Расціслаў Глебавіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне
вікіфікацыя
Радок 3:
У 1151 годзе, у выніку змовы палачан супраць [[Рагвалод-Васіль Рагвалодавіч|Рагвалода-Васіля]], Расціслаў заняў полацкі сталец, а Рагвалод-Васіль быў зняволены ў менскую турму. Менск быў перададзены Расціслававу брату [[Валадар Глебавіч|Валадару]]. У 1157 годзе Расціславава пляменніца [[Сафія Валадараўна]] выйшла замуж за [[Каралі дацкія|дацкага караля]] [[Вальдэмар I Кнутсан|Вальдэмара I]], магчыма гэта было вынікам нейкага Расціслававага пагаднення з [[Данія]]й.
 
У 1158 годзе Расціслаў быў вымушаны вызваліць Рагвалода-Васіля, які хутка захапіў [[Горад Друцк|Друцк]] выгнаўшы адтуль сына Расціслава — [[Глеб Расціславіч Друцкі|Глеба]]. Расціслаў з Валадаром і [[Усевалад Глебавіч|Усеваладам]] пайшоў да Друцка, але здолеў захапіць. [[Род Глебавічаў|Глебавічы]] заключылі мір з Рагалодам-Васілём. У тым жа 1158 годзе палачане змовіліся супраць Расціслава, нават хацелі забіць, але яго папярэдзіў «дзецкі» — малодшы дружыннік. Расціслаў, вымушаны пайсці з [[Полацк]]а ў [[Мінск]], па дарозе моцна парабаваў полацкія воласці. Полацкі сталец зноў заняў (8.7.1158) Рагвалод-Васіль, які ў саюзе з [[Князі смаленскія|смаленскімі князямі]] выступіў супраць Менска. Рагвалод-Васіль забраў у Глебавічаў [[Ізяслаўль]] і аддаў яго сваім саюзнікам — сынам [[Давыд Усяславіч|Давыда Усяславіча]], пратрымаў у 10-дзённай безвыніковай аблозе Менск і заключыў з Расціславам мір. Валадар не заключаў міру з Рагвалодам-Васілём, бо тымчасова «''ходяше под [[Літоўская зямля|Литвою]] в лесех''» — быў недзе на літоўскім памежжы.
 
У 1159 годзе Глебавічы вярнулі сабе Ізяслаўль, захапілі Давыдавічаў — [[Брачыслаў Давыдавіч|Брачыслава]] і [[Валодша|Валодшу]] і пасадзілі іх у менскую турму. З-за гэтага ў 1160 годзе Рагвалод-Васіль зноў пайшоў да Менска — Давыдавічы былі вызваленыя і ім быў вернуты Ізяслаўль.