Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 400:
 
=== 1998 год: узмацненне крызісу ТБМ ===
 
==== '''Студзень: спыненне гаспадарчай дзейнасці ===='''
 
'''1 студзеня''' рашэннем Сакратарыята ТБМ спыніла гаспадарчую дзейнасць. Кіёск на праспекце Скарыны быў прададзены.
 
==== '''Сакавік: правядзенне санкцыяванага ўладамі пікета з нагоды 80-годдзя БНР ===='''
 
'''21 сакавіка''' Сакратарыят ТБМ разам з іншымі грамадскімі арганізацыямі і партыямі зладзілі пікет у [[Жылы раён Серабранка, Мінск|мікрараёне «Серабранка»]] ў Мінску. Пікет быў прысвечаны 80-м угодкам [[Беларуская Народная Рэспубліка|БНР]]. Падчас пікета бясплатна раздаваліся газеты «Наша слова» і «Рабочы». Адначасова з пікетам Сакратарыят ТБМ, занепакоены знікненнем беларускіх школ і беларускай мовы з ВНУ, разаслаў адмысловыя лісты рэктарам усіх ВНУ Беларусі з просьбай адказаць на дванаццаць пытанняў, звязаных з выкарыстаннем беларускай мовы, дзеля аналізу сітуацыі ды інфармавання грамадства праз СМІ.
 
==== '''Красавік: судовая пастанова аб выплаце рэнты ===='''
 
Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны атрымала судовую пастанову, паводле якой арганізацыя павінна была заплаціць за арэнду памяшкання 71 163 000 беларускіх рублёў. ТБМ абгрунтавала такую запазычанасць тым, што арэндная плата складала 10 долараў ЗША за 1 м².
 
==== '''Май: судовая справа аб высяленні ТБМ ===='''
 
* '''6 мая.''' Пракуратура Партызанскага раёна г. Мінска накіравала ў гаспадарчы суд Мінскай вобласці іскавую заяву ў інтарэсах ЖРЭА Партызанскага раёна аб высяленні ТБМ з памяшкання па вуліцы Румянцава (будынак № 13). Прычына — запазычанасць па арэндзе, якая складала ў суме 240 млн беларускіх рублёў, аднак з улікам пені, інфляцыі і штрафаў вырасла да 840 млн рублёў.
* '''13 мая.''' Мінскі абласны гаспадарчы суд разгледзеў справу па іску ЖРЭА Партызанскага раёна г. Мінска да ТБМ імя Францішка Скарыны аб запазычанасці па арэнднай плаце за сядзібу на вуліцы Румянцава (будынак № 13). Быў вынесены наступны прысуд: на працягу двух тыдняў ТБМ павінна вызваліць памяшканне, а таксама выплаціць на карысць ЖРЭА Партызанскага раёна г. Мінска 540 млн беларускіх рублёў з адтэрміноўкай на пяць месяцаў.
 
==== '''Чэрвень: ідэя стварэння Беларускага нацыянальнага ўніверсітэта; высяленне ТБМ ===='''
 
* '''6 чэрвеня.''' Адбылося пасяджэнне Рэспубліканскай рады ТБМ па пытанні стану беларускамоўнай адукацыі ў ВНУ Беларусі. У прынятай пастанове Рада канстатавала ўзмацненне русіфікатарскай палітыкі ў сферы вышэйшай адукацыі і звярнулася да Міністэрства адукацыі з шэрагам канкрэтных прапаноў. Таксама ўпершыню на Радзе было абмеркаванае пытанне аб стварэнні Беларускага нацыянальнага ўніверсітэта. Была прынятая прапанова аб прызначэнні на пасаду галоўнага рэдактара «Нашага слова» Станіслава Судніка.
* '''23 чэрвеня.''' Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт пастанавіў прымяніць да ТБМ ільготную арэндную плату: 1 долар ЗША за 1 м² замест 10. Аднак, як і ўсе законы і пастановы, гэтая не мела адваротнай сілы, таму пазычанасць ТБМ не была зменшана.
* '''25—26 чэрвеня.''' З сядзібы па вуліцы Румянцава (будынак № 13) было выселенае Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, нягледзячы на тое, што скарга на рашэнне суда, якую падало Таварыства, яшчэ не была разгледжана.
 
==== '''Верасень: актыўнае пікетаванне і мітынгаванне ===='''
 
* '''1 верасня.''' ТБМ наладзіла пікет у абарону беларускай мовы ў Ленінградскім завулку г. Мінска.
* '''4 верасня.''' Каля [[Станцыя метро Аўтазаводская, Мінск|станцыі метро «АўтазаводскаяАўтазаво
дская»]] рада ТБМ Заводскага раёна г. Мінска наладзіла пікет у абарону беларускай мовы, паралельна праводзячы запіс у шэрагі ТБМ і падпісваючы ахвотных на «Наша слова».
* '''16 верасня.''' ТБМ і моладзевае грамадскае аб'яднанне «Хлоя гербу „Пац“» наладзілі мітынг з мэтай падтрымкі беларускамоўнай адукацыі і стварэння Беларускага нацыянальнага ўніверсітэта. Былі прынятыя рэзалюцыя з патрабаваннем спыніць перавод школ на рускую мову, зварот да старшыні Савета міністраў [[Сяргей Сцяпанавіч Лінг|Сяргея Лінга]] і міністра адукацыі [[Васіль Іванавіч Стражаў|Васіля Стражава]] з патрабаваннем Беларускага нацыянальнага ўніверсітэта, зварот да грамадзян аб становішчы беларускай мовы. Таксама была зачытаная заява Сакратарыята ТБМ у падтрымку газеты «Наша Ніва».
* '''25 верасня.''' Заводская рада ТБМ г. Мінска і сябры суполак ТБМ Ленінскага раёна правялі каля [[Станцыя метро Партызанская, Мінск|станцыі метро «Партызанская»]] пікет у падтрымку беларускамоўнай адукацыі з мэтай абароны беларускіх школ і класаў. Падчас пікета ў ТБМ запісаліся 7 чалавек, было распаўсюджана 100 асобнікаў газеты «Наша слова».
 
=== 1999 год ===
==== Студзень: правядзенне першай у гісторыі беларускамоўнай матэматычнай алімпіяды ====