Томас Бекет: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{Значэнні|Бекет}}
{{Архібіскуп Кентэрберыйскі
| беларускае імя = Томас Бекет
| арыгінал імя = Thomas Becket
| выява = tomwindo.png
Радок 42:
== Канцлер Генрыха II. Абранне архібіскупам ==
[[Выява:Jindra2 beckett.jpg|200 px|thumb|Генрых II і Томас Бекет — мініяцюра з англійскай хронікі XIV стагоддзя]]
Томас Бекет быў [[канцлер]]ам на працягу сямі гадоў ([[1155]]—[[1162]] годы), за гэты час ён дамогся значнага палітычнага ўплыву і падтрымліваў з [[Генрых II, кароль Англіі|Генрыхам II]] сяброўскія адносіны. Бекет быў выхавальнікам спадчынніка прастола [[Генрых МаладойМалады|Генрыха Маладога]]; храністы зафіксавалі словы прынца, што канцлер выказваў яму больш бацькоўскай любові за адзін дзень, чым родны бацька за ўсё жыццё. У [[1158]] годзе Бекет узначальваў пасольства ў [[Парыж]] і паспяхова правёў перамовы наконт шлюбу свайго выхаванца з дачкой [[Людовік VII, кароль Францыі|Людовіка VII]]. У [[1159]] годзе Бекет фактычна кіраваў ваенным паходам на [[Тулуза|Тулузу]], а затым камандаваў і іншымі ваеннымі аперацыямі. У канфліктах паміж Генрыхам II і [[Тэабальд, архібіскуп Кентэрберыйскі|Тэабальдам]] Бекет нязменна прымаў бок караля. Так Бекет дамогся збірання зямельнага падатку з маёмасці, якая належала Царкве. Сярод духавенства Бекет адназначна лічыўся «чалавекам караля», таму толькі пад ціскам Генрыха II [[капітул]] [[Кентэрберы]] пасля смерці Тэабальда абраў Томаса Бекета новым [[архібіскуп Кентэрберыйскі|архібіскупам Кентэрберыйскім]]. Да моманту свайго абрання ў архібіскупы Бекет не быў пасвечаны нават у сан святара.
 
== Канфлікт з каралём і выгнанне ==
Радок 55:
Насуперак патрабаванням [[Генрых II, кароль Англіі|Генрыха II]] французскі кароль [[Людовік VII, кароль Францыі|Людовік VII]] з гонарам прыняў выгнанага архібіскупа Кентэрберыйскага. Большую частку свайго выгнання ([[1164]]—[[1170]]) Бекет правёў у [[цыстэрцыянцы|цыстэрцыянскім]] абацтве [[Панціньі]], але затым пагрозы Генрыха II у адрас англійскіх цыстэрцыянцаў вымусілі Бекета пераехаць у [[Санс]]. Увесь гэты час Бекет знаходзіўся ў цэнтры сусветнай палітыкі, перапісваючыся з Людовікам VII, [[Аляксандр III, Папа Рымскі|Аляксандрам III]] і з [[Сіцылійскае каралеўства|сіцылійскай каралевай]] [[Маргарыта Наварская, каралева Сіцыліі|Маргарытай Наварскай]]. Бекет пераконваў Папу дамагчыся адмены [[Кларэнданскія канстытуцыі|Кларэнданскіх канстытуцый]] шляхам ужывання крайніх мер — [[анафема|анафемы]] і [[інтэрдыкт]]а — супраць Генрыха II. Але Аляксандр III, сам вымушаны бегчы з [[Італія|Італіі]], дзе яму супрацьстаяў імператар [[Фрыдрых Барбароса]] і яго стаўленікі — [[антыпапа|антыпапы]], не жадаў сварыцца з магчымым саюзнікам Генрыхам II.
 
Сітуацыя змянілася толькі ў чэрвені 1170 года, калі па ўказанні Генрыха II яго сын і спадчыннік [[Генрых МаладойМалады]] быў [[каранацыя|каранаваны]] ў [[Ёрк]]у. Цырымонію правялі [[Правінцыя Ёрка|архібіскуп ёркскі]] і [[біскуп]]ы [[Лондан]]а і [[Солсберы, Англія|Солсберы]], хоць традыцыйна англійскіх каралёў каранавалі архібіскупы Кентэрберы. Пратэст Бекета быў гэтым разам падтрыманы Аляксандрам III, які пагражаў Генрыху II інтэрдыктам. [[22 ліпеня]] 1170 года Генрых II, які знаходзіўся ў гэты момант у [[Нармандыя|Нармандыі]], прымірыўся з Бекетам. У якасці знака каралеўскага раскаяння Томас Бекет запатрабаваў ад караля апублікаваць у Англіі папскія пасланні, якія асуджалі [[Кларэнданскія канстытуцыі]], і зняць трох біскупаў, якія правялі ёркскую каранацыю. Нягледзячы на аднаўленне канфлікту, Генрых II дазволіў Томасу Бекету вярнуцца ў Англію.
 
[[Выява:Meister Francke 011.jpg|250 px|right|thumb|«Смерць Томаса Бекета» ([[Майстар Франку]] ([[1424]]), [[Гамбург]])]]