Свята-Мікалаеўская царква (Старая Беліца): Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'Помнік драўлянага дойлідства з элементамі стылю барока. Пабудаваная ў 1710 г. у в. Старая Бе...'
(Няма розніцы)

Версія ад 19:32, 4 студзеня 2015

Помнік драўлянага дойлідства з элементамі стылю барока. Пабудаваная ў 1710 г. у в. Старая Беліца (Гомельскі р-н). Храм трохзрубны, восевай кампазіцыі. Да цзнтральнага квадратнага (18х18 м) аб’ёму з захаду і ўсходу прылягаюць пяцігранная апсіда і бабінец. Усе аб’ёмы завершаныя фігурнымі галоўкамі на шасцігранных барабанах (цэнтральны — светлавы). Пачатковая кампазіцыя парушаная прыбудаванымі пазней тамбурамі — цэнтральным і двума бакавымі. Сцены складзеныя з брусоў, якія звонку вертыкальна ашаляваныя дошкамі з нашчыльнікамі. Высока размешчаныя аконныя праёмы прастакутнай формы. Інтэр’ер мае трохчасткавае вырашэнне. Аб’ёмы злучаныя шырокімі арачнымі праёмамі.

Царква дзейнічае. Помнік рэспубліканскага значэння.

Літаратура

Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік”, Мінск 1993