Адкрыць галоўнае меню

Змены

18 байтаў дададзена ,  4 гады таму
Форма і функцыі біялагічных аб'ектаў узнаўляюцца з пакалення ў пакаленне [[ген]]амі, якія з'яўляюцца элементарнымі адзінкамі спадчыннасці. Фізіялагічная адаптацыя да навакольнага асяроддзя не можа быць закадавана ў генах і быць успадкаванай у нашчадстве (гл. [[Ламаркізм]]). Характэрна, што ўсе існыя формы зямнога жыцця, у тым ліку, бактэрыі, расліны, жывёлы і грыбы, маюць адны і тыя ж асноўныя механізмы, прызначаныя для капіравання [[ДНК]] і сінтэзу бялку. Напрыклад, бактэрыі, у якія ўводзяць [[ДНК]] чалавека, здольныя сінтэзаваць чалавечыя бялкі.
 
Сукупнасць [[ген]]аў арганізма ці клеткі завецца [[геном]]. Ён захоўваецца ў адной ці некалькіх [[храмасома]]х. Храмасома — доўгі ланцужок [[ДНК]], на якой можа быць мноства [[ген]]аў. Калі [[ген]] актыўны, то паслядоўнасць яго [[ДНК]] капіюецца ў паслядоўнасці [[РНК]] пасродкам [[транскрыпцыя, біялогія|транскрыпцыі]]. Затым [[рыбасома]] можа выкарыстоўваць [[РНК]], каб сінтэзаваць паслядоўнасць [[бялок|бялку]], адпаведную коду [[РНК]], у працэсе, названым [[трансляцыя]]. Бялкі могуць выконваць як структурныя, гэтак і каталітычныя функцыі (гл. [[фермент]]).
 
=== Гамеастаз ===