Барыс Міхайлавіч Хрусталёў: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 32:
 
== Біяграфія ==
У 1970 годзе скончыў [[Беларускі політэхнічны інстытут]]. З 1976 г. працаваў у Беларускім політэхнічным інстытуце асістэнтам, у 1983—1998 гадахгг. — загадчык кафедры, у 1987—1997 гадахгг. — прарэктар па вучэбнайнавучальнай працы. У 1997—2000 гадахгг. — першы намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь. З 2000 года — рэктар [[Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт|Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта]]. У 2004—2008 гадахгг. — намеснік старшыні Пастаяннай камісіі [[Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі|Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь]] па адукацыі, навуцы, культуры і гуманітарных пытаннях.
 
Навуковыя працы ў галіне тэорыі аэрадынамікі дысперсных патокаў, метадалогіі праектавання апаратаў і сістэм, якія дазваляюць выкарыстоўваць рэсурсазберагальныя тэхналогіі ачысткі вентыляцыйных выкідаў, метадаў праектавання і разліку сушыльных сістэм, стварэнне неабходнага мікраклімату для жыццядзейнасці чалавека і неабходных параметраў для забеспячэння якаснага правядзення тэхналагічнага працэсу на прадпрыемствах машынабудаўнічай, будаўнічай і іншых галін. Пад яго навуковым кіраўніцтвам створаны высокапрадукцыйныя аўтаматызаваныя сістэмы пнеўматранспорту матэрыялаў, машын і апараты для ачысткі тэхналагічных выкідаў, рэсурсазберагальныя экалагічна чыстыя тэхналогіі ў машынабудаванні і будаўніцтве.