Свята-Міхайлаўская царква (Сцяпанкі): Розніца паміж версіямі

др
+ {{няма катэгорый}}, + {{тупіковы артыкул}}, + {{ізаляваны артыкул}}
(Новая старонка: 'Помнік драўлянага дойлідства. Пабудаваная ў 1780 г. у в. Сцяпанкі (Жабінкаўскі р-н) у стылі ба...')
 
др (+ {{няма катэгорый}}, + {{тупіковы артыкул}}, + {{ізаляваны артыкул}})
Помнік драўлянага дойлідства. Пабудаваная ў 1780 г. у в. Сцяпанкі (Жабінкаўскі р-н) у стылі барока.
 
Прастакутны цэнтральны неф асвятляецца невялікімі верхнімі вокнамі і накрыты двухсхільным дахам з вальмай над алтаром і трохкутным франтонам з шалёўкай "ромбам" на галоўным фасадзе. У сярэдзіне вільчыка фігурны гранёны купалок. Бакавыя нефы накрытыя аднасхільнымі дахамі, якія каля алтару пераходзяць у трохкутныя застрэшкі, а на галоўным фасадзе завершаныя двух’яруснымі чацверыковымі вежачкамі з гранёнымі купалкамі. Аконныя праёмы з лучковымі завяршэннямі зашклёныя вітражамі. Унутры нефы падзеленыя чатырма калонкамі з капітэлямі. Цэнтральны неф мае скляпеністае перакрыцце, бакавыя — плоскую столь. Сцены апрацаваныя пілястрамі.
 
Над уваходам — хоры. У 1914 г. з паўднёвага захаду да царквы прыбудаваная трох’ярусная чацверыковая званіца з васьмерыковым верхнім ярусам, завершаным шатровым дахам з дэкаратыўнымі шчытамі.
 
Царква дзейнічае. Помнік рэспубліканскага значэння.
 
== Літаратура ==
Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік”, Мінск 1993
 
{{няма катэгорый}}
{{тупіковы артыкул}}
{{ізаляваны артыкул}}
74 289

правак