Заслаўскае вадасховішча: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: {{вызн|1=Заслаўскае вадасховішча}}, {{вызн2|1=Мінскае мора}}, {{вызн2|1=Ганалес}} — вадасховішча ў [[...
 
націск (ганалЕс)
Радок 1:
{{вызн|1=Заслаўскае вадасховішча}}, {{вызн2|1=Мінскае мора}}, {{вызн2|1=ГаналесГанал{{*|е}}с}} — вадасховішча ў [[Мінскі раён|Мінскім раёне]] [[Беларусь|Беларусі]]. Плошча 25,6 км². Найбольшая глыбіня 8,6 м. Даўжыня 9 км. Найбольшая шырыня 4 км. Даўжыня берагавой лініі 38,2 км. Аб′ём вады больш за 100 млн м³. Вадазбору 562 км². Другі па велічыні штучны вадаём на Беларусі. На [[рака Свіслач, прыток Бярэзіны|р. Свіслач]], за 10 км на паўночны захад ад [[Мінск]]а. Створана ў [[1956]], рэканструявана і добраўпарадкавана ў [[1977]]. Чаша вадасховішча да затаплення была забалочанай поймах рэк Свіслач, [[Рака Вяча|Вяча]], [[Рака Ратамка|Ратамка]], [[Рака Чарняўка|Чарняўка]]. Асноўнае прызначэнне — сезоннае рэгуляванне сцёку, абвадненне Свіслачы, забеспячэнне вадой Мінска і стварэнне зон адпачынку. Уваходзіць у [[Вілейска-Мінская водная сістэма|Вілейска-Мінскую водную сістэму]]. Вадасховішча ўваходзіць у [[зона адпачынку Мінскае мора|зону адпачынку Мінскае мора]], на берагах размешчаны [[Міжнародны маладзёжны цэнтр адпачынку Юнацтва|міжнародны маладзёжны цэнтр адпачынку "Юнацтва"]], [[база адпачынку|базы адпачынку]] і [[прафілакторый|прафілакторыі]], базы для аматараў-рыбаловаў, [[спартбаза|спартбазы]], піянерлагеры і інш. Папулярнае месца адпачынку і аматарскага рыбалоўства.
 
Са стварэннем Вілейска-Мінскай воднай сістэмы праточнасць вадасховішча павялічылася ў 3 разы. Ёсць асобныя ўчасткі, дзе абмен вады вельмі замаруджаны (на ўсходзе ў Спартакаўскім заліве, каля прафілакторыя). Пераважаюць вятры паўночна-заходняга напрамку, якія могуць утвараць хвалі вышынёй 0,7—1,2 м. Сярэднямесячная тэмпература вады ў ліпені—жніўні 18—21 °С, у асобныя гады ў жніўні максімальная дасягае 27 °С. Замярзае ў 1-й пал. снежня (у асобныя гады ў канцы лістапада), лёд (таўшчыня 60—70 см) трымаецца да канца сакавіка — пачатку красавіка. Сярэдняя працягласць ледаставу 125—130 дзён.