Эзель-Вікскае біскупства: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
 
Радок 7:
Эзэль-Вікская епіскапія была абвешчана [[1 кастрычніка]] [[1228]] года, канчаткова аформілася да [[1234]] года. Вярхоўнымі кіраўнікамі княства сталі нямецкія [[біскуп]]ы і набліжанае да іх нямецкае духавенства, якое эксплуатавала мясцовых эстонскіх сялян. У гады свайго росквіту [[Лівонскі ордэн]], [[Рыжскае архібіскупства]], [[Курляндскае біскупства]], [[Дэрпцкае біскупства]] і Эзэль-Вікскае біскупства ўтваралі так званую [[Лівонская канфедэрацыя|Лівонскую канфедэрацыю]] пяці феадальных дзяржаў Германскай сярэдневяковай Прыбалтыкі.<!-- ref>[http://slovari.yandex.ru/search.xml?text=Эзель-Викское%20епископство&st_translate=0 «Эзель-Викское епископство» — Яндекс. Словари]</ref -->
 
== ЛадТэрыторыі ==
Тэрыторыя Эзэль-Вікскага біскупства стваралася стыхійна падчас прыбалтыйскіх крыжовых паходаў і складалася з некалькі [[анклаў|анклаваў]]: часткі астравоў [[Саарэмаа]] (па-нямецку «Эзэль» — адкуль і пайшла яго назва), [[Хіюмаа]], меншыя астравы, а таксама землі [[Ляэнемаа]] на кантыненце, унутры якога меліся цераспалосныя анклавы ўласна Лівонскага ордэна. Агульная плошча епіскапіі складала 7.600 кв.км, уключаючы некалькі [[бейлівік]]аў. Сам біскуп з'яўляўся васалам «[[Свяшчэнная Рымская імперыя|Свяшчэннай Рымскай імперыі]]», а таксама, намінальна — Рымскага Папы. Біскупства спачатку з'яўлялася строга каталіцкім, аднак у 16 стагоддзі ўсё большае распаўсюджанне ў ім атрымала [[лютэранства]].
Рэзідэнцыя біскупаў увесь час змянялася. Спачатку сталіцай быў [[Ліхула|Леаль]], з [[1251]] года — [[Стары Пярну]] (Перона), каля [[1265]] года перамясцілася ў горад [[Хаапсалу|Гапсаль]], затым на астраўную крэпасць [[Курэсаарэ|Арэнсбург]] (Курэсаарэ), які падзяліў сталічную функцыю з Гапсалем.
 
У 13—14 стст. Лівонскі ордэн спрабаваў стварыць у Лівоніі адзіную дзяржаву для супрацьстаяння з суседзямі. У яе ён імкнуўся ўключыць і біскупства. У [[Лівонская вайна|Лівонскай вайне]] 1558—1583 гадоў Лівонскі ордэн пацярпеў паражэнне ад расійскіх войскаў. Шукаючы абароны на захадзе, эзэль-вікскі біскуп у [[1559]] годзе пагадзіўся прадаць свае ўладанні дацкаму каралю [[Фрэдэрык II|Фрэдэрыку II]], які ў 1560 годзе перадаў іх у кіраванне свайму брату герцагу [[Магнус, кароль Лівоніі|Магнусу]], які таксама атрымаў і былое [[Курляндскае біскупства]] ў Куроніі, якое з усіх бакоў было акружана землямі Рэчы Паспалітай. У [[1561]] годзе зямлі біскупства былі падпарадкаваны Даніі, хоць духавенству было дазволена кіраваць востравам [[Саарэмаа]] да [[1573]] года.
 
У 1582—1583 гадах завяршыўся падзел земляў былога біскупства. Нямецкія феадалы на кантыненце і востраве [[Хіюмаа]], якія асцерагаліся рускіх і польска-літоўскіх войскаў, прысягнуліся на вернасць шведскаму каралю. Утварылася [[Шведская Эстонія]]. Паўднёвыя астравы [[Муху]] і [[Саарэмаа]] замацавала за сабой Данія, якая валодала імі да [[1645]] года.