Розніца паміж версіямі "Касцёл Святога Аляксея (Івянец)"

ілюстрацыя, дапаўненне
(→‎Літаратура: вікіфікацыя)
(ілюстрацыя, дапаўненне)
 
== Гісторыя ==
[[Файл:Ivianiec, Rakaŭskaja. Івянец, Ракаўская (1914).jpg|250px|міні|злева|Касцёл у 1914 годзе]]
 
[[Файл:Ivianiec, Rakaŭskaja. Івянец, Ракаўская (1914) .jpg|250px|міні|злева|Інтэр'ер касцёла ў 1914 годзе]]
[[Файл:Ivianiec, Rakaŭskaja. Івянец, Ракаўская (1930).jpg|250px|міні|Касцёл у 1930 годзе]]
Пасля [[Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі, 1863—1864|Паўстання Каліноўскага]] расійскія ўлады распачалі шэраг жорсткіх мер супраць Каталіцкай царквы ў заходніх рэгіёнах імперыі, якія ўключалі закрыццё мноства каталіцкіх храмаў і перадачу іх будынкаў Праваслаўнай царквы. У Івянцы былі канфіскаваны абодва каталіцкіх храма: драўляны [[Троіцкі касцёл, Івянец|Троіцкі касцёл]], пабудаваны ў [[17 стагоддзе|XVII]] стагоддзі і каменны [[Касцёл Святога Міхаіла Арханёла, Івянец|касцёл Святога Міхаіла]], пабудаваны ў [[18 стагоддзе|XVIII]] стагоддзі пры [[Францысканцы|францысканскім]] кляштары, — і былі перабудаваны ў [[Праваслаўе|праваслаўныя]] цэрквы. Нягледзячы на тое, што ў горадзе не засталося каталіцкіх храмаў, атрымаць дазвол на будаўніцтва новага храма было немагчыма, таму вернікам прыходзілася збірацца ў невялікай драўлянай капліцы, пабудаванай у [[1820]] годзе на мясцовых могілках.
 
 
== Архітэктура ==
[[Файл:Franciszkanie red Iwieniec fc18.jpg|250px|міні|Інтэр'ер храма]]
Помнік архітэктуры [[неаготыка|неагатычнага стылю]]. [[Касцёл]] крыжападобны ў плане, з пяціграннай [[апсіда]]й і [[прамавугольнік|прамавугольнымі]] бакавымі крыламі [[трансэпт]]а, якія выступаюць далёка за межы сцен падоўжнага карабля. Двух'ярусная чатырохгранная шатровая вежа-[[званіца]] выступае з асноўнага аб'ёму і дамінуе ў агульнай кампазіцыі, завяршаючы двухсхільны дах з [[сігнатурка]]й над алтарнай часткай. Неагатычныя элементы храма: стылізаваныя [[контрфорс]]ы, [[Ружа, архітэктура|акно-ружа]], стрэльчатыя вокны. Гатычная тэма працягнута ў інтэр'еры храма.
 
* Кулагін А. М. Адраджэнне готыкі. — Мн., 1993. — 71 с.
* Кулагін А. М. Эклектыка. Архітэктура Беларусі другой паловы XIX — пачатку XX ст. — Мн.: Ураджай, 2000. — 304 с. іл. ISBN 985-04-0350-0
* ks. Jan Kozilewicz: Krótki zarys dziejów kościołka zbudowanego na cmentarzu katolickim w miasteczku Iwieńcu gubernji Mińskiej.. Iwieniec: parafia św. Aleksego w Iwieńcu, 1909.
* Katalog franciszkańskiej prowincji MB Niepokalanej w Polsce. Wydawnictwo Michalineum, Marki 2000
 
{{зноскі}}