Адэльск: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 69:
Назва паходзіць ад невялікай ракі [[Рака Одла|Одлы]]<ref>Назва балцкага паходжання.</ref>, прытока [[Рака Свіслач, прыток Нёмана|Свіслачы]]. Вядомая з часоў вял.кн. [[Казімір Ягелончык|Казіміра Ягелончыка]] (1440—1492) як мястэчка на старым гандлёвым шляху з [[Гродна]] праз [[горад Крынкі|Крынкі]], Нараў, Орлю на [[Брэст]].
 
== Гісторыя ==
Першы касцёл пабудаваны ў 1490 г. У адпаведнасці з [[Статуты ВКЛ|Статутам ВКЛ]] (1529) з мястэчка Адэльск збіралі 15 [[капа|коп]] грошай (900 літоўскіх грошаў) на гіберну (вайсковыя патрэбы). У 1546 каралева [[Бона Сфорца|Бона]] дала мястэчку прывілеі на кірмашы і частковае вызваленне ад падаткаў. Пашырылі гэтыя прывілеі вял.князі [[Стэфан Баторый]], [[Уладзіслаў Ваза]]. У 1588 вял.кн. [[Жыгімонт Ваза]] далучыў Адэльск да каралеўскіх маёнткаў. Ён жа надаў прывілей, паводле якога ў 1660 быў пабудаваны касцёл Прачыстай Маткі Боскай. У ХVІІІ ст. у Адэльску была пабудавана драўляная сінагога, а ў ХІХ ст. драўляная малітоўная школа (не захаваліся). У 1690 Адэльск — мястэчка ў [[Троцкае ваяводства|Троцкім ваяводстве]], якое належала да [[Гродзенская эканомія|Гродзенскай эканоміі]] і тым часам атрымала вельмі карысны прывілей ад караля [[Ян Сабескі|Яна Сабескага]]. Пасля [[Падзелы Рэчы Паспалітай|падзелу Рэчы Паспалітай]], з 1795 па 1807 год Адэльск належаў да [[Каралеўства Прусія|Прусіі]]. З 1808 — заштатны горад Сакольскага павета Гродзенскай губерні.
 
У 1800 у Адэльску 172 дамы (усе драўляныя) і каля 500 жыхароў. У 1828 — 10 праваслаўных, 1578 каталікоў, 16 пратэстантаў, 212 яўрэяў. У першай палове ХІХ ст. у Адэльску праводзілася 6 кірмашоў на год. У 1878—1346 жыхароў (657 мужчын і 689 жанчын), з іх 1242 каталіка, 6 праваслаўных, 96 яўрэяў. У Адэльскім касцёле захоўваюцца цікавыя ўзоры рэзі па дрэве ХVІІ ст.
 
== Помнікі ==
* [[Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Адэльск|Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі]]
 
== Вядомыя асобы ==