Касцёл Святога Духа (Язвіны): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'Помнік дойлідства барока. Пабудаваны ў 1750 г. у в. Язвіны (Драгічынскі р-н). Асноўны квадрат...'
 
KrBot (размовы | уклад)
др + {{няма катэгорый}}, + {{тупіковы артыкул}}, + {{ізаляваны артыкул}}
Радок 1:
Помнік дойлідства барока. Пабудаваны ў 1750 г. у в. Язвіны (Драгічынскі р-н).
 
Асноўны квадратны ў плане аб’ём невялікім уступам пераходзіць у паўкруглую апсіду, арыентаваную на ўсход. Уся пабудова накрытая стромкім двухсхільным дахам, паўкруглым над алтарнай часткай. Сцяна галоўнага фасаду завершаная франтонам маляўнічага ўвагнута-пукатага абрысу. Вось сіметрыі пабудовы падкрэсленая праёмам уваходу. Пры перабудове касцёлу ў праваслаўны храм, у сярэдзіне вільчыка даху зробленая цыбулепадобная галоўка на высокім васьмерыковым барабане. Пластыку дойлідства ўзбагачаюць скругленыя куты будынку, лапаткі і нішы з ракавінамі на галоўным фасадзе. Галоўнае памяшканне перакрытае цыліндрычным скляпеннем, апсіда — конхай. Будынак асветлены чатырма лучковымі вокнамі і круглай люнетай у апсідзе.
 
Помнік рэспубліканскага значэння.
 
== Літаратура ==
“Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік”, Мінск 1993
 
{{няма катэгорый}}
{{тупіковы артыкул}}
{{ізаляваны артыкул}}