Віцебская настаўніцкая семінарыя: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ВІЦЕБСКАЯ НАСТАЎНІЦКАЯ СЕМІНАРЫЯ - першая на Беларусі спецыяльная навучальная ўстанова, як...
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{вызнч|1=ВІЦЕБСКАЯ НАСТАЎНІЦКАЯ СЕМІНАРЫЯ}} - першая на [[Беларусь|Беларусі]] спецыяльная навучальная ўстанова, якая рыхтавала настаўнікаў для прыходскіх вучылішчаў, падрыхтоўчых класаў гімназій і павятовых вучылішчаў. Існавала ў [[1834]]-[[1839]]. Заснавана па ініцыятыве папячыцеля Беларускай навучальнай акругі педагога [[Р. І. Карташэўскі|Р. І. Карташэўскага]]. Размяшчалася ў прыватным будынку. На чале сіменарыі стаяў дырэктар ланкастэрскімі вучылішчамі Беларускай навучальнай акругі Аглобін, у штат уваходзілі загадчык Віцебскага ланкастэрскага вучылішча Вінаградаў і настаўнік, які быў адначасова наглядчыкам.
 
 
{{накід}}
== Навучанне ==
Навучаліся юнакі з сем'яў дваран, мяшчан, обер-афіцэраў, праваслаўных царкоўнаслужыцеляў. Семінарысты вывучалі рускую мову, арыфметыку, гісторыю [[Расія|Расіі]] і [[ВКЛ]], методыку ўзаемнага навучання ў пачатковай школе па метаду [[Д. Ланкастэр]]а. Некаторыя навучэнцы займаліся таксама музыкай і спевамі. У вольны час семінарысты абавязаны былі наведваць заняткі рускай мовы і геаграфіі ў [[Віцебская мужчынская гімназія|Віцебскай мужчынскай гімназіі]]. Тэрмін навучання ў семінарыі 3 гады. за ўсе гады навучання былі падрыхтаваны 62 настаўнікі. Семінарыя закрыта з-за адсутнасці ў папячыцельства на яе ўтрыманне.
 
[[Катэгорыя:Горад Віцебск]]