Караваджа: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
KrBot (размовы | уклад)
др параметры шаблона Бібліяінфармацыя перенесены на Викиданные
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 29:
 
== Творчасць ==
У ранні перыяд творчасці мастака (1590-ыя) былі напісаны карціны «Лютніст», «Музыка» (абедзьвеабедзве 1595), «Гульцы» (1594—95), «Вакх» (каля 1595). Для гэтых і многіх іншых работ ранняга перыяду («Хлопчык з кошыкам садавіны», «Хлопчык, якога ўкусіла яшчарка», «Хворы Вакх») уласціва выяўленне не падзеі, а тыповасці вобраза, сітуацыі. Жывапісная манера вызначаецца выразнай пластычнасцю контураўі аб'ёмаў, рэзкім супастаўленнем танальных і колеравых плям. Невялікія палотны напісаны ўпэўненым мазком з амаль адчувальнай дакладнасцю дэталяў, яны запоўнены адной, радзей — дзвюма фігурамі, максімальна набліжанымі да пярэдняга плана.
 
[[File:Michelangelo Caravaggio 020.jpg|thumb|left|«Лютніст» (1593-94)]]
Радок 41:
Калі ў дачыненні да работы «Палажэнне ў труну» можна выкарыстаць словы «рэпрэзентатыўнае выяўленне», то да «Успення Марыі» падыходзіць назва «антырэпрэзентатыўнае».<ref name="Б. Лазука 2010"/> Паказальным з'яўляецца тое, што выява не была прынята заказчыкамі — рымскай царквой Санта-Марыя дэла Скала, якая не магла згадзіцца з празаічнай трактоўкай біблейскага сюжэта. Прасцёртая фігура Марыі, паказаная ў акружэнні апосталаў, падаецца без ідэалізацыі. Смерць яе напаткала такой, якой яна была, — у простым адзенні, басанож. Гэта смерць прасталюдзінкі ва ўсёй трагічнай раптоўнасці, без прыкрасы. У параўнанні з «Палажэннем у труну» глыбокае ўражанне ствараюць не велічнасць, манументальнасць выяўлення, а рэальнае адчуванне гора, няўцешнага смутку.
 
Познія творы М. Караваджа, такія як «Святы Іеранім» (1605—06), «Сем дзеянняў міласэрнасці», «Бічаванне Хрыста» (абедзьвеабедзве 1607), «Пахаванне святой Лучыі», «Усекнавенне галавы Іаана Хрысціцеля» (абедзьвеабедзве 1608), у большай ці меншай ступені былі акрэслены менавіта гэтымі асаблівасцямі.
 
Адносна кароткі, але плённы творчы шлях М. Караваджа, яго багатая мастацкая спадчына аказалі значны ўплыў на развіццё не толькі жывапісу, але і ўсёй культуры XVII ст. і наступных перыядаў. Творчасць М. Караваджа паўплывала на [[Рэмбрант]]а, [[Рубенс]]а, [[Д. Веласкес]]а. Рэалізм і жыццёвая перакананасць твораў паслядоўнікаў мастака атрымалі ў далейшым назву «[[караваджызм]]».