Розніца паміж версіямі «Сава балотная»

1 739 байтаў дададзена ,  6 гадоў таму
няма тлумачэння праўкі
др (Bot: Migrating 54 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q25769 (translate me))
| eol = 915736
}}
'''Балотная сава''' (''Asio flammeus'') — птушка атраду совападобных.
'''Балотная сава''' (''Asio flammeus'') — птушка атраду совападобных з кароткімі вушнымі пукамі пёраў, якія складаюцца толькі з 3-4 пёраў. Зверху рудога колеру з цёмнымі і белаватымі падоўжанымі плямамі, знізу — больш светлага з простымі цёмна-карычневымі стрыжнёвы плямамі. Даўжыня — 36 см распаўсюджаная паўсюдна, за выключэннем спякотнага пояса. Гняздуе ў нізінных вільготных месцах, звычайна па ўскраінах [[балота|балот]]. Гняздом служыць паглыбленне ў глебе, выстланное часам мохам. Кладка — у красавіку — складаецца з 3-6 белых шарападобных яек. Ежай балотнай савы служаць дробныя грызуны, балотныя і вадзяныя птушкі, насякомыя і нават рыба.
 
== Апісанне ==
{{пачатак артыкулу:Біялогія}}
Сава сярэдніх памераў, даўжыня цела 37-39 см, маса 260-440 г, размах крылаў 86-100 см. Птушка з кароткімі вушнымі пукамі пёраў, якія складаюцца толькі з 3-4 пёраў. Агульная афарбоўка буравата-вохрыстая, ніз цела святлейшы, з цёмнымі падоўжнымі стракацінамі. Вочы аранжава-жоўтыя.
 
== Пашырэнне ==
Арэал разарваны: Галарктыка (акрамя крайніх поўначы і поўдня) а таксама ізаляваныя папуляцыі па ўсёй Паўднёвай Амерыцы, Вялікія Антыльскія а-вы (Гаіці, Пуэрта-Рыка), Галапагосы і Паўднёвы в-аў з Сандвічавых а-воў, Фалкленды, Каралінскія і Гавайскія а-вы.
 
Месцы пражывання: поймавыя і сухадольныя лугі, нізінныя балоты, парослыя хмызняком або лісцевым драбналессем, часам купістыя, а таксама невялікія балотцы з курцінамі хмызняку і драбналесся сярод сеяных лугоў і палёў, асушаныя тарфянікі, якія зарастаюць, вялізныя ўвільготненыя высечкі.
 
Месца зімовак у паўднёвай частцы гнездавога арэала, у Заходняй і Паўднёвай Еўропе, Малой Азіі, Паўночнай Афрыцы, Паўднёвай і Усходняй Азіі, трапічнай Афрыцы, паўднёвай частцы Паўночнай і Цэнтральнай Амерыцы, на Антылах (Куба).
 
== Асаблівасці біялогіі ==
Манагам. Гняздуецца адзінкавымі парамі.
 
'''Балотная сава''' (''Asio flammeus'') — птушка атраду совападобных з кароткімі вушнымі пукамі пёраў, якія складаюцца толькі з 3-4 пёраў. Зверху рудога колеру з цёмнымі і белаватымі падоўжанымі плямамі, знізу — больш светлага з простымі цёмна-карычневымі стрыжнёвы плямамі. Даўжыня — 36 см распаўсюджаная паўсюдна, за выключэннем спякотнага пояса. Гняздуе ў нізінных вільготных месцах, звычайна па ўскраінах [[балота|балот]]. Гняздом служыць паглыбленне ў глебе, выстланное часам мохам. Кладка — у красавіку — складаецца з 3-6 белых шарападобных яек. Ежай балотнай савы служаць дробныя грызуны, балотныя і вадзяныя птушкі, насякомыя і нават рыба.
 
Увосень у перыяд вандровак і міграцыі совы часам збіраюцца групамі па 5-10 птушак.
 
== Спасылкі ==
{{Чырвоная кніга Беларусі|жывёла|75|I}}
 
[[Катэгорыя:Савіныя]]