Глеб Усяславіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Літаратура: вікіфікацыя, дапаўненне
дапаўненне
Радок 55:
Глеб, як князь менскі, імкнуўся пашырыць свой удзел і амаль адразу па смерці бацькі пачаў вайну з братамі — выгнаў [[Давыд Усяславіч|Давыда]] і, магчыма, [[Раман Усяславіч|Рамана]]. У 1104<ref>[[Іпацьеўскі летапіс]]</ref>/1105 г. да Менска прыйшло аб'яднанае войска рускіх князёў — вялікі князь кіеўскі [[Святаполк Ізяславіч|Святаполк]] накіраваў супраць Глеба ваяводу Пуцяту, [[Уладзімір Манамах|Уладзімір Усеваладавіч]] свайго сына {{нп3|Яраполк Уладзіміравіч|Яраполка|ru|Ярополк Владимирович}}, чарнігаўскі князь {{нп3|Алег Святаславіч||ru|Олег Святославич}} хадзіў сам і прывёў з сабой глебавага брата [[Давыд Усяславіч|Давыда Усяславіча]]. Мэтай, верагодна, было вяртанне Давыду ўдзела<ref>Рапаў…</ref>. Аднак паход на Менск не меў поспеху, верагодна з-за таго, што вялікі князь кіеўскі [[Святаполк Ізяславіч|Святаполк]] папраўдзе не хацеў паразы Глеба Усяславіча — свайго сваяка і саюзніка. Пры падтрымцы Святаполка Глеб далучыў да сваіх уладанняў землі па берагах Дняпра дзе пабудаваў крэпасці [[Горад Орша|Оршу]], [[Гарадскі пасёлак Копысь|Копысь]] і іншыя<ref>Ляўко В. М. Смаленска-Полацкае… С. 174—175.</ref>.
 
Па смерці Святаполка (16.4.1113), вялікім князем кіеўскім быў абраны [[Уладзімір Манамах|Уладзімір Усеваладавіч]] — асноўны праціўнік Святаполка і Глеба, які разыходзіўся з імі па многіх пытаннях рускай унутранай палітыкі, у т. л. пра спадчыну стальцоў. Абвастрэнне канфлікту было непазбежным. У 1116 годзе Глеб напаў на зямлю [[дрыгавічы|дрыгавічоў]] і спаліў горад [[Горад Слуцк|Слуцк]], які належаў непасрэдна Уладзіміру. Уладзімір, быццам угаворваў Глеба вырашыць пытанні мірам, але Глеб быццам не хацеў прызнаваць сябе вінаватым і абвінавачваў ва ўсім самога Уладзіміра. На Менскае княства быў накіраваны ўдар шматлікага войска з трох бакоў. Смаленскі князь [[Вячаслаў Уладзіміравіч|Вячаслаў]], сын Уладзіміра, захапіў Оршу і Копысь. Аб'яднанае войска стрыечнага брата Уладзіміра чарнігаўскага князя {{нп5нп3|Давыд Святаславіч|Давыда|ru|Давыд Святославич}} і сына Уладзіміра пераяслаўскага князя {{нп3|Яраполк Уладзіміравіч|Яраполка|ru|Ярополк Владимирович}}, узяло прыступам [[Горад Друцк|Друцк]]. Сам Уладзімір накіраваўся да Менска і аблажыў горад. Двухмесячная аблога не дала поспеху, але Уладзімір хацеў працягваць аблогу, загадаў будаваць пад менскім [[дзядзінец|дзядзінцам]] сабе хату на зіму.
 
Глеб Усяславіч убачыў падрыхтоўку да вельмі працяглай аблогі і накіраваў паслоў да Уладзіміра, які згадзіўся на мірныя перамовы. Менскі князь выйшаў з горада з дзецьмі і [[дружына]]й і паабяцаў ва ўсім слухацца. Уладзімір павучаў Глеба як ён павінен паводзіць сябе, даў яму, паводле летапісу, Менск, такім чынам, як лічаць некаторыя даследчыкі<ref>Загарульскі, Ермаловіч …</ref>, забраў значную частку ўладанняў, у т. л. Друцк і Падняпроўе. Сын Уладзіміра Яраполк вывеў у палон жыхароў захоплена Друцка і пасяліў іх у сваім {{нп3|Пераяслаўскае княства|Пераяслаўскім княстве|ru|Переяславское княжество}}, пабудаваўшы горад {{нп3|Горад Жоўнінэ|Жэлні|ru|Жовнино (Черкасская область)}}. Глеб нядоўга трымаўся павучанняў Уладзіміра, у 1117 годзе напаў на смаленскія і наўгародскія воласці. Гэтым разам Уладзімір паслаў свайго сына [[Мсціслаў Уладзіміравіч, вялікі князь кіеўскі|Мсціслава]] з вялікім войскам, ён аблажыў і ўзяў Менск, Глеб трапіў у палон і адвезены ў Кіеў, дзе ён памёр у 1119 годзе.
 
Ён валодаў значнай маёмасцю, аб чым сведчаць ахвяраванні [[Кіева-Пячэрская лаўра|Кіева-Пячэрскаму манастыру]] — 600 [[грыўна|грыўняў]] срэбра і 50 грыўняў золата асабіста, і 100 грыўняў срэбра і 50 грыўняў золата ад яго жонкі пасля смерці князя.
 
Памёр Глеб Усяславіч [[13 верасня]] [[1119]] года ў кіеўскай вязніцу. Быў пахаваны ў [[Кіева-Пячэрская лаўра|Кіева-Пячэрскай лаўры]] разам з жонкай у галовах св. Феадосія<ref>Аθанасій Калнофойскій. Эпитафіи фундаторам лавры / Отделъ ІІ. Извѣстія очевидцевъ, современниковъ и иностранныхъ писателей // Сборникъ матеріаловъ для исторической топографіи Кіева и его окрестностей.— Кіевъ: типографія Е. Я. Федорова, 1874.— С. 28</ref>.
 
== Сям'я ==
Радок 80 ⟶ 84:
[[Катэгорыя:Князі менскія]]
[[Катэгорыя:Князі Полацкай зямлі]]
[[Катэгорыя:Род Ізяславічаў Полацкіх]]
[[Катэгорыя:Военачальнікі Старажытнай Русі]]
[[Катэгорыя:Пахаваныя ў Кіева-Пячэрскай лаўры]]