Батаніка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
→‎На Беларусі: вікіфікацыя
Радок 13:
На [[Беларусь|Беларусі]] фарміраванне батанікі як навукі пачалося ў канцы [[18 стагоддзе|18]] — пачатку [[19 стагоддзе|19 стагоддзя]]. Першыя батанічныя даследаванні пераважна апісальнага характару зрабілі І. І. Ляпёхін, В. М. Севярагін, В. Г. Бесэр.
 
Сучасны этап развіцця батанікі звязаны з працамі [[Ціхан Мікалаевіч Годнеў|Ц. М. Годнева]], [[Васіль Феафілавіч Купрэвіч|В. Ф. Купрэвіча]], М. А. Дарожкіна, [[Мікалай Дзмітрыевіч Несцяровіч|М. Дз. Несцяровіча]], [[Мікалай Уладзіслававіч Смольск|М. У. Смольскага]], [[Аляксандр Аркадзевіч Шлык|А. А. Шлыка]], [[Алесь Вечар|А. С. Вечара]], В. М. Цярэнцьева, [[Іван Данілавіч Юркевіч|І. Д. Юркевіча]], В. С. Гельтмана, [[Віктар Іванавіч Парфёнаў|В. І. Парфёнава]], Н. В. Казлоўскай і іншых.
 
Навуковая праца па батаніцы вядзецца ў [[Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі|Інстытуце эксперыментальнай батанікі]] і [[Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі|Цэнтральным батанічным садзе АН Беларусі]], [[БДУ]], [[Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія|Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі]], Гомельскім універсітэце, педагагічных і сельскагаспадарчых інстытутах, запаведніках.
 
Вызначаны заканамернасці фарміравання, дынамікі флоры і расліннасці, распрацаваны навуковыя асновы выкарыстання і аховы раслінных рэсурсаў, антрапагеннага ўплыву на расліннае покрыва. Шэраг даследаванняў звязаны з выкананнем міжнароднай біялагічнай праграмы.