Ванкувер: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 54:
'''Ванкувер''' ({{lang-en|Vancouver}}) — горад на заходнім узбярэжжы [[Канада|Канады]], буйнейшы горад правінцыі [[Брытанская Калумбія]] і восьмы па колькасці насельніцтва горад краіны. Насельніцтва 612 тыс. чал., у агламерацыі Вялікі Ванкувер (Greater Vancouver) пражывае звыш 2,3 млн чал. (трэцяя па памерах агламерацыя ў Канадзе).
 
Месца размяшчэння Ванкувера мае назву Ніжняя вялікая зямля (Lower Mainland), што падкрэслівае яго знаходжанне на ўзбярэжжы кантынентальнай часткі рэгіёна, у супрацьпастаўленні востраву Ванкувер, на якім размяшчаецца адміністрацыйны цэнтр правінцыі — горад [[горад Вікторыя, Брытанская Калумбія|Вікторыя]].
 
Назва горада ўтворана ад галандск. «van Coevorden», што азначае паходжанне ад/з (галандск. «van») Кувордэна (горад у [[Нідэрланды|Нідэрландах]]).
 
Насельніцтва Ванкувера этнічна разнастайнае, для больш як паловы жыхароў горада англійская мова не ёсцьз'яўляецца роднай.
 
Мясцовасць засяляецца еўрапейцамі з 1860-х. Імпульс перасяленню надалі залатыя ліхаманкі (каньён ФрэёзераФрэйзера і Карыбу), затым доўгі час — да 1980-х — горад быў цэнтрам рэгіёну здабычы і апрацоўкі мясцовай сыравіны (лес, карысныя выкапні, рыба, сельскагаспадарчая прадукцыя). У апошнія дзесяцігоддзі ідзе моцная дыверсіфікацыя гаспадарчай актыўнасці, рост сектару паслуг. На сёняшні дзень другое месца ў эканоміцы горада пасля лясной прамысловасці займае [[турызм]]. Ванкувер — трэці па велічыні цэнтр кінавытворчасці [[Паўночная Амерыка|Паўночнай Амерыкі]] пасля [[Лос-Анджэлес]]а і [[Нью-Ёрк]]а.
 
Горад валодае дастаткова развітой сеткай гарадскога пасажырскага транспарту, хаця і меншай ў параўнанні з іншымі гарадамі Канады, што тлумачыцца вялікай шчыльнасцю засялення цэнтральнай часткі горада і адсутнасцю неабходнасці перамяшчэння вялікіх мас людзей паміж рознымі раёнамі горада, у прыватнасці, з прыгарадаў. Агульная планіроўка горада забяспечвае высокую якасць жыцця гараджан, тэарэтыка-практычныя падыходы да яе атрымалі назву ''Ванкуверызм'', як альтэрнатыва распаўзанню гарадоў, іх прыгарадаў на суседнія землі (''Urban sprawl'').