы ўплыў на іх маральнасць, і дагэтуль дастаўляў магчымую дапамогу гэтым установам». Кансісторыя дадала ў сваім адказе ад 30 красавіка 1849 губернскаму праўленню, што каранёўскі благачынны Фірсевіч просіць аб прызначэнні Горватам на тыя вучэльні трывалай грашовай дапамогі. Праваслаўнай кансісторыяй адзначалася, што, калі Горват жадае пабудаваць каменную каталіцкую капліцу (у яго каранёўскім двары, паблізу свайго жылога дома ў саду, абкружаным плотам), дзе б адбываліся набажэнствы за спачын па каталіцкаму абраду ў гадавіну сканання бацькоў і дзе ў наступным маглі б быць пахаваны ён сам і іншыя члены яго сям'і, і калі будзе вярхоўнай уладай дазволена пабудаць капліцу, то хай возьме на сябе абавязак даваць штогадова на кожную з трох вучэльняў (у Ліпаве, Каранях і Еўтушковічах) дапамогу. У прыватнасці: на кожнае вучылішча па 15 рублёў срэбрам, па 2 чвэрці жыта, па 2 чвэрці яравога хлебу, г.зн. ячмяню ці грачыхі, а таксама ўтрымліваць вучэльныя будынкі ў належнай спраўнасці, клапаціцца аб іх ацяпленні і забеспячэнні вучняў кнігамі, паперай і іншым неабходным. Кансісторыя заключала ў сваім паведамленні губернскаму праўленню, што Горват ужо згадзіўся выканаць гэтыя ўмовы і 5 красавіка 1849 пісьмова абязаўся зрабіць фундуш для трох вясковых вучэльняў, а праваслаўны мінскі і бабруйскі епіскап Міхаіл, звяртаючы ўвагу на зробленае маршалкам ахвяраванне як на доказ добрага намеру ў адносінах да сваіх праваслаўных сялян, сваёй рэзалюцыяй ад 13 красавіка 1849 дазволіў пабудову Атонам Горватам каталіцкай капліцы ў сваім маёнтку. У канцы свайго паведамлення ад 30 красавіка 1849 Мінская праваслаўная духоўная кансісторыя таксама дадала і наступныя ўмовы, з якімі яна дазваляе Горвату пабудаваць капліцу. Капліца павінна быць пабудавана ў малым памеры як надтрунная капліца; у капліцы толькі двойчы на год (у гадавіну смерці бацькі і маці) будзе служыцца жалобная служба; у двары маянткоўца не будзе жыхарстваваць [[ксёндз]], а толькі двойчы на год прыбываць для выканання адзначанага набажэнства.
Радок 106:
 
=== Другое выбранне губернскім маршалкам ===
У снежні 1850 у [[Горад Мінск|Мінску]] адбыліся чарговыя дваранскія выбары па Мінскай губерні. У ходзе пасяджэнняў губернскага дваранства 11 снежня 1850 мінскі павятовы маршалак [[Ігнат Стэфанавіч Багдашэўскі]], які ў той дзень выконваў абавязкі [[ПрадвадзiцеліПрадвадзіцелі (маршалкі) дваранства Мінскай губерні|мінскага губернскага маршалка]] замест адсутнага Атона Ігнатавіча Горвата, у сваім звароце да [[Губернатары Мінскай губерні|мінскага губернатара]] (1850—1857) [[Фядот Мікалаевіч Шкларэвіч|Фядота Мікалаевіча Шкларэвіча]] паведаміў аб ініцыятыве дваран Мінскай губерні, з якой яны звярнуліся да расійскіх улад: «Дваранства Мінскай губерні пры сённяшнім звычайным для выбараў сходзе 11 снежня 1850 года вызначыла наступнае: Дваранства Мінскай губерні, знаходзячыся ў пакорнай адднасці прастолу і выконваючы з усёй святасцю па ўсім часткам волю ўрада, адчуваючы, што заслужыла большы ў параўнанні з цяперашнім давер урада, найадданей просіць Найміласцівейшага гаспадара: 1) аддаць вечнаму забыццю існуючы над некаторымі асобамі надзор і, драваўшы ім іх віну, дазволіць ім удзельнічаць у балаціроўцы і быць выбранымі на пасады на дваранскіх выбарах; 2) дазволіць дваранству выбіраць сярод сябе чыноўнікаў як па міністэрству юстыцыі, так і міністэрству ўнутраных спраў, скараціўшчы дзесяцігадовы тэрмін службы, устаноўлены для губерні; 3) дваране, маючы патрэбнасць у прыватных зносінах з суседнімі губернямі па розным камерцыйным і эканамічным, а роўна і па сваяцкім сувязям, паводле распараджэння ўрада, не могуць адлучацца ў іншыя губерні без пашпарту начальніка губерні, для атрымання якога з-за значных адлегласцей некаторых мясцін ад губернскага горада патрабуецца шмат часу. Няхай дазволена будзе дваранам за білетамі павятовых маршалкаў дваранства ці земскіх судоў адлучацца ў суседнія губерні, тыя, прынамсі, якія знаходзяцца пад кіраўніцтвам спадара Віленскага ваеннага генерал-губернатара. Новыя міласці гэтыя Вялікадушнага манарха дадуць дваранству мажлівасць і сродкі даказаць шчырыя свае да гаспадара-імператара пачуцці адданасці і заслужыць спаўна Яго імператарскай вялікасці давер. Паведамляючы аб гэтым на вырашэнне Вашага правасхадзіцельства з суправаджэннем копіі, маю гонар найпакорней прасіць аб прыняцці з боку Вашага начальства хадайніцтва, спадзяючыся, што цяперашні ўрад не пакіне звярнуць увагу на выказаную просьбу дваран». Гэтая пастанова, мэтай якой было жаданне змякчэння існуючых абмежаванняў з боку расійскіх улад да [[Заходні край|«заходніх губерняў»]] пасля [[Паўстанне 1830—1831 гадоў|Лістападаўскага паўстання 1830—1831]], была прынята на губернскім сходзе прысутнымі дваранамі аднагалосна і падпісана губернскім і павятовымі маршалкамі. Просьба дваран [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] была задаволена толькі часткова. 18 студзеня 1851 мінскі губернатар Фядот Шкларэвіч сваім пісьмовым зваротам да мінскага губернскага маршалка (1847—1853) Атона Ігнатавіча Горвата паведаміў: «Гаспадар-імператар Найвысачэй зволіў падараваць міласці асобам у дазваленні ўдзельнічаць у дваранскіх выбарах. Атрымаўшы аб гэтым прапанову спадара Віленскага ваеннага і генерал-губернатара Гродзенскага, Мінскага і Ковенскага, я доўгам сваім лічу перадаць Вашаму правасхадзіцельству спіс памянутых маянткоўцаў, якім дазволена ўдзельнічаць у дваранскіх выбарах. Грамадзянскі губернатар Ф. Шкларэвіч». У тым спісе значыліся наступныя дваране-маянткоўцы, на якіх распаўсюджвалася імператарскае дараванне: Эміль Паўлавіч Аскерка ([[Мазырскі павет]]), граф [[Канстанцін Піевіч Тышкевіч]] ([[Барысаўскі павет]]), Даніэль Валіцкі ([[Барысаўскі павет]]), Сяптым Стэфанавіч Свіда ([[Барысаўскі павет]]), [[Караль Міхалавіч Кастравіцкі]] ([[Мінскі павет]]), Антон Вяржбоўскі ([[Навагрудскі павет]]). Такім чынам з пералічаных дваран было знята абмежаванне, калі яны не маглі быць выбранымі на выбарную дваранскую пасаду па міністэрству юстыцыі (павятовага суддзі, старшыні судовай палаты) ці па міністэрству ўнутраных спраў (павятовага маршалка, губернскага маршалка).
 
Падчас дваранскіх выбараў у [[Горад Мінск|Мінску]] 19 снежня 1850 Атон Горват другі раз быў выбраны дваранамі на пасаду мінскага губернскага губернскага маршалка (губернскага прадвадзіцеля дваранства) на новую кадэнцыю (1850—1853). Гэты выбар дваран быў ухвалены і пацверджаны расійскімі ўладамі афіцыйна, калі 21 лютага 1851 віленскі ваенны генерал-убернатар зацвердзіў Атона Горвата ў якасці мінскага губернскага прадвадзіцеля дваранства. А на вакантную з [[1848]] пасаду мазырскага павятовага маршалака на новую кадэнцыю (1850—1853) быў выбраны [[Антон Яленскі|Антон Паўлавіч Яленскі]] (хоць і не зацверджаны на пасадзе [[Літоўскае генерал-губернатарства|віленскім ваенным генерал-губернатарам]] (1850—1855) [[Ілля Гаўрылавіч Бібікаў|Іллёй Гаўрылавічам Бібікавым]]). Дарэчы, Яленскі быў блізкім сваяком Горвата, бо яго сястра Ганна Паўлаўна Яленская стала жонкай [[Станіслаў Ігнатавіч Горват|Станіслава Ігнатавіча Горвата]] (1804—пасля 1876), [[Рэчыцкія павятовыя маршалкі|рэчыцкага павятовага маршалка]] (1863—1872), роднага брата Атона.
Радок 118:
Аб аўтарытэце Атона Горвата не толькі сярод дваран Мінскай губерні, але і расійскіх улад, сведчыць наступны факт, які адбыўся пасля сканчэння паўнамоцтваў губернскага маршалка. Калі ў 1854 у [[Мінск]] раптоўна заехаў [[Літоўскае генерал-губернатарства|віленскі ваенны генерал-губернатар]] (1850—1855) [[Ілля Гаўрылавіч Бібікаў]], то гэта прывяло ў пэўны рух многія губернскія ўстановы. У гімназіі былі перарваны экзамены, і ў парадных мундзірах чакалі візіта. Але Бібікаў, нікуды не наведваючыся, накіраваўся прама ў [[Прылукі]], адкуль, пасля пэўных нарад з Атонам Горватам, вярнуўся ў Вільню [http://www.radzima.org/ru/object/1234.html]. Атон Горват, як і ўсе [[Род Горватаў|Горваты]] ў расійскія часы, вызначаўся лаялісцкімі адносінамі да расійскага панавання ў краіне.
 
Сваім лістом ад 4 кастрычніка 1856 Атон Горват, з'яўляючыся былым губернскім маршалкам, пісьмова прасіў [[ПрадвадзiцеліПрадвадзіцелі (маршалкі) дваранства Мінскай губерні|мінскага губернскага маршалка]] (1853—1859) [[Людвік Антонавіч Слатвінскі|Людвіка Антонавіча Слатвінскага]] вызваліць яго з ліку кандыдатаў на пасаду мінскага губернскага маршалка на маючых адбыцца ў [[1856]] дваранскіх выбарах у Мінску і паведамляў, што не мае магчымасці прыехаць на выбары. Да канца жыцця стаў жыць ва ўласным маёнтку Ліпаў [[Рэчыцкі павет|Рэчыцкага павета]] [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] і займацца [[сельская гаспадарка|сельскай гаспадаркай]], але на гэтым грамадская дзейнасць аўтарытэтнага маянткоўца яшчэ не скончылася.
 
[[Выява:Miensk,_Vysoki_Rynak Vysoki Rynak._Менск Менск,_Высокі_Рынак_ Высокі Рынак (XX,_I I).jpg|left|thumb|[[Дом Гейдукевіча ў Мінску|Дом Гейдукевіча]] (у цэнтры) на [[Верхні горад|Высокім рынку]] ў [[Горад Мінск|Мінску]]. Фота пачатку ХХXX ст.]]
20 лістапада 1857 былі падпісаны першыя рэскрыпты расійскага імператара [[Аляксандр II, імператар расійскі|Аляксандра II]] на імя [[Літоўскае генерал-губернатарства|віленскага ваеннага генерал-губернатара]] (1855—1863) генерал-лейтэнанта [[Уладзімір Іванавіч Назімаў|Уладзіміра Іванавіча Назімава]] і Санкт-Пецярбургскага генерал-губернатара (1854—1864) Паўла Мікалаевіча Ігнацьева (1797—1879), дзе была напісана праграма расійскага ўрада аб адкрыцці [[губернскі камітэт па сялянскай справе|губернскіх камітэтаў па сялянскай справе]] (камітэтаў па падрыхтоўцы дваранамі праектаў сялянскай рэформы), што дало пачатак працы па вызваленні сялян ад прыгону і паставіла дваранства [[Віленская губерня|Віленскай]], [[Ковенская губерня|Ковенскай]] і [[Гродзенская губерня|Гродзенскай]] губерняў у авангард гэтага працэса. Пасля гэтага губернскія камітэты па сялянскай справе пачалі арганізоўвацца і ў іншых губернях. 30 жніўня 1858 быў створаны Мінскі губернскі камітэт па сялянскай справе, на чале якога стаў [[ПрадвадзiцеліПрадвадзіцелі (маршалкі) дваранства Мінскай губерні|мінскі губернскі маршалак]] (1853—1859) [[Людвік Антонавіч Слатвінскі]], а намеснікам — Атон Ігнатавіч Горват, былы губернскі маршалак. У камітэт уваходзілі члены ад кожнага павета губерні. Атон Горват таксама ўвайшоў у склад камітэта і як член ад [[Рэчыцкі павет|Рэчыцкага павета]] (разам з Эдвардам Лашчам, [[Станіслаў Ігнатавіч Горват|Станіславам Ігнатавічам Горватам]] (братам Атона Горвата), Стэфанам Хрызастомавічам Кунцэвічам)<ref>''Kieniewicz, S.'' Dereszewicze… С. 82—83.</ref>. Дваране літоўска-беларускіх губерняў выказваліся за вызваленне сялян без надання іх зямлёй. Губернскія камітэты падпарадкоўваліся Галоўнаму камітэту па сялянскай справе, які знаходзіўся ў сталіцы імперыі — у [[Горад Санкт-Пецярбург|Санкт-Пецярбургу]]. Для разгляду праектаў, напісаных губернскімі камітэтамі, і распрацоўкі сялянскай рэформы ў сакавіку [[1859]] пры Галоўным камітэце былі створаны [[Рэдакцыйныя камісіі]] (фактычна існавала толькі адна камісія) на чале з [[Якаў Іванавіч Растоўцаў|Якавам Іванавічам Растоўцавым]] (1803—1860). Фактычна ж працай Рэдакцыйных камісій кіраваў [[Мікалай Аляксеевіч Мілюцін]] (1818—1872). Праект, складзены Рэдакцыйнымі камісіямі да жніўня [[1859]], адрозніўваўся ад прапанаванага губернскімі камітэтамі «заходніх губерняў»: было вырашана вызваляць сялян у літоўска-беларускіх губернях з зямельным надзелам.
 
[[Выява:Tadevuš Kaściuška. Тадэвуш Касьцюшка (J. Damiel, XIX).jpg|thumb|«Расійскі імператар [[Павел I, імператар расійскі|Павел І]] вызваляе [[Тадэвуш Касцюшка|Тадэуша Касцюшку]] з вязення», карціна [[Ян Дамель|Яна Дамеля]]]]
17 верасня 1858 у [[Горад Мінск|Мінску]] адбыўся баль прыёму расійскага імператара [[Аляксандр II, імператар расійскі|Аляксандра II]], які праязджаў праз Мінск у [[Горад Вільнюс|Вільню]]. Дваране Мінскай губерні загадзя рыхтаваліся да гэтага прыёму. Баль адбыўся ў [[Дом Гейдукевіча ў Мінску|доме Гейдукевіча]] — у зале, дзе звычайна праходзілі сходы губернскага дваранства. Пры ўваходзе ў залу расійскага імператара сустракала Людвіка з Оштарпаў Горват, якая, падаўшы цару руку, правяла Аляксандра II праз шэраг пакояў да кабінету, дзе віселі два ўбраныя кветкамі партрэты (напэўна, пэндзля Яна Дамеля): адзін прадстаўляў сабой выяву расійскага імператара [[Павел I, імператар расійскі|Паўла І]], вызваляючага [[Тадэвуш Касцюшка|Тадэуша Касцюшку]] з вязення, а другі — расійскага імператара [[Аляксандр I, імператар расійскі|Аляксандра І]], падпісваючага канстытуцыю [[Царства Польскае|Царства Польскага]]. Гэтым жэстам Людвіка хацела паказаць Аляксандру II, што ад новага імператара мясцовыя дваране чакаюць такога ж ліберальнага стаўлення да «заходніх губерняў» і стварэння шматразова абяцанай аўтаноміі (альбо ўвогуле аднаўлення дзяржаўнасці), пра што заяўлялі расійскія імператары Павел ІI і Аляксандр І. Карціны былі прывезены [[Род Прозараў|Прозарамі]] са свайго маёнтка [[Вёска Астрагляды|Астрагляды]] Рэчыцкага павета<ref>''Wojniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 54—55.</ref>. На балі прысутнічаў са сваёй жонкай і [[Геранім Антонавіч Кеневіч]] (1796—1884), уласнік маёнтка [[Дарашэвічы]] Мазырскага павета. На бале імператар быў вясёлы, размоўны з дамамі, да якіх звяртаўся выключна па-французску. Даволі доўга імператар размаўляў з Кацярынай Ігнатаўнай з Горватаў Кеневіч (1807—1891), жонкай Гераніма Антонавіча Кеневіча і роднай сястрой Атона Горвата, і пратацаваў з ёй адну фігуру контрданса, захапляўся яе балевым туалетам<ref>''Kieniewicz, S.'' Dereszewicze… С. 82.</ref>.
 
=== Асоба другой жонкі ===
Радок 164:
* ''Федорук, А. Т.'' Старинные усадьбы Минского края / А. Т. Федорук. — Минск : Полифакт, 2000. — 416 с.
* Список землевладельцев Минской губернии за 1876 год / Изд. Минск. губернск. статист. комитета. — Минск: Тип. губ. правления, 1877. — 187 с.
 
{{DEFAULTSORT:Горват А}}
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Навучэнцы Мінскай губернскай гімназіі]]
[[Катэгорыя:Губернскія маршалкі мінскія]]