Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎1989 год: афармленне
→‎1990 год: афармленне
Радок 133:
 
=== 1990 год ===
 
==== '''Закон «Аб мовах у Беларускай ССР» ===='''
 
'''[[29 студзеня]]''' [[1990]] г. XIV сесія [[Вярхоўны Савет БССР|Вярхоўнага Савета БССР]] прыняла закон «Аб мовах у Беларускай ССР», у другім артыкуле якога было напісана:
{{цытата|аўтар=Закон «Аб мовах у Беларускай ССР».<ref>{{кніга
Радок 162 ⟶ 164:
Рэспубліканскія і мясцовыя дзяржаўныя, партыйныя органы, прадпрыемствы, установы і грамадскія арганізацыі ствараюць грамадзянам Беларускай ССР неабходныя ўмовы для вывучэння беларускай і рускай моў і дасканалага валодання імі.}}
Закон адразу пасля прыняцця быў выпушчаны ў свет масавым накладам [[Беларусь, выдавецтва|мінскім выдавецтвам «Беларусь»]]. Варта адзначыць, што [[руская мова]] не вынішчалася з жыцця грамадства: за ёй захоўвалася права мовы міжнацыянальных зносін<ref>[http://miram.livejournal.com/433570.html Закон «Аб мовах у Беларускай ССР».]</ref>, яна працягвала выкладацца ў школах і выкарыстоўвалася агульнасаюзнымі ведамствамі.
 
==== '''Сакавік: заснаванне «Нашага слова» ===='''
 
Выйшаў з друку першы нумар бюлетэня ТБМ імя Францішка Скарыны «[[Наша слова (1990)|Наша слова]]» — выдання безганарарнага і штомесячнага. Наклад нумара складаў 6500 асобнікаў. Старшынёй рэдакцыйнай калегіі бюлетэня быў [[Ніл Гілевіч]], сябрамі рэдкалегіі — [[Янка Брыль]], [[Уладзімір Максімавіч Дамашэвіч|Уладзімір Дамашэвіч]], [[А. Камароўскі]], [[Анатоль Канстанцінавіч Клышка|Анатоль Клышка]], [[І. Лапцёнак]], [[Генадзь Мацур]], [[Дзмітрый Санько|Зміцер Санько]], [[М. Супрановіч]], [[Алесь Траяноўскі]], [[Генадзь Тумаш]], [[Яўген Цумараў]], [[Генадзь Апанасавіч Цыхун|Генадзь Цыхун]].
 
==== Май ====
'''Май'''
 
'''11—12 мая''' ў [[Гора Мінск|сталічным]] Доме літаратара праходзіла навукова-практычная канферэнцыя «Дзяржаўнасць беларускай мовы: праблемы і шляхі ажыццяўлення», падрыхтаваная Рэспубліканскай Радай ТБМ сумесна з Міністэрствам народнай адукацыі БССР. Мэта канферэнцыі — садзейнічаць камісіі Саўміна ў распрацоўцы праграмы ажыццяўлення ў Рэспубліцы Закона «Аб мовах». Удзельнікі прынялі зварот да народных дэпутаў БССР, які заканчваўся так: ''«Мы верым, што ў Вас хопіць дзяржаўнай мудрасці, каб зрабіць Беларусь суверэннай дзяржавай не толькі на паперы, але і фактычна, каб яна вызначалася [...] і сваёю дзяржаўнаю моваю»''.
 
==== '''Жнівень ===='''
 
Выйшаў у свет шосты нумар бюлетэня ТБМ «Наша слова», амаль цалкам прысвечаны 500-годдзю з дня нараджэння Францішка Скарыны.
 
Радок 174 ⟶ 182:
 
У Прыазёрску ў Казахстане выйшаў першы нумар газеты «Рокаш» (гэта было першае выданне ТБМ пасля «Нашага слова»), якую выдавала мясцовая арганізацыя ТБМ.
 
==== '''Верасень ===='''
 
Бюлетэнь ТБМ імя Францішка Скарыны «Наша слова» для афармлення падпіскі быў уключаны ў каталог перыядычных выданняў СССР пад індэксам 74975.
 
У Прыазёрску ў Казахстане была адчынена першая за межамі Беларусі беларуская нядзельная школа. Школу адчыніла мясцовая арганізацыя ТБМ.
 
==== '''Заснаванне газетнай старонкі «Неруш» ===='''
 
Лёзненская раённая арганізацыя ТБМ падрыхтавала ў мясцовай газеце «Патрыёт» старонку «Неруш», дзе асвятлялася дзейнасць грамадскага аб'яднання.