Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎1991 год: дапаўненне, афармленне
→‎1992 год: афармленне
Радок 236:
 
=== 1992 год ===
 
==== '''Студзень ===='''
 
У [[Наша слова (1990)|«Нашым слове»]] з'явілася пастаянная тэматычная старонка «Вучымся», на якой даваліся практычныя парады ўсім, хто самастойна вывучаў беларускую мову.
 
У [[Горад Цвер|горадзе Цвер]] ([[Расія]]) была адчынена беларуская нядзельная школа. Заснавальнікамі былі сябры ТБМ — беларускія ваенныя.
 
==== '''Люты ===='''
 
* '''5 лютага.''' У газеце [[Наша слова (1990)|«Наша слова»]] (№ 5) быў надрукаваны палемічны артыкул «Назад у „залаты век“ правапісу?» галоўнага рэдактара Э. Ялугіна.
* '''10 лютага.''' Прэзідыум Вярхоўнага Савета Беларусі прыняў пастанову «Аб беларускай мове ў дзяржаўных сродках масавай інфармацыі Рэспублікі Беларусь», дзе была звернута ўвага кіраўнікоў дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі на неадкладнае выкананне Закона «Аб мовах».
 
==== '''Красавік ===='''
 
У Прыазёрску ([[Казахстан]]) намаганнямі сяброў ТБМ выйшаў з друку «Шыхтовы статут беларускага войска» — першы аматарскі пераклад беларускага вайсковага статута ў незалежнай Беларусі.
 
==== '''Май ===='''
 
У Мінску адбылася навукова-практычная канферэнцыя «[[Беларуская мова]] і [[нацыя]]нальна-[[дзяржава|дзяржаўны]] [[суверэнітэт]]», якая была арганізавана ТБМ імя Францішка Скарыны сумесна з Камісіяй Вярхоўнага Савета па адукацыі, культуры і захаванні гістарычнай спадчыны, на якой Ніл Гілевіч — старшыня ТБМ — выступіў з дакладам «Незалежнасць немагчыма без нацыянальнай мовы».
 
==== '''Кастрычнік ===='''
 
* '''24 кастрычніка.''' Удзельнікі канферэнцыі Мінскай гарадской арганізацыі ТБМ выступаюць з адкрытым патрабаваннем да ўрада пад лозунгам «Спыніць русіфікацыю!»
* '''27 кастрычніка.''' Старшыня ТБМ Ніл Гілевіч выступіў на сесіі Вярхоўнага Савета з рэзкай крытыкай, гэтак званага, беларуска-рускага двухмоўя, сцвярджаючы, што на практыцы яно амаль паўсюдна пераходзіць у рускае аднамоўе.
 
==== '''Лістапад ===='''
 
'''19—20 лістапада''' ў Мінску [[Інстытут мовазнаўства НАНБ|Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа АН Беларусі]], [[Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь]], ТБМ імя Францішка Скарыны і [[Саюз беларускіх пісьменнікаў]] правялі рэспубліканскую навуковую канферэнцыю «Праблемы беларускага правапісу».