Тэрсейра: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 32:
 
== Гісторыя ==
[[File:Batalha da Praia da Vitória.jpg|thumb|left|Бітва 1829 г.]]
Востраў Тэрсейра быў адкрыты [[Партугалія|партугальскімі]] маракамі ў першай палове [[14 стагоддзе|XIV]] ст. і доўгі час быў вядомы як ненаселены востраў [[Ісус Хрыстос|Ісуса Хрыста]]. У [[1445]] г. даследаваны спецыяльна пасланай партугальскай экспедыцыяй. У [[1450]] г. пачаў засяляцца [[фламандцы|фламандскімі]] каланістамі. Аднак як паказалі знаходкі [[археалогія|археолагаў]] пачатку [[21 стагоддзе|XXI]] ст. на Тэрсейры маюцца рэшткі значна больш старажытных паселішчаў з [[4 стагоддзе да н.э.|IV]] ст. да н. э. Знойдзены могілкі 2000-гадовай даўніны, [[Старажытны Рым|рымскія]] і [[арабы|арабскія]] надпісы. У [[2011]] г. археолагамі даследаваны наскальныя малюнкі, што могуць адносіцца да [[бронзавы век|бронзавага века]].
 
У другой палове [[15 стагоддзе|XV]] - [[16 стагоддзе|XVI]] стст. Тэрсейра развівалася пераважна як [[земляробства|земляробчая]] калонія. Адсюль вывозілі [[пшаніца|пшаніцу]], [[цукар]], [[тытунь]] і [[фарба]]вальнікі для [[тканіна|тканін]]. [[Порт]] [[Горад Ангра-ду-Эраіжму|Ангра]] на поўдні вострава з'яўляўся важным транспартным цэнтрам у часы [[Вялікія геаграфічныя адкрыцці|Вялікіх геаграфічных адкрыццяў]]. У [[1766]] г. у Ангры было размешчана Азорскае генерал-губернатарства. У [[19 стагоддзе|XIX]] ст. на востраў часцяком высылаліся непажаданыя асобы з Партугаліі. Яго наведвалі [[Чарльз Роберт Дарвін]] і [[Педру V]]. У [[1829]] г. каля Прая-дэ-Віторыя адбылася марская бітва паміж прыхільнікамі двух партугальскіх [[манарх]]аў.
 
У другой палове [[20 стагоддзе|XX]] ст. [[аэрапорт]] на востраве Тэрсейра ператварыўся ў важны транспартны пункт паветраных трансатлантычных пералётаў, у тым ліку для ваенных самалётаў. У 2003 г. на Тэрсейры сустракаліся [[Джордж Уокер Буш|Дж. Буш]], [[Хасэ Марыя Аснар|Х. М. Аснар]] і [[Жазэ Мануэл Барозу|Ж. М. Барозу]] для абмеркавання сітуацыі вакол [[Ірак]]а.