Віктар Фёдаравіч Шматаў: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Публікацыі: афармленне
др →‎Жывапіс: афармленне
Радок 16:
 
== Жывапіс ==
Віктар Фёдаравіч Шматаў у якасці мастака каля дзесяцігоддзя займаўся [[карыкатура]]й, супрацоўнічаў з сатырычным часопісам «[[Вожык (1945)|Вожык]]». Захапляўся [[экслібрыс]]ам. Прыкладна ў той жа перыяд займаўся плакатам. Але яго сэрца належала жывапісу. Ён быў прыхільнікам нацыянальнай ідэі ў творцасці. Лічыў, што мастак можа стаць асобай толькі, калі прысвячае сваё мастацтва Радзіме. Пэўны час ён мэтанакіравана шукаў форму, у якой «нацыянальная ідэя» можа быць адлюстравана ў жывапісу. Палотны: «Ткачыха», «Беларуская кераміка», «Кастусь Каліноўскі і студзеньскае паўстанне 1863 года на Беларусі», «Максім Багдановіч», «Беларускія старадрукі», «Дуб», «Стагі» і іншыя. Пасля Чарнобыльскай трагедыі цалкам прысвяціў свае творы яе наступствам. Лічыў, што тэму Чарнобыля трэба раскрываць выключна ў рамках рэалізму. Гэтая тэма не толькі закранала мастака, як грамадзяніна, але мела і асабісты сэнс — «малая Радзіма» В. Шматава — г. п. Камарын, куды мастак з юнацтва наведвазся штогод, практычна прымыкае да Чарнобыльскай зоны. Асноўныя палотны: «Пахаванне ў Чарнобыльскай зоне», « У ваколіцах Чарнобыля», «Развітанне», «Маці», «Горкія яблыкі», «Дарога», «Лёс», «Бусел прыляцеў» і іншыя.
 
== Акадэмія навук ==