Касцёл Узвіжання Святога Крыжа (Ліда): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: ангельск → англійск, азмалёўк → оспіс, св. → Св. , наклад → тыраж, ванглійск → вангельск, анёл → ангел, падпру using AWB
Няма тлумачэння праўкі
Радок 34:
|Commons = Church of the Exaltation of the Holy Cross, Lida
}}
'''Касцёл Узвіжання Святога Крыжа''' знаходзіцца ў цэнтры горада [[Ліда]]. Пабудаваны ў 1747(1765?) —1770  г. з цэглы як фарны, верагодна, па праекце віленскага архітэктара [[І. К. Глаўбіц]]а. Дзейнічае.
 
== Асаблівасці архітэктуры ==
Помнік архітэктуры [[барока]]. 3-нефавая 2-вежавая [[базіліка]] (вежы страчаны ў час пажару 1821  г.) з прамавугольнай апсідай і бакавымі нізкімі сакрысціямі накрыта 2-схільным чарапічным дахам з вальмамі над апсідай. Галоўны фасад завершаны фігурным шчытом з 3-вугольным франтонам, расчлянёны слаістымі пілястрамі. Яны разам з высокімі арачнымі аконнымі праёмамі ў плоскіх ліштвах ствараюць рытміку бакавых фасадаў з вытанчана прафіляваным антаблементам.
 
Унутры цэнтральны неф апяразаны крапаваным антаблементам і перакрыты разам з алтарнай часткай цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі, бакавыя  — цыліндрычнымі на папружных арках, сакрысціі  — плоскай столлю на падугах. Інтэр'ер, афармленне якога прыпісваецца І.  К.  Глаўбіцу, упрыгожвае фрэскавая размалёўка скляпенняў, сцен, аконных адхілаў, скульптура і арнаментальная лепка ў стылі ракако. У ім 3 стукавыя алтары.
 
Касцёл быў абкружаны мураванай агароджай з барочнай брамай (не захавалася).
 
== Унутранае ўбранне ==
[[File:09 Лида (06).JPG|thumb|left|Унутранае ўбранне касцёла]]
У касцёле 3 стукавыя алтары. Цэнтральны вырашаны ўзнятай на высокі пастамент карынфскай каланадай з хвалістым антамблементам, над якім лунаюць анёлы; размаляваны пад шэра-блакітны мармур; фланкіраваны ў аснове скульптурамі святых Пятра і Паўла. Алтарная скульптура «Укрыжаванне» размешчана на маляваным фоне з выявай Галгофы, акаймавана ракайльнай рамай. Над ёй у барочным картушы размешчаны абраз «Тайная вячэра». У завяршэнні алтара  — ляпныя воблакі вакол круглай люкарны. Аналагічна вырашаны і 2 бакавыя алтары. Яны ўтвараюць 2-ярусную насценную кампазіцыю на філёнгавым п'едэстале, на якім узняты 2 карынфскія калоны, што нясуць фігурны шчыт з пуцці і дэкаратыўнымі вазамі. Алтары выкананы ў тэхніцы штучнага мармуру.
 
[[Файл:Маці Божая Ружанцовая. XVIII ст., г. Ліда.jpg|thumb|Абраз «Маці Божая з дзіцем»]]
На скляпеннях у ракайльным арнаментальным абрамленні размешчаны фрэскавыя пано «Узвіжанне Святога Крыжа», «Маці Божая», «Дабравешчанне», «Бязгрэшнае зачацце», «Уручэнне ключоў Св. Пятру», 4 картушы з выявамі евангельскай сімволікі. Гісторыка-мастацкая значнасць надаецца абразу «Маці Божая з дзіцем», прывезенаму быццам з Візны (з-пад Беластока) у 1376  г. першымі місіянерамі - — францысканцамі. Фрэскавы жывапіс выкананы ў вохрыста-умбрыстай каляровай гаме з перавагай блакітна-зялёных таноў. У стылі [[ракако]] вырашаны каваны амбон у выглядзе трыльяжнай чашы з накладнымі картушамі. Над уваходам на вялікай арцы ўзняты хвалістыя хоры. На міжнефавым слупе справа ў 1933  г. ўмуравана мемарыяльная пліта.
 
== Літаратура ==
* Габрусь Т. В.  Мураваныя харалы. Мн., 2001.
* Кулагін А. М.  Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. Мн., 2001. ISBN 985-11-0199-0
 
== Спасылкі ==