Месяц (спадарожнік Зямлі): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Artificial123 (размовы | уклад)
Artificial123 (размовы | уклад)
Радок 462:
 
Еўрапейскае касмічнае агенцтва 28 верасня 2003 года запусціла сваю першую аўтаматычную міжпланетную станцыю (АМС) «Смарт-1». 14 верасня 2007 года Японія запусціла другую АМС для даследавання Месяца «Кагуя». А 24 кастрычніка 2007 года ў месяцовую гонку ўступіла і КНР — быў запушчаны першы кітайскі спадарожнік Месяца «Чан'э-1». З дапамогай гэтай і наступнай станцый навукоўцы ствараюць аб'ёмную карту месяцовай паверхні, што ў будучыні можа паспрыяць амбіцыйнаму праекту каланізацыі Месяца<ref>[http://www.membrana.ru/lenta/?7777 Китай запустил свой первый лунный спутник] — MEMBRANA, 24 октября 2007</ref>. 22 кастрычніка 2008 года была запушчана першая індыйская АМС «Чандраян-1». У 2010 годзе Кітай запусціў другую АМС «Чан'э-2».
 
[[Файл:584392main M168000580LR ap17 area.jpg|thumb|Месца пасадкі экспедыцыі Апалон-17. Бачныя: спушчальны модуль, даследчае абсталяванне [[ALSEP]], сляды колаў аўтамабіля і пешыя сляды касманаўтаў.<br />Здымак КА [[Lunar Reconnaissance Orbiter|LRO]], [[4 верасня]] [[2011]] года.]]
 
18 чэрвеня 2009 года НАСА былі запушчаны месяцовыя арбітальныя зонды — Lunar Reconnaissance Orbiter (LRO) і Lunar Crater Observation and Sensing Satellite (LCROSS). Спадарожнікі прызначаныя для збору інфармацыі аб месяцовай паверхні, пошуку вады і падыходных месцаў для будучых месяцовых экспедыцый<ref>{{cite web|url=http://www.nasa.gov/home/hqnews/2004/dec/HQ_04407_lunar_orbiter.html|first=Donald|last=Savage|coauthors=Gretchen Cook-Anderson|date=2004-12-22|id=04-407|title=NASA Selects Investigations for Lunar Reconnaissance Orbiter|publisher=NASA News|archiveurl=http://www.webcitation.org/66CLSCJVh|archivedate=2012-03-16}}</ref>. Да саракагоддзя палёту Апалона-11 аўтаматычная міжпланетная станцыя LRO выканала спецыяльнае заданне — правяла здымку раёнаў пасадак месяцовых модуляў зямных экспедыцый. У перыяд з 11 па 15 ліпеня LRO зрабіла і перадала на Зямлю першыя ў гісторыі дэталёвыя арбітальныя здымкі саміх месяцовых модуляў, пасадачных пляцовак, элементаў абсталявання, пакінутых экспедыцыямі на паверхні, і нават слядоў каляскі, ровара і саміх зямлян<ref>{{cite web
| url = http://www.nasa.gov/mission_pages/LRO/multimedia/lroimages/lroc_20091028_apollo.html
| title = Apollo 17 Lunar Module Landing Site
| publisher = NASA
| accessdate = 2009-11-15
| lang = en
| archiveurl = http://www.webcitation.org/65fNAo8q3
| archivedate = 2012-02-23
}}</ref>. За гэты час былі зняты 5 з 6 месцаў пасадак: экспедыцыі Апалон-11, 14, 15, 16, 17 [46]. Пазней КА LRO выканаў яшчэ больш падрабязныя здымкі паверхні, дзе ясна відаць не толькі пасадкавыя модулі і апаратуру са слядамі месяцовага аўтамабіля, але і пешыя сляды саміх касманаўтаў<ref name="NK_LRO_1stResults">''Соболев И.'' LRO: первые итоги // Новости космонавтики. — 2009. — Т. 19. — № 10 (321). — С. 36—38. — ISSN 1726-0345. http://www.novosti-kosmonavtiki.ru/.</ref>. 9 кастрычніка 2009 года касмічны апарат LCROSS і разгонный блок «Цэнтаўр» здзейснілі запланаванае падзенне на паверхню Месяца ў кратар Кабеус, размешчаны прыкладна ў 100 км ад паўднёвага полюса Месяца, які пастаянна знаходзіцца ў глыбокай цені. 13 лістапада НАСА паведаміла аб тым, што з дапамогай гэтага эксперыменту на Месяцы выяўленая вада<ref>{{cite web
| author = Jonas Dino
| datepublished = 13 ноября 2009 г.
| url = http://www.nasa.gov/mission_pages/LCROSS/main/prelim_water_results.html
| title = LCROSS Impact Data Indicates Water on Moon
| publisher = NASA
| accessdate = 2009-11-15
| lang = en
| archiveurl = http://www.webcitation.org/65JXrRE8x
| archivedate = 2012-02-09
}}</ref><ref>{{cite web|author=|datepublished=13 ноября 2009 г.|url=http://www.interfax.ru/society/news.asp?id=109975|title=НАСА обнаружило воду в кратере Луны|publisher=Интерфакс|accessdate=2009-11-15}}</ref>.
 
У пачатку 1960-х гадоў было відавочна, што ў засваенні космасу ЗША адстаюць ад СССР. Дж. Кенэдзі заявіў - высадка чалавека на Месяц адбудзецца да 1970 года. Для падрыхтоўкі да пілатуемага палёту НАСА выканала некалькі касмічных праграм: «Рэйнджар» (1961-1965) — фатаграфаванне паверхні, «Сервеер» (1966-1968) - мяккая пасадка і здымкі мясцовасці і «Лунар орбітэр» (1966-1967) — дэталёвая выява паверхні Месяца. Таксама ў 1965-1966 гг. быў праект НАСА MOON-BLINK па даследаванні незвычайных з'яў (анамалій) на паверхні Месяца. Работы выконваліся Trident Engineering Associates (Анапалiс, штат Мэрыленд) у рамках кантракту NAS 5-9613 ад 1 чэрвеня 1965 з Goddard Space Flight Center (Грынбелт, штат Мэрыленд)<ref>[http://ntrs.nasa.gov/archive/nasa/casi.ntrs.nasa.gov/19660030253_1966030253.pdf Проект в архиве]</ref><ref>[http://www.nasa.gov/ Официальный веб-сайт]{{ref-en}}</ref><ref>[http://www.nasaimages.org/ База фото- и видеоматериалов NASA]</ref>.
 
=== Месяцаходы ===
 
СССР праводзіў даследаванні на паверхні Месяца з дапамогай двух радыёкіраваных самаходных апаратаў, «Месяцаход-1», запушчаны да Месяца ў лістападзе 1970 года і «Месяцаход-2» — у студзені 1973. «Месяцаход-1» працаваў 10,5 зямных месяцаў, «Месяцаход-2» — 4,5 зямных месяцаў (гэта значыць 5 месяцовых дзён і 4 месяцовыя ночы), за якія прайшоў 42,1 км<ref>{{cite web |url=http://www.planetary.org/blogs/emily-lakdawalla/2013/06211627-opportunity-lunokhod-record.html |title=Is Opportunity near Lunokhod's distance record? Not as close as we used to think! |publisher=The Planetary Society |last1=Lakdawalla |first1=Emily |date=June 21, 2013 |accessdate=June 26, 2013}}{{ref-en}}</ref><ref>{{cite web |url=http://www.nature.com/news/space-rovers-in-record-race-1.13229 |last1=Witze |first1=Alexandra |title=Space rovers in record race |publisher=Nature News |date=June 19, 2013 |accessdate=June 26, 2013}}{{ref-en}}</ref> (на чэрвень 2014 гэта адлегласць застаецца рэкорднай для пазаземных апаратаў; на другім месцы знаходзіцца марсаход «Апарцьюніці», які прайшоў 39,6 км<ref>{{cite web|url=http://marsrovers.jpl.nasa.gov/mission/status.html|title=Update: Spirit and Opportunity|date=2014-06-24}}{{ref-en}}</ref>). Абодва апарата сабралі і перадалі на Зямлю вялікую колькасць дадзеных аб месячным грунце і мноства фотаздымкаў дэталей і панарам месяцовага рэльефу<ref name="Vn">{{кніга|аўтар=И.Н.Галкин|загаловак=Внеземная сейсмология|месца={{М}}|выдавецтва=Наука|год=1988|серыя=Планета Земля и Вселенная|старонак=195|isbn=502005951X|}}</ref>{{rp|26}}.
 
=== Пілатуемыя палёты ===
 
Амерыканская праграма пілатуемага палёту на Месяц называлася «Апалон». Першая пасадка адбылася 20 ліпеня 1969 года; апошняя — у снежні 1972 года, першым чалавекам, ступіўшым 21 ліпеня 1969 года на паверхню Месяца, стаў амерыканец Ніл Армстронг, другім — Эдвін Олдрын; трэці член экіпажа Майкл Колінз заставаўся ў арбітальным модулі.
У снежні 1972 астранаўты «Апалона-17» капітан Джын Сернан і д-р Харысан Шміт сталі апошнімі (на дадзены момант) людзьмі, высадзілі на Месяц.
 
Такім чынам, Месяц — адзінае нябеснае цела, на якім пабываў чалавек, і першае нябеснае цела, узоры якога былі дастаўлены на Зямлю (ЗША даставілі 380 кілаграмаў, СССР — 324 грама месяцовага грунту)<ref>[http://anomalniy-mir.ru/luna/moskva-skolko-stoit-gramm-luny.html Москва: сколько стоит грамм Луны?] //anomalniy-mir.ru{{недоступная ссылка|url=http://inauka.ru/news/article49111/print.html}}</ref>.
 
=== Прыватныя праекты ===
 
Да вывучэння Месяца прыступаюць прыватныя кампаніі. Быў абвешчаны сусветны конкурс Google Lunar X PRIZE па стварэнні невялікага месяцахода, у якім удзельнічаюць некалькі каманд з розных краін.
 
== Асваенне ==
 
=== Міжнародны прававы статус ===
 
Большасць прававых пытанняў асваення Месяца былі вырашаныя ў 1967 годзе Дагаворам аб прынцыпах дзейнасці дзяржаў па даследаванні і выкарыстанні касмічнай прасторы, уключаючы Месяц і іншыя нябесныя целы<ref name="Outer Space Treaty">[[s:Договор о принципах деятельности государств по исследованию и использованию космического пространства|Текст договора]] в Викитеке</ref>. Таксама юрыдычны статус Месяца апісвае Пагадненне аб Месяцы ад 1979 года.
 
=== Каланізацыя ===
{{Асноўны артыкул|Каланізацыя Месяца}}
 
Месяц з'яўляецца самым блізкім і лепш за ўсё вывучаным нябесным целам і разглядаецца як кандыдат для месца стварэння чалавечай калоніі. НАСА распрацоўвала касмічную праграму «Сузор'е», у рамках якой павінна распрацоўвацца новая касмічная тэхніка і стварацца неабходная інфраструктура для забеспячэння палётаў новага касмічнага карабля да МКС, а таксама палётаў на Месяц, стварэння пастаяннай базы на Месяцы і ў перспектыве палётаў на Марс<ref>[http://www.nasa.gov/mission_pages/constellation/main/index.html Официальная страница проекта «Созвездие»] {{ref-en}}</ref>. Аднак, згодна з рашэннем прэзідэнта ЗША Барака Абамы ад 1 лютага 2010 года, фінансаванне праграмы ў 2011 годзе было спынена<ref>[http://www.rian.ru/economy/20100202/207286880.html НАСА свернёт полёты шаттлов и лунную программу] // rian.ru</ref>.
 
У лютым 2010 года НАСА прадставіла новы праект: «аватары» на Месяцы, які можа быць рэалізаваны ўжо праз 1000 дзён. Сутнасць яго заключаецца ў арганізацыі экспедыцыі на Месяц з удзелам робатаў-аватараў замест людзей. У гэтым выпадку інжынеры, якія займаюцца арганізацыяй палёту, пазбаўляюць сябе ад неабходнасці выкарыстання важных сістэм жыццезабеспячэння і дзякуючы гэтаму выкарыстоўваецца менш складаны і дарагі касмічны карабель. Для кіравання робатамі-аватарамі эксперты НАСА прапануюць выкарыстоўваць высокатэхналагічныя касцюмы дыстанцыйнаq прысутнасці (накшталт касцюма віртуальнай рэальнасці). Адзін і той жа касцюм могуць «апранаць» некалькі спецыялістаў з розных галін навукі па чарзе. Да прыкладу, у ходзе вывучэння асаблівасцяў месяцовай паверхні, кіраваць «аватарам» можа геолаг, а затым у касцюм можа апрануцца фізік<ref>Сайт NASAwatch.com: [http://nasawatch.com/archives/2010/02/video-jscs-proj.html «Video: NASA JSC’s „Project M“»].</ref>.
 
=== Сумнеўныя здзелкі, звязаныя з асваеннем Месяца ===
 
Існуюць сумнеўныя кампаніі, якія ажыццяўляюць продаж участкаў на Месяцы. У абмен на пэўную плату пакупнік атрымлівае сертыфікат аб «праве ўласнасці» на некаторую плошчу паверхні Месяца. Ёсць меркаванне, што на дадзены момант сертыфікаты такога роду не маюць юрыдычнай сілы з-за парушэння ўмоў Дамовы аб прынцыпах дзейнасці дзяржаў па даследаванні і выкарыстанні касмічнай прасторы 1967 (забарона на «нацыянальнае прысваенне» касмічнай прасторы, у тым ліку Месяца, згодна з артыкулам II дагавора).
 
== Гл. таксама ==